Спецпроект

ОБЩЕСТВО

В ВОСКРЕСЕНЬЕ ВЕРУЮЩИЕ КАТОЛИЧЕСКОЙ КОНФЕССИИ ПРАЗДНУЮТ СВЕТЛУЮ ПАСХУ

30 марта 2018 | 17163 | Ирина Гореликова | 21691 | 136 | 0 | 4 | 24 | 97 | 151

Напярэдадні Вялікадня мы наведалі касцёл у Расонах, сустрэліся са святаром рымска-каталіцкай парафіі святога Язэфата Кунцэвіча ксяндзом Вацлавам (на здымку). 

 

–Уваскрэсеннем Пана з мёртвых быў здзейснены подзвіг выратавання чалавецтва, прымірэнне людзей са Стварыцелем. А гэта аснова веры, першая і самая галоўная ісціна, якая сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, адраджэнне і абнаўленне духоўнага свету чалавека. У гэты дзень вернікі святкуюць сваё адкупленне і магчымасць асягнення вечнага шчасця, што было здабыта коштам крыжовай смерці і з мёртвых паўстання Збаўцы, – пачаў свой аповедксёндз Вацлаў.


– Святкаванне распачынаецца ў Вялікі чацвер, калі Езус Хрыстус сабраў вучняў сваіх на тайную вячэру. Тайная ў тым значэнні, што адбылася вялікая таямніца – Хрыстус сеў з апосталамі за стол, узяў у рукі хлеб, блаславіў, ламаў і раздаваў вучням, пры гэтым  кажучы: “Бярыце і ешце– гэта маё цела, якое за вас будзе выдана . Гэта чыніце на маю памяць”. Пазней браў келіх з віном, маліўся і гаварыў: “Гэта мая кроў, якая за вас будзе праліта. Гэта чыніце на маю памяць”.
У часе Святой Імшы адбываецца тая ж самая падзея: прыходзім да святой камуніі (прычасць), спажываем і адчуваем смак хлеба, смак віна, аднак вачыма веры прымаем, што пад відам хлеба і віна спажываем Цела і Кроў Хрыста. І ў гэтым – вялікая таямніца. Кожны, хто прымае Эўхарыстыю, мае ў сабе жыццё вечнае. Эўхарыстыю прымае той, хто не мае грэху цяжкага. Грэх лічыцца цяжкім, калі чалавек свядома адкідае Бога, ягоныя прыказанні, грашыць.


У Вялікую суботу адбываецца самая галоўная Пасхальная Літургія. І пачынаецца яна ў цішыні і смутку, але з прадчуваннем радасці, са спевамі і чытаннямі.Кульмінацыяй з’яўляецца спеў радаснага Аллелюя, гімна “Хвала на вышынях Богу!” як знак, што Хрыстус у гэты час уваскрасае.
У гэтым годзе Святочная Літургія адбудзецца ў суботу ў 20 гадзін,  у нядзелю –  у 9 гадзін.
У Вялікдзень важна адкрыць сваё сэрца для Бога і бліжняга. Па прыкладзе Збаўцы атуліць цяплом і клопатам іншых людзей, а асабліва тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і спагадзе. За падарункамі і пачастункамі варта не згубіць сапраўдную радасць Вялікадня, якая грунтуецца на трыумфе непераможнага Бога.


З нагоды надыходзячага Свята Таямніцы Велікоднай жадаю ўсім глыбокага перажывання штодзённасці. Няхай Уваскрэслы Хрыстус дасць вам надзею і адвагу ўваходзіць у будучыню, дзе Ён вас чакае. Няхай вам дасць сілу веры, напоўніць вашы сем’і велікодным супакоем, еднасцю і здольнасцю дараваць адно аднаму.
Усім братам і сёстрам праваслаўным жадаю глыбокага перажывання Вялікага посту і асабістай сустрэчы з Уваскрэслым Госпадам! Узаемна сабе жадаем і молімся, каб у рэшце рэшт настаў час, калі адной хрысціянскай сям’ёй, такой багатай і разнастайнай, будзем ушаноўваць Жывога Уваскрэслага Езуса. 
Жадаю ўсім расонцам дабра, шчасця і радасці святкавання Вялікадня са сваімі роднымі і блізкімі. Няхай Бог не пакідае вас, але жыве ў вашых сэрцах і ў вашым жыцці, каб вы змаглі дасягнуць паўнаты шчасця і дабрабыту. Міру і пакою для нашай краіны і для ўсяго свету! Хрыстус Уваскрэс! Сапраўды Уваскрэс! Аллелюя!

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Ирина Гореликова
449

Пусть шумят деревья. В Россонах заложили новый парк в честь 80 -летия освобождения

Алёна Бородулькина
426

Всё включено. Корреспондент «ГР» заглянул на кухню и узнал, чем кормят механизаторов

Алёна Бородулькина
389

Бережно храним память. Чтим историю

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ