Спецпроект

ЛЮДИ И СУДЬБЫ

КОЛЬКІ ЛЮДЗЕЙ – СТОЛЬКІ І ЛЁСАЎ...

28 сентября 2012 | 58057 | Елена Кириллова | 59285 | 188 | 0 | 0 | 7 | 148 | 285
 Перабіраючы нітку  ўспамінаў, кожны  з тых, хто пражывае ў аддзяленні  кругласутачнага знаходжання ў Краснаполлі,  дакладна захоўвае сваё, патаемнае...

Фама Фаміч Сямёнаў, да прыкладу, сам з Дзямеха.  Да  7 класа хадзіў у школу  ў Краснаполле, а з 8 па 10 –  у Тродавічы.

Калі  я папрасіла Фаму Фаміча падзяліцца гістрорыяй свайго жыцця з чытачамі, ён  з жартам адказаў: «Гэта доўгая гісторыя». Тады крыху задумаўся і нібы акунуўся ў  мінулае, з якога пачалі ўсплываць больш яскравя моманты.

...Вось ён юнаком бяжыць у школу. Дарэчы,  заняткі ў старэйшых класах у той час былі платнымі, і бацька «выкладваў»  добрыя  грошы, каб сын атрымаў адукацыю.  Але школа ўжо за плячыма, наперадзе тэхнікум у Петазаводску і армія.

Служыў Фама Фаміч  у Запаляр’і. Пасля  службы вярнуўся дадому, уладкаваўся  ў аддзел культуры. Знайшлося месца і каханню.

 –  А я з дзяцінства марыў быць мараком, – узгадвае дзядуля.  –  У вучылішчы імя Фрунзе ў Ленінградзе абвясцілі набор. Я паехаў. Конкурс быў чалавек 15 на месца. Паспрабаваў здаць экзамены, але ў спісах залічаных сябе не знайшоў.  Напачатку разгубіўся, але потоым выпадкова наткнуўся на аб’яву, што мараходнае вучылішча рыхтуе  штурманаў далёкага плавання. Служба ў войску была вялікім плюсам – такія людзі ішлі па-за конкурсу,  і я паспрабаваў. Мара спраўдзілася.  За гады навучання  даслужыўся да  камандзіра ўзвода і меў права выбіраць для працы любы  з партовых гарадоў. У час практыкі мне спадабаўся  Талін, яго і абраў. Аднак туды я ехаў не адзін, а з жонкай – пасля мараходкі адразу ажаніўся.

Як толькі Фама Фаміч даслужыўся да штурмана далёкага плавання,  рэйсы сталі больш доўгімі.

 – У асноўным мы хадзілі ў  Паўднёвую Атлантыку да берагоў Афрыкі, рэйсы  доўжыліся па 6 месяцаў. Пакуль я па 80 сутак адсутнічаў дома, мая жонка палічыла, што столькі чакаць не можа. У 33 гады мы разышліся, сыну  тады было ўжо шэсць гадоў.  Хутка я стаў  старшым штурманам далёкага плавання. Мог бы, канешне, яшчэ працаваць, аднак хворымі сталі бацькі, і я назаўсёды развітаўся з прафесіяй: пераехаў дадому, уладкаваўся на працу ў лясніцтва. Напачатку сын прыязджаў да бабулі і дзядулі, а калі іх не стала, абарвалася і наша сувязь. Сюды мяне прывялі хваробы, ды і дом у вёсцы згарэў...

Чалавек да ўсяго звыклы, але іншы раз як нахлыне ...  І адзінота, і слёзы...і вера ў людзей. Як  і цяпер: толькі што на вачах былі слёзы, а ўжо ўсмешка.


У Любові Міхайлаўны  Голубевай свой боль: калісьці была  і сям’я,   і трое дзяцей. Але сталася так, што двух сыноў пахавала, а для маці гэта, пэўна, самае страшэннае выпрабаванне.

–  Дзетка, гэта не забудзецца ніколі, – выціраючы слёзы, кажа бабуля.

– Я па начах плачу, а днём усміхаюся.  Адзін сын застаўся ў мяне,  жыве ў Сяляўшчыне . Такіх дзяцей больш няма: кожны  тыдзень едзе да мяне, а мне больш і не трэба. Зваў мяне да сябе жыць, і ўнучка звала, а я не жадаю. Мне тут  добра: нас даглядаюць  і кажуць: «Вы адзінокія, а мы вам заменім вашых блізкіх  і зберажом». Такія словы  дарагога каштуюць.  Нас ніхто ніколі дрэнным словам не пакрыўдзіў.

А пра жыццё бабуля ўспамінаць не дужа хоча. Кажа, што жыла, як і большасць людзей: працавала  на льнозаводзе брыгадзірам. Як зачынілі, перайшла ў другую арганізацыю  прыбіральшчыкам. Потым яе маці захварэла, работу прыйшлося кінуць і даглядаць. А там і на пенсію пайшла. 

–  Вось і ўся мая гісторыя,  – уздыхае яна. – Праўда, я багатая на ўнукаў і праўнукаў:  усяго іх у мяне пяцёра.

А тут у мяне ёсць добрая сяброўка Ніна. З ёй усё і абмяркуем: і пасмяёмся, і паплачам. І сёння пасядзелі з задавальненнем. Дзякуй вам, што не забываеце нас, старэнькіх.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ