Спецпроект

ОБЩЕСТВО

ШТО НАБЫЦЬ НА ШКОЛЬНЫМ КІРМАШЫ?

27 июля 2012 | 50357 | Елена Кириллова | 60364 | 129 | 0 | 0 | 30 | 69 | 198

 Больш за 20 школьных кірмашоў будуць  працаваць сёлета ў раёне. Пра гэта  паведаміла першы намеснік старшыні  райпа Святлана Бельская. Тавары для  вучняў школ і выхаванцаў дзіцячых  садоў прапануюць ужо ў спецыяльных  пашыраных секцыях крам райцэнтра. З  пачатку жніўня актыўна пачнуць  працаваць выносныя і выязныя  кірмашы, на якіх можна будзе набыць  усё неабходнае для дзяцей.  Прадстаўленая на іх прадукцыя  дазволіць падрыхтаваць да школы і  самых маленькіх – першакласнікаў,                                                                                                    запэўніла Святлана Арсеньеўна. 

– Запасы прадукцыі школьнага асартыменту мы паступова пачалі ствараць загадзя і працягваем сёння.Таму, думаю, дастатковай колькасці адзення дзелавога стылю, абутку, школьных прылад хопіць, каб забяспечыць любы попыт і задаволіць густ самых патрабавальных спажыўцоў – адзначае Святлана Бельская.

Самыя буйныя школьныя кірмашы ў райцэнтры традыцыйна размесцяцца на пляцоўцы каля крамы «Тавары для дома» і на рынку. Тут плануецца прадаваць розныя тавары, неабходныя для падрыхтоўкі да новага навучальнага года: ад канцылярскіх прылад і школьных ранцаў-заплечнікаў да адзення дзелавога стылю і спартыўнага абутку. Графік выязных кірмашоў будзе надрукаваны ў наступных нумарах газеты.


– Святлана Арсеньеўна, зборы дзіцяці ў школу – справа клопатная і затратная. Купля партфеля, канцтавараў, сшыткаў і вучэбнай літаратуры – яшчэ палова справы. Дзіця да верасня трэба апрануць і абуць. А гэта асобны артыкул выдаткаў, і прычым буйных. У колькі абыдзецца абмундзіраванне школьніка? І дзе лепш апранацца?

– Што тычыцца кошту, то набор перша-класніка ў гэтым годзе будзе каштаваць даражэй, чым у мінулым, прыкладна на 15-20 працэнтаў. Год таму набор, у які ўваходзіў касцюм, адна пара абутку, самыя недарагія канцтавары і заплечнік, абыходзіўся пакупніку прыкладна ў 1,5 мільёна рублёў.


Увогуле, кошт школьнай формы залежыць ад памеру, тэкстуры. Набыць рэчы можна як у камплекце касцюма, так і паасобку.
Да прыкладу, класічны школьны касцюм-тройка швейнай фабрыкі «Калінка» абыдзецца бацькам хлопчыка ад 300 да 700 тысяч рублёў.

Юным модніцам школьную форму можна скамплектаваць са спадніцы і пінжака, а можна са штанамі або сукенкай. У сярэднім камплект з трох складнікаў будзе каштаваць ад 300 тысяч да 700.


– Як і класічны мужчынскі касцюм, школьная форма для хлопчыкаў мала схільная да ўплыву моды, – працягвае Святлана Арсеньеўна. – А вось крой і тэкстура адзення для дзяўчынак больш разнастайныя. Іграюць ролю даўжыня і фасон спадніцы, дэталі аздаблення, тканіна і каляровая гама.

Дзе набываць вопратку – справа асабістая, аднак, па словах Святланы Арсеньеўны, рынак – гэта заўсёды рызыка. Паколькі ў выпадку набыцця няякасных рэчаў прад’явіць прэтэнзіі часцяком проста няма каму. Таму набываць тавары для дзяцей лепш за ўсё ў спецыялізаваных крамах. У нашым выпадку гэта другі паверх Гандлёвага цэнтра, крамы «Абутак», «Глобус» у райцэнтры, крамы прамтавараў – на сяле, і, натуральна,школьныя кірмашы.

Асартымент прадстаўленай прадукцыі парадуе разнастайнасцю мадэляў: спаднічкі, сарафаны, пінжакі і штаны рознай тэкстуры і расфарбоўкі. Плюс блузкі, кашулі і аксэсуары на любы густ. Паколькі ў школе свае патрабаванні да адзення вучняў, то і яго колер у большасці сваёй будзе пераважаць стрыманы, няяркі. 

Сярод апошніх тэндэнцый – розныя адценні сіняга, бардо. Традыцыйна – чорны і шэры. У крамах райпа будзе прадстаўлена школьная форма айчынных вытворцаў «Вяснянка», «Калінка», «Славянка», «Пан - Мод», ААТ «Жлобінская швейная фабрыка» і іншых. Усё адзенне зручнае, практычнае і бяспечнае для дзяцей.

Святлана Арсеньеўна параіла звяртаць увагу на прадукцыю айчынных вытворцаў. Тым больш што шэрая, безаблічная, «саўдэпаўская» вопратка назаўжды засталася ў мінулым.

– Сёння нашы фабрыкі вырабляюць цалкам канкурэнтназдольную, а галоўнае, прыгожую, практычную і якасную прадукцыю.


Акрамя таго, прадукцыя айчыннага вытворцы заўсёды забяспечана ярлыкамі, на якіх прыведзена першая інфармацыя пра тавар. Перш за ўсё гэта артыкул адзення, яго параметры, фабрыка. Набываючы ж тавар на вулічным прылаўку, звесткі пра яго мы часта можам атрымаць толькі ад шчодрых на хвалу прадаўцоў. Дарэчы, купляючы адзенне і абутак на рынку, зэканоміць шмат не атрымаецца. Улічваючы адсутнасць гарантый якасці, верагоднасць таго, што ваша дзіця шчасна праходзіць у ёй цэлы год, мякка кажучы, малая. Тое ж самае тычыцца і абутку.

У краме восеньскія туфлі беларускай вытворчасці для дзяўчынкі абыдуцца ў сярэднім у 238 тысяч рублёў. Мабыць, і даражэй, чым на рынку, аднак вы будзеце ўпэўнены ў якасці. Тым больш што ў спісе патрабаванняў да школьнай вопраткі на першым месцы стаіць якасць матэрыялу.

Добра, калі і дзіцячы абутак зроблены з натуральных матэрыялаў.Такія туфлі ці чаравікі лепш «дыхаюць», іх бязбоязна можна насіць цэлы дзень.

У выпадку, калі вам усё ж спадабаўся абутак са штучнай скуры, памятайце: сцелька і ўнутранае аздабленне абавязкова павінны быць з натуральных матэрыялаў, а ў цэлым абутак – лёгкім, зручным, з трывалай, гнуткай падэшвай .


Другое і не менш важнае патрабаванне да дзіцячай вопраткі і абутку – поўная адпаведнасць параметрам дзіцяці. Спаднічкі, пінжакі і штаны, не кажучы ўжо пра абутак, не варта купляць на выраст. Пры выбары адзення праверце яе на адсутнасць грубых швоў, вузкіх каўняроў, тугіх паяскоў. Па санітарных правілах пояс павінен абліпаць, але ні ў якім разе не сцягваць. Нельга, каб адзенне скоўвала рух, трэба падбіраць школьную вопратку так, каб дзіцяці ў ёй было зручна і камфортна.

У выпадку, калі абутак цесны ці, наадварот, занадта свабодны, туфлі і красоўкі могуць не толькі выклікаць дыскамфорт, але і дэфармаваць ступню, змяніць хаду і нават негатыўна паўплываць на выправу і пазваночнік. Набываючы рэчы, не забудзьцеся пераканацца ў наяўнасці абавязковага гарантыйнага талона.


Збірайцеся ў школу. Час яшчэ ёсць. Удалых вам пакупак!  

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Ирина Гореликова
490

Пусть шумят деревья. В Россонах заложили новый парк в честь 80 -летия освобождения

Алёна Бородулькина
445

Всё включено. Корреспондент «ГР» заглянул на кухню и узнал, чем кормят механизаторов

Алёна Бородулькина
392

Бережно храним память. Чтим историю

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ