Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

СТАРШЫНЯ ПРАЎЛЕННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА НАДЗЕЯ ЕРМАКОВА НАВЕДАЛА САЦЫЯЛЬНЫ ПРЫТУЛАК У РАСОНАХ

16 января 2012 | 53876 | Ольга Лебедева | 245430 | 140 | 0 | 0 | 152 | 77 | 338

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і адначасова старшыня Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова  разам з членам праўлення грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Святланай Смірновай, дырэктарам Гарадзейскага сахарнага камбіната,членам Савета Рэспублікі Міхаілам Крыштановічам наведала Расонскі раён акурат у апошні дзень рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. 

Шчыра віталі высокіх гасцей на расонскай зямлі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Шубскі, намеснік старшыні Галіна Падвіцельская, дырэктар ЦБП №217 ААТ “АСБ Беларусбанк” Юлія Калодзіч.

А хлебам-соллю, прыгожым караваем сустракалі сталічную дэлегацыю супрацоўнікі і наведвальнікі  Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулка.

З гісторыяй і жыццём сваёй установы гасцей пазнаёміла дырэктар ТЦ САН  Ганна Ясінская.  За 10 год існавання структура разраслася і на сённяшні дзень уключае 7 падраздзяленняў. Кіраўнік  не без гонару падзялілася, што летась адзіныя ў вобласці адкрылі аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту на 14 чалавек.

За лік сродкаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама прадаставілі некалькі рабочых месцаў інвалідам. У час гутаркі Надзеі Ермаковай паказалі памяшканні ўстановы, яна размаўляла з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькамі, педагогамі, распытала пра праблемы, пацікавілася напрацоўкамі і ўвогуле жыццём аддзяленняў. Не засталося ў гасцей сумненняў, што ў Расонскім ТЦ САН у поўнай меры выконваецца галоўная задача – забяспечваецца рэальная падтрымка тым, хто ў сілу свайго сацыяльна-эканамічнага становішча не можа ўдзельнічаць у грамадскай вытворчасці і знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

 Для правядзення максімальна магчымай сацыяльнай адаптацыі наведвальнікаў Цэнтра і насельніцтва, што абслугоўваецца ў аддзяленнях, распрацаваны і дзейнічаюць сацыяльныя праграмы і праекты, працуюць рэабілітацыяйныя майстэрні, гурткі і клубы па інтарэсах.

Што тычыцца сацыяльнага прытулку, то ў раёне з багатай духоўнай культурай і ўсебаковай падтрымкай раённай выканаўчай улады, проста не можа быць кінутых дзяцей. Кранулі старшыню грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” лісты маленькіх выхаванцаў сацыяльнага прытулка да сваіх педагогаў. А іх за 9 гадоў назапасілася нямала.

Таму само слова “прытулак” у адносінах да Расон не асацыіруецца з неблаганадзейнасцю і казённасцю. “Я бачу, што ў гэтым доме ўсе жывуць адной вялікай дружнай сям’ёй, дзеці адчуваюць сябе патрэбнымі і любімымі, неабыякавымі дзяржаве і людзям,”– падкрэсліла Надзея Андрэеўна.  Кароткі экскурс па мінулым і цяперашнім прытулка зрабіла дырэктар Святлана Ганчарова.

А ў актавай зале будынка, пад дахам якога суседствуюць дзве структуры, усё было гатова да ўрачыстасцяў. Надзея Ермакова, Святлана Смірнова, Міхаіл Крыштановіч звярнуліся да прысутных з самымі цёплымі словамі і пажаданнямі і асабіста кожнаму ўручылі падарункі. Акрамя таго, шмат сюрпрызаў чакала і ўстановы. Сярод такіх – новенькі тэлевізар, прадукты харчавання, прысмакі. Асаблівым святлом свяціліся дзіцячыя вочы, твары дарослых наведвальнікаў Цэнтра. У сваю чаргу яны і малыя разам з выхавацелямі падрыхтавалі  святочны міні-канцэрт і падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

 Словы ўдзячнасці главе Нацбанка і  спонсарам выказаў Аляксандр Шубскі. “Тое, што вы робіце, – адзначыў з усёй шчырасцю старшыня райвыканкама, – не мае кошту і годна самых высокіх слоў падзякі. Нашы дзеці – наша будучае, а сацыяльна неабароненыя людзі, якія маюць патрэбу ў падтрымцы – агульны клопат.  І каму, як не нам, прымаць самы непасрэдны ўдзел у іх жыцці. Зразумела, падарункі не заменяць душэўнай пустэчы, але дапамогуць адчуць сябе патрэбнымі грамадству. Нізкі паклон вам, Надзея Андрэеўна, Святлана Юр’еўна, Міхаіл Васільевіч за  клопат і неабыякавасць.”   

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Ирина Гореликова
277

" Дым в котельной стеной стоял, от него кожа на руках слезала" Вячеслав Самодахов о работе на котельной.

Ирина Гореликова
260

Послушные дети и забывчивые взрослые. Милиционеры проверяют и напоминают Правила дорожного движения

Голос Россонщины
82

Кто представит профсоюзы Витебщины в ВНС

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ