Спецпроект

ЛЮДИ И СУДЬБЫ

АРЫФМЕТЫКА ЖЫЦЦЯ І КАХАННЯ

25 октября 2011 | 46413 | Татьяна Лопатина | 33046 | 139 | 0 | 0 | 7 | 97 | 216
У сям’і Машарскіх з вёскі Шалашнікі Клясціцкага сельскага Савета часу на асаблівыя пяшчоты адзін да аднаго не было, але адной прысутнасці любага, аднаго цёплага позірку было дастаткова, каб адчуць, што ты не адзін, што ў цябе ёсць сямейны тыл.

Праца і ў аднаго, і ў другога была звязана з сельскай гаспадаркай, патрабавала поўнай аддачы. Традыцыю працалюбства яны збераглі і па сённяшні дзень, хаця Марыі Аляксандраўне ў наступным годзе споўніцца 85, а яе мужу, Мікалаю Іванавічу, у гэтым годзе было 80. Можа, таму іх сямейнаму саюзу ўжо за 60 гадоў – за працай не было часу на спрэчкі  і непаразуменні. Але давайце паступова пазнаёмімся з сямейнай арыфметыкай гэтай паважанай пары неразлучных доўгажыхароў.

З васьмі гадоў пайшоў працаваць

Нарадзіліся нашыя героі ў калісьці вялікай вёсцы Пірагі Клясціцкага Савета. Дзяцінства ў іх было ваенным, цяжкім і пакутным. Ад аднаго слова «вайна» ў пажылой жанчыны блішчаць ў вачах слёзы, а ў яе мужа прападае жаданне працягваць размову. “Што тут раскажаш, дзетка мая, калі днямі не елі, былі ў пастаянным жаху, бачылі фашысцкія расправы…” – кажа Марыя Аляксандраўна.

“Давайце я вам раскажу пра тое, што яшчэ да вайны, з 8-мі гадоў, пайшоў у мясцовы калгас пастушком. Грошай асабліва не зарабляў, але да працы прывучыўся з маленства,” – працягвае размову Мікалай Іванавіч.

Таму, верагодна, на працягу ўсяго жыцця быў нязменным перадавіком, нават ардэнаносцам (у розныя часы быў ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і одэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга за ратную працу). Мікалай Машарскі быў камбайнерам у калгасе “1-га Мая” (жылі ў Пірагах) і ў саўгасе “Чырвоны партызан” (калі пераехалі ў Шалашнікі). Не было таго года, каб камбайнер не атрымаў ліста падзякі ці граматы за сваю пачэсную працу.

Быў ён пераможцам сацыялістычных спаборніцтваў, перадавіком сацыялістычнай працы, лепшым на жніве і вясенняй пасяўной. Найлепшыя паказчыкі ў працы не перашкоджвалі адносінам ў сям’і, бо жонка ўсё разумела, ва ўсім падтрымлівала – была першым сябрам па жыцці…

5 гадоў сябравалі,  а потым ажаніліся

Маша з Колем знаёмыя з самага дзя-цінства. У родных Пірагах не было для  юнака дзяўчыны больш прыгожай, чым Марыйка. Тугія косы, чыстыя сінія, нібы нябёсы, вочы, сарамлівая ўсмешка – пра такую можна толькі марыць!

 З 15 гадоў хлопец не адыходзіў ад дзяўчыны, якая і не ўспрымала гэтага ўважлівага і спакойнага хлопца ў якасці жаніха. І вось калі Марыйцы споўнілася 23, ад настойлівага сябра паступіла прапанова ажаніцца. Так склалася, што Марыя настолькі прывыкла да прысутнасці Колі каля яе, што нават і не думала, згаджацца ці не – адразу прамовіла: “Згодна, пайду за цябе”.

Маладую жонку прывёў хлопец да маці ў хату. “Свякруха мая добрай жанчынаю была. Усё жыццё адпрацавала даяркай, як і я. Ніводнага разу мы не пасварыліся, жылі адной сям’ёй, дапамагалі адзін аднаму…” – кажа Марыя Аляксандраўна.

І не было з той пары вясны, каб яе Мікалай не прынёс ёй букецік любімых палявых кветак з васількоў, рамонкаў, каласкоў жыта…

Пражылі разам больш за 60 вёснаў

Нібы птушкі ў вырай – хутка, непрыкмектна, – адляцелі гады. Мінулым летам адсвяткавалі 60-тую гадавіну сумеснага жыцця. На тварах зморшчынкі, на руках мазалі, валасы сівыя, а ў вачаў у абодвух радасць, на вуснах шчырая ўсмешка – па-ранейшаму блізкі і родны чалавек знаходзіцца побач…

Не было яшчэ такога года, каб Машарскія не садзілі агарод. Яны маюць свой трактар, які набылі ў саўгасе “Чырвоны партызан” у той час, калі Мікалай Іванавіч пайшоў на пенсію. Так што адпачыць ад любімай працы не атрымалася і на пенсіі.

“Ведаеце, гэта і нядрэнна – нешта робіш, варушыцца прыходдзіца, таму і жывеш даўжэй. Трымаем курэй – зерне для іх самі вырошчваем. Агарод у нас гектар складае. Дзецям дапамагаем,” – гаворыць пажылы ветэран працы.

Да слова, у Машарскіх трое дзяцей – старэйшы сын і дзве дачкі, якія нарадзілі бацькам 7 унукаў, а тыя падарылі 6 праўнукаў. Па выхадных днях, па святах у доме старых стаіць шум і гоман – невялічкая хацінка поўніцца моладдзю.

Дзеці, унукі і праўнікі вельмі любяць бываць у сваіх бабулі Машы і дзядулі Колі – калі працу якую патрэбную зрабіць, а калі проста пацалаваць, абняць, прыгалубіць блізкіх людзей. “Вы толькі жывіце даўжэй, беражыце сябе, не збівайцеся так у працы!» – у гэтых словах дзяцей сама любоў, сама пяшчота і ўвага. 


Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Ирина Гореликова
560

Пусть шумят деревья. В Россонах заложили новый парк в честь 80 -летия освобождения

Алёна Бородулькина
490

Всё включено. Корреспондент «ГР» заглянул на кухню и узнал, чем кормят механизаторов

Алёна Бородулькина
437

Бережно храним память. Чтим историю

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ