Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

КУЗНЯ ДОЙНАГА СТАТКА КУП «СЯЛЯЎШЧЫНА»

13 декабря 2013 | 43687 | Маргарита Алексеева | 24119 | 167 | 0 | 0 | 4 | 45 | 75
Папаўненне дойнага статка высокапрадукцыйнай жывёлай, павелічэнне вытворчасці малака і мяса, павышэнне іх якасці пры зніжэнні сабекошту напрамую залежыць ад эфектыўнасці вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы. Вырашэннем падобнай складанай і адказнай задачы ў КУП «Сяляўшчына» займаецца калектыў  жывёлагадоўчага комплексу, што размяшчаецца ў некалькіх кіламетрах ад аграгарадка. Пра справы штодзённыя наша размова з брыгадзірам жывёлаводаў Галінай Іларыёнаўнай Кардзюковай.  



– За вашым комплексам чамусьці замацавалася назва «БАМ». Дастаткова сказаць гэтае слова, як усе разумеюць, пра якія  жывёлагадоўчыя памяшканні ідзе размова...


– У сярэдзіне 70-ых гадоў будаўніцтва нашага комплексу стала для раёна своеасаблівай будоўляй стагоддзя, як быў БАМ для СССР. Адсюль і назва пайшла. А тое, што гэта быў грандыёзны праект, гаворыць наступны факт – комплекс быў разлічаны на тры тысячы галоў маладняку буйной рагатай жывёлы. Акрамя жывёлагадоўчых памяшканняў, тут знаходзіліся  гаражы, кацельная, кармакухня, буфет, душавыя, саўна і г.д. Пасля развалу Савецкага Саюзу комплекс прыйшоў у заняпад. У 2000 годзе, калі мяне назначылі брыгадзірам, тут утрымоўвалася толькі каля 400 галоў маладняку. 

– А колькі цяпер жывёлы знахо-дзіцца на комплексе?

– На сённяшні дзень 1025 галоў, якія займаюць усе жывёлагадоўчыя памяшканні, акрамя двух, што нам неабходны для перамяшчэння цялят, калі праводзіцца чыстка іх загонаў. Жывёла размеркавана на восем груп: у першых дзвюх групах утрымліваюцца цяляты ва ўзросце ад 20 дзён да 4 месяцаў, у другіх дзвюх – ад 4 да 12 месяцаў, у трэціх дзвюх – ад 12 да 18 месяцаў і яшчэ дзве групы цялушак злучнога ўзросту. Усе яны знахо-дзяцца на беспрывязным утрыманні.

– Адным з важных фактараў эфектыўнага вырошчвання маладняку з’яўляецца паўнацэннае кармленне. Што ўваходзіць у рацыён вашых выхаванцаў?

– Найбольш каштоўнае кармленне атрымоўваюць самыя маленькія цяляты з групы дарошчвання. У іх штодзённым рацыёне 8 кілаграмаў сенажу, 1 кілаграм сена, 1 кілаграм канцэнтратаў, а таксама пойла з заменніка цэльнага малака. Больш сталая жывёла атрымоўвае пакуль толькі сянаж.

– Аднак на адным сенажу вялікіх прываг не атрымаеш... 

– Усё правільна.  Сярэднясутачныя прывагі ў групе дарошчвання ўлетку даходзяць да 650 грамаў, узімку – да 500. У астатніх групах прывагі больш сціплыя: улетку – да 500 грамаў, узімку – да 450.На мой погляд, пры адсутнасці ў рацыёне канцэнтратаў гэтыя паказчыкі максімальныя. А пра тое, што нашы жывёлаводы працуюць адказна і з душой, можна меркаваць толькі па тым, што ў нас практычна адсутнічае выбыцце жывёлы.

– Іншымі словамі, кожнае цяля для сяляўшчынскіх жывёлаводаў на вагу золата?

– Так і ёсць. Кожнага песцім, лечым ад хвароб, бо разумеем, што ад гэтага залежыць будучая прадукцыйнасць дойнага статка нашай гаспадаркі.

– Як на комплексе праводзіцца асемяненне цялушак?

– У абавязкі работнікаў, што працуюць на групах цялушак злучнога ўзросту, уваходзіць выяўленне жывёлы, якая прыходзіць у ахвоту. Потым настае чарга спецыялістаў райветстанцыі, што непасрэдна займаюцца ненатуральным асемяненнем цялушак. Да слова, яно дастаткова эфектыўнае. Спецыяльнае даследаванне паказвае, што каля 80 працэнтаў жывёлы пасля правядзення ненатуральнага асемянення з’яўляецца сцельнай.

– Вам, як брыгадзіру, лёгка ці цяжка працаваць з калектывам комплексу?

– Людзі ў нас працуюць проста выдатныя, заўсёды падставяць адзін другому плячо. Хтосьці з жывёлаводаў захварэе, астатнія дагледзяць яго групу цялят. Калі трэба было займацца падрыхтоўкай памяшканняў да зімы, зноў былі ўсе разам. Нават вылучыць кагосьці цяжка, таму я назаву ўсіх жывёлаводаў. Гэта Наталля Іванаўна Кішкурно, Людміла Фёдараўна Назарава. Аляксандр Васільевіч Гаўрылаў, Сяргей Ва-сільевіч Якушонак, Генадзь Васільевіч Малахаў, Наталля Аляксандраўна Кузьміч, Дзмітрый Яўгенавіч Старавойтаў, Ганна Аляксандраўна Якушонак, а таксама падменныя Святлана Васільеўна Сініца і Ірына Васільеўна Гаўрылава. Як бачыце, у нас  працуюць дзве сямейныя пары, і працуюць добра.

Таму ім і ўсім работнікам комплексу вялікі дзякуй за неабыякавасць и адданасць абранай працы.  

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Ирина Гореликова
277

" Дым в котельной стеной стоял, от него кожа на руках слезала" Вячеслав Самодахов о работе на котельной.

Ирина Гореликова
260

Послушные дети и забывчивые взрослые. Милиционеры проверяют и напоминают Правила дорожного движения

Голос Россонщины
82

Кто представит профсоюзы Витебщины в ВНС

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ