
Нягледзячы на дастаткова халоднае для красавіка надвор’е, паша ўжо
зазелянела маладой і сакавітай травой. Значыць, самы час выганяць на яе
грамадскі статак.
Як падрыхтаваліся жывёлаводы раёна да летне-пашавага перыяду, наша
размова з начальнікам аддзела інтэнсіфікацыі ўпраўлення сельскай
гаспадаркі і харчавання райвыканкама
Раісай Мікалаеўнай Дзівульскай (на
здымку).
– Раіса Мікалаеўна, колькі гуртоў кароў і цёлак на сённяшні дзень ужо выпасаецца на пашы?– Усяго ў гаспадарках раёна сфарміравана 22 гурты кароў і 9 гуртоў цёлак. Усе яны, акрамя шасці гуртоў сельгаспрадпрыемстваў «Сяляўшчына» і «Дворышча-Рас», ужо знаходзяцца на кругласутачным выпасе. Тыя, што засталіся, таксама праз лічаныя дні будуць на пашы.
–
На Ваш погляд, у першыя тыдні летне-пашавага перыяду наколькі жывёле будзе хапаць травастою?– Канешне, пакуль нельга гаварыць, што яго ўдосталь. Таму дадаткова плануем падвозіць салому, даваць камбікорм, знаходзіць іншыя варыянты. Але, думаю, нічога ў гэтым страшнага няма. Падобную «падтрымку» мы прыктыкуем штогод.
Яшчэ адна немалаважная дэталь – павелічэнне колькасці шматкампанентнай пашы і канюшыны. Гурты ўжо не будуць выпасацца на пашы, якой па 7 гадоў. Значыць, жывёла будзе атрымоўваць пры меншай колькасці кармоў больш карысных рэчываў.
–
Ці паспелі падрыхтаваць перасоўныя даільныя ўстаноўкі, электрапастухі і іншыя неабходныя прыстасаванні? – Усё гатова і ўжо працуе. Так, сёлета сельгаспрадпрыемствы «Сяляўшчына» і «Дворышча-Рас» для сябе набылі дзе новыя перасоўныя даільныя ўстаноўкі, яшчэ 11 было куплена летась. Таму можна гаварыць, што дадзеную праблему мы ўжо знялі.
Значна абнавілі і наяўныя электрапастухі. Сёлета 17 новых электрапастухоў атрымалі сельгаспрадпрыемствы «Дворышча-Рас», «Сяляўшчына», «Краснаполле», сельгаскааператыў «Клясціцы» і падсобная гаспадарка «Аграсервісу».
Паклапаціліся мы і пра домікі для пастухоў. Дзесьці пад іх прыстасаваны металічныя бочкі, дзесьці яны пабудаваны з дрэва. Так ці інакш, але ўсе домікі знаходзяцца ў здавальняючым стане.
– Жывёла на пашы павінна быць забяспечана соллю і вадой...– Сапраўды, так. І каб на працягу наступных пяці месяцаў больш не вяртацца да гэтага пытання, мы цэнтралізавана для ўсіх гаспадарак набылі два чыгуначныя вагоны з соллю. Што датычыцца ёмістасцяў з вадой, то яны ўжо знаходзяцца на пашы.
–
На працягу апошніх гадоў самай значнай праблемай застаецца недастатковая колькасць пастухоў. Як яна будзе вырашацца сёлета?–

Сваіх пастухоў, як і раней, на жаль, не хапае. Бо на кожны гурт у залежнасці ад колькасці жывёлы неабходна 3 – 4 чалавекі. Таму было прынята рашэнне паспрабаваць шукаць кадры ў іншых абласцях нашай краіны. І ў нас атрымалася. 17 пастухоў з Брэсцкай вобласці хутка прыступяць да работы ў сельгаспрадпрыемствах «Краснаполле» і «Сяляўшчына». Для іх будзе выдзелена часовае жыллё.
– Дзякуй за гутарку.