Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

ЦЭГЛА БУДЗЕ! ЗАПРАЦУЕ ЗАВОД

24 мая 2010 | 46386 | Алена Кирилова | 76135 | 186 | 3 | 0 | 30 | 66 | 216
Многія памятаюць, як апошнім часам цагельны завод працаваў на склад, а затым і ўвогуле “стаў” з-за адсутнасці рэалізацыі і даўгоў. Здаецца, цяпер будаўніцтва пакрыху стала ажываць, а склад нарыхтаванай прадукцыі ад хадавога матэрыялу – цэглы вызваляцца. Праўда, дырэкцыя завода з асцярожнасцю гаворыць пра стабільную работу ў гэтым годзе, паколькі сабекошт прадукцыі не зменшыўся і попыт дастаткова нізкі.
Прадукцыя, што мы пачалі выпускаць, – гэта паўнацелая  цэгла, – гаворыць  дырэктар прадпрыемства Генадзь Мірановіч. – Раней   жа выраблялася пустацелая. Цяперашняя цэгла больш шырока выкарыстоўваецца як пры будаўніцтве дамоў, так і печак.
Прагноз па аб’ёму прамысловай вытворчасці на май – 250  умоўных тысяч штук на суму 72 мільёны рублёў.  Сёння асноўны  рынак  збыту – Беларусь, імкнёмся прабіцца ў Расію. Аднак ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі зрабіць гэта не проста: больш чым  дастаткова цэглы ў Віцебску, Обалі, і ў сувязі з тым, што падаражэлі аўтамабільныя  перавозкі, а ў асноўным цэгла адпраўляецца  чыгуначным транспартам, да нас кліенты проста не даязджаюць. Але гэта не дае нам права апускаць рукі, наадварот, будзем шукаць новыя варыянты.
І першы крок – арганізацыя выпуску тратуарнай пліткі. Паколькі выраб такой прадукцыі – працэс  практычна ручны, то і атрымоўваецца яе 10-12 метраў квадратных у дзень. Але запасы нарыхтаванай маюцца: выпушчана 226 квадратных метраў. Па тэхналагічным рэгламенце прыёмаздатачны кантроль ажыццяўляецца толькі праз 28 сутак пасля выраблення, таму да рэалізацыі на сённяшні дзень гатова 76 метраў квадратных тратуарнай пліткі. Варта адзначыць, што ў найменні плітка двух відаў: ліцьевая формы “Катушка” і “Брусок”, шэрая і з  фарбуючыміся пігментамі. Яна даступная ўсім жадаючым па кошце 37 тысяч  247 рублёў за адзін метр квадратны. Праўда, дастаўка транспартам пакупніка. У хуткім часе новую плітку пры добраўпарадкаванні пасёлка апрабуе УП ЖКГ.
 Яшчэ адзін крок да паспяховасці – цэгла з дабаўкамі. Ужо  ўласнымі сіламі абсталявалі лінію па ўнясенню дабавак у цэглу. Гэта дазволіць выйсці на больш якасны ўзровень вытворчасці.   Калі раней цэглу выраблялі з гліны і пяску, то цяпер дадаецца і гранітны асет. Дзеля памяншэння вагі (што ўплывае на перавозкі) дадаецца пілавінне. Правялі і тэхнічнае  абслугоўванне тэхналагічнага  абсталявання: штосьці  ўдасканалілі, мадэрнізавалі,  таму да пуску завод падрыхтаваны. А вось далейшая перспектыва  напрамую залежыць ад збыту прадукцыі.
Ад аўтара: Цагельны завод –  гэта вынік шматгадовай  напружанай сумеснай працы вялікай колькасці калектываў, спецыялістаў, работнікаў шэрагу адміністрацыйных службаў. Таму сённяшні дзень вельмі важны – як дзень адкрыцця прадпрыемства. Бо калі завод запрацуе на ўсю моц як па колькасці, так і якасці пастаўляемай на рынкі збыту прадукцыі, людзі ў новых дамах будуць жыць і радавацца…
                                   

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ