Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

ТАПТАННЕ НА МЕСЦЫ

21 декабря 2012 | 51378 | Маргарита Алексеева | 44689 | 168 | 0 | 0 | 11 | 81 | 118
Сёлета жывёлагадоўчую галіну сельгаспрадпрыемства “Сокал” нельга ахарактарызаваць як паспяховую. Паспяховасць прадугледжвае рух наперад, а ў сакалішчанцаў атрымоўваецца таптанне на месцы. За 11 месяцаў  2012 года жывёлаводы гаспадаркі атрымалі 1 270,8 тоны малака, што складае ўсяго 98 працэнтаў да адпаведнага перыяду 2011 года. І толькі ў лістападзе яны не проста выйшлі на мінулагодні ўзровень, а змаглі павялічыць валавую вытворчасць малака на 30 працэнтаў. Што з’явілася таму прычынай і, наогул, якія праблемы ўласцівы жывёлагадоўлі гаспадаркі, мы паспрабавалі разабрацца з начальнікам аддзела інтэнсіфікацыі сельгасвытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Раісай Дзівульскай.

ДАВЕСЦІ ДА РОЗУМУ ТОЕ, ШТО ПАЧАЛІ


Жывёлагадоўчыя аб’екты гаспадаркі, што размяшчаюцца ў Сакалішчы, Галоўчыцах і Валатоўках, – не проста адны з самых старых у раёне. Многія з іх знаходзяцца ў прыстасаваных памяшканнях. Таму правядзенне матэрыяльна-тэхнічнага пераўзбраення галіны – задача, вырашэннем якой неабходна займацца ў бліжэйшыя гады. Што пакрыху і робіць кіраўніцтва гаспадаркі.

Невыпадкова менавіта тут першым у раёне быў уведзены ў эксплуатацыю новы арачнік на 200 галоў буйной рагатай жывёлы (на здымку). Гэтае зборна-разборнае металічнае збудаванне падсобнага дапаможнага значэння ўзвялі за некалькі летніх і восеньскіх месяцаў. Своечасовае  правядзенне бетонных работ дазволіла ўжо сёлета ў арачніку ўтрымліваць жывёлу. На сённяшні дзень тут  каля 90 галоў цялушак, якія даволі камфортна сябе адчуваюць на глыбокай падсцілцы і з кармавым сталом.



Раней гэтыя цялушкі знаходзіліся на ферме ў вёсцы Валатоўкі, дзе па прычыне вялікай скучанасці жывёлы для іх не былі створаны аптымальныя ўмовы. Цяпер інакш. Акрамя таго, нягледзячы на вялікія маразы, у новым збудаванні захоўваецца прымальная тэмпература. Калі б яшчэ на стыках тэнаў, што закрываюць канструкцыю, ліквідаваць дзіркі, было б значна цяплей. На другой палове арачніка пакуль няма агароджы. Як толькі яе зробяць, яшчэ каля ста галоў цялушак з Валатовак пачнуць тут абжываць новае “жыллё”.

Каб павялічыць вытворчасць малака, яго якасць, знізіць сабекошт, а таксама захаваць здароўе жывёлы і палепшыць умовы працы жывёлаводаў, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства шляхам лізінгу вырашыла набыць даільную залу  “Елачка 2х12”. Яна з’яўляецца найбольш папулярнай даільнай сістэмай, бо спалучае ў сабе высокую эфектыўнасць і нізкія эканамічныя затраты. Першыя 80 мільёнаў рублёў на рахунак вытворцы даільнай залы ўжо пералічаны. А каб было дзе ўстанавіць даільнае абсталяванне, на цэнтральнай ферме аграгарадка Сакалішча ідзе будаўніцтва спецыяльнага памяшкання, якім займаюцца работнікі ПМК-63.

 Але і гэтага будзе мала. На месцы старога цялятніка потым павінна з’явіцца яшчэ адно новае памяшканне, дзе на беспрывязным утрыманні і будзе знаходзіцца дойны статак. Іншымі словамі, адно цягне за сабой другое. У перспектыве штосьці трэба будзе рабіць і з фермай у Галоўчыцах, але пакуль пра гэта гаварыць рана, бо трэба давесці да розуму тое, што ўжо пачалі. 

МАЛОЧНЫЯ«ДЫВІДЭНДЫ»

Знаходзячыся ў “мінусе” да ўзроўню 2011 года  і за адзін месяц раптоўна дадаць трыццаць працэнтаў малака ў параўнанні з мінулагоднім, азначае многае. Цікава, якімі рэзервамі скарысталіся сака-лішчанскія жывёлаводы? На думку Раісы Мікалаеўны Дзівульскай, станоўчую ролю перш за ўсё адыграла павелічэнне за апошнія месяцы практычна на чвэрць колькасці навацельных кароў, а значыць, і павелічэнне ацёлаў.

За лістапад у сельгаспрадпрыемстве ацяліліся 33 каровы, што на 18 больш, чым у лістападзе 2011 года. І  па-другое, спецыялісты гаспадаркі і жывёлаводы сталі больш увагі надаваць кармленню навацельных высокапрадукцыйных кароў. Бо менавіта ў гэты перыяд штодзённы рацыён жывёлы па-вінны ўтрымліваць як мага больш відаў кармоў. Першыя тры месяцы пасля ацёлу каровы ў выглядзе кармасумесі атрымліваюць па 20 кілаграмаў сенажу і сіласу.

Пакуль не прыйшлі моцныя маразы, кармасумесь змешвалі з  патакай. Толькі навацельныя каровы ў гаспадарцы атрымоўваюць у дзень 2 кілаграмы камбікорму плюс 300 грамаў на кожны надоены літр малака і 1 кілаграм шроту. Падобны падыход і прынёс “дывідэнды” ў выглядзе дадатковых кілаграмаў малака. Невыпадкова за 11 месяцаў 2012 года сярэдні надой на карову склаў 3 048 кілаграмаў або плюс 38 кілаграмаў да адпаведнага перыяду 2011 года.

ЧАЛАВЕЧЫ ФАКТАР –ВЫРАШАЛЬНЫ

Калі па валавой вытворчасці малака сакалішчанцы выходзяць з ліку адстаючых (да слова, яго рэнтабельнасць за 11месяцаў 2012 года складае 13,5 працэнта), то па іншых асноўных пазіцыях жывёлагадоўлі падобнае сказаць пакуль нельга. Узяць, напрыклад, захаванасць жывёлы. Рэпрадукцыйнае выбыццё да прыплоду ў сельгаспрадпрыемстве складае 12,2 працэнта пры сярэднераённым паказчыку 9,4 працэнта. Чаму ў “Сокале” даволі вялікі працэнт падзяжу і прымусовага забою, трэба спытаць перш за ўсё ў мясцовага ветэрынарнага ўрача, якая непасрэдна адказвае за здароўе ўсяго пагалоўя. Ёсць пэўныя прэтэнзіі і да жывёлаводаў, якія не заўсёды захоўваюць патрабаванні тэхналагічнай дысцыпліны, некаторыя з іх парушаюць і працоўную дысцыпліну.

Падобныя адносіны да працы з’яўляюцца адной з прычын нізкіх прываг. На 421 грам штодзённа павялічваецца вага сярэднестатыстычнай галавы буйной рагатай жывёлы ў сельгаспрадпрыемстве, і гэты паказчык складае толькі 96,3 працэнта да мінулагодняга.

– Безумоўна, мадэрнізацыя жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі стане надзейным падмуркам для павелічэння асноўных вытворчых паказчыкаў, – упэўнена Раіса Мікалаеўна.– Аднак любое, нават самае сучаснае, абсталяванне ператвараецца ў кучу звычайнага металу без прафесіяналізму і адказнага падыходу да справы з боку чалавека. Іншымі словамі, чалавечы фактар быў і застаецца вырашальным.        

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ