Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

ЛЕТАСЬ СЯМ’Я ЛЯСНІЧЫХ ЗДАЛА ДЗЯРЖАВЕ ЗВЫШ 11,3 ТОНЫ МАЛАКА

9 февраля 2013 | 45217 | Маргарита Алексеева | 32777 | 174 | 0 | 0 | 7 | 67 | 123
Сярод жыхароў нашага раёна, не дасягнуўшых 40-гадовай мяжы, даволі рэдка сустрэнеш гаспадароў, якія на асабістым падвор’і ўтрымліваюць адну або дзве каровы. У асноўным падсобнай гаспадаркай займаюцца прадстаўнікі больш сталага пакалення, у якіх пакуль ёсць сілы і якія не ўяўляюць свайго жыцця без хатняй жывёлы.  Таму сям’ю Ірыны (на здымку) і Аляксандра Ляснічых з райцэнтра можна залічыць у катэгорыю “Выключэнне”.  Аднак ёсць і яшчэ адна немалаважная нагода, каб напісаць пра гэтых выдатных гаспадароў. 

Справа ў тым, што Ірына Іванаўна Ляснічая  па выніках 2012 года  прызнана лепшым малаказдатчыкам раёна. На яе рахунку 11 тысяч 330 кілаграмаў малака, з чым рэдакцыя раённай газеты яе і віншуе.  Аднак адной жанчыне цяжка было б справіцца з дзвюма каровамі і двума парсюкамі, што на сённяшні дзень утрымліваюцца ў гаспадарчых пабудовах. У Ірыны ёсць выдатныя памочнікі: муж, два сыны і маці, якую многія ведаюць у раёне як знакамітага аператара  машыннага даення былога калгаса “Расоны”.

Менавіта  Часлава Іванаўна Васільева адыграла рашаючую ролю ў станаўленні дачкі як гаспадыні ўласнага дома, добрай жонкі і маці. З дзяцінства Ірына дапамагала ёй спраўляцца з вялікай падсобнай гаспадаркай, менавіта ад сваёй маці дзяўчына навучылася даглядаць і разумець кароў.  Таму, калі ў 1992 годзе Ірына выйшла замуж за  хлопца  Аляксандра з Верхнядзвінска і займела сваю сядзібу, у хляве адразу з’явіліся свінні і цялушка Вішня. “Неяк нязвыкла, калі гаспадарчыя пабудовы стаяць пустыя. Я з малых гадоў умела хадзіць за  жывёлай, – успамінае жанчына.  – Тым больш, што было каму падказаць ды параіць, бо бацькоўскі дом знаходзіцца ў некалькіх дзесятках метраў ад майго. А маці з бацькам заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.

 Вось так маладая сям’я, члены якой тады таксама працавалі ў калгасе “Расоны” – Ірына ў дрожджаварачным цэху і лабарантам, а Аляксандр  механізатарам, – увайшлі ў лік малаказдатчыкаў раёна. Да слова, у той час толькі з адной  былой вёскі  Карзунова збіраўся гурт  больш чым у 100 галоў.  Усяго два разы за летне-пашавы перыяд гаспадары пасвілі жывёлу. Цяпер падвор’і, дзе ўтрымліваюць кароў, можна пералічыць па пальцах. Таму ўлетку сваіх чатырох кароў Часлава Іванаўна і Ірына навязваюць  недалёка ад хаты.

– На мой погляд, нічога складанага ва ўтрыманні кароў няма, – дзеліцца Ірына Іванаўна. – Толькі б сена назапасіць. Бо яго для дзвюх або іншы раз і трох кароў шмат трэба, а  ўчасткі  пашы з сакавітай травой знайсці складана. Але неяк выходзім з сітуацыі. Вось нядаўна набылі конную касілку і грабілку, што значна палягчаюць працу. Аднак усё роўна сынам – шаснацца- цігадоваму Уладзіміру і васемнаццацігадоваму Івану – улетку хапае спраў. Бывае, пабурчаць, а потым нічога.

Акрамя сена, каровы Жура і Рада любяць пачаставацца камбікормам і гароднінай, пасля чаго дзякуюць гаспадарам выдатнымі надоямі малака.  Праўда, у сям’і Ляснічых малако ніхто не ўжывае, акрамя васьмі катоў, што жывуць на падвор’і. Таму практычна ўвесь надой здаюць дзяржаве. Улетку ў сярэднім па 40–50 літраў у дзень, зімой, зразумела, менш.  Атрыманыя грошы (каля трох мільёнаў у месяц) з’яўляюцца выдатным падспор’ем для сямейнага бюджэту.

Што датычыцца мяса, то яго ў сям’і Ляснічых удосталь. Акрамя свініны, у маразільніку і халадзільніку захоўваецца мяса хатняй птушкі, развядзеннем якой займаецца Часлава Іванаўна.

Акрамя таго, што Ірына мае асабістую гаспадарку, яна з’яўляецца галавой фермерскай гаспадаркі ў Верхнядзвінскім раёне, дзе арандуе два возеры. Улетку на іх разам з мужам арганізуе прамысловы лоў рыбы, зімой – матыля. Усё гэта жанчына рэалізуе на тэрыторыі Беларусі. Іншымі словамі, крыніцы даходу ёсць. Але ж адмаўляцца ад падсобнай гаспадаркі Ірына і Аляксандр усё роўна не збіраюцца.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ