Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

МАЛАДЗЁЖНЫЯ СТУДАТРАДЫ Ў ДАПАМОГУ СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВУ

14 сентября 2012 | 45926 | Маргарита Алексеева | 30531 | 167 | 0 | 0 | 6 | 63 | 166
Яшчэ два дзесяцігоддзі назад выраз “паехаць на бульбу” студэнтамі і навучэнцамі ўспрымаўся як закон. Штогод верасень для іх праходзіў пад сцягам уборкі другога хлеба ў саўгасах і калгасах, дзе маладыя людзі не толькі дапамагалі працаўнікам сяла, а і зараблялі годныя грошы,  весела праводзілі вольны час. Гэта аб’ядноўвала і пакідала пасля сябе прыемныя ўспаміны на ўсё жыццё.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, сваім указам №181 ад 16 красавіка 2012 года “Аб арганізацыі  дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, даў новы імпульс студатрадаўскаму руху, які прыйшоў і на Расоншчыну. Бо менавіта па прынцыпу дзейнасці студэнцкіх атрадаў сёлета арганізаваны ўдзел старшакласнікаў Расонскай і Клясціцкай школ ва ўборцы бульбы ў сельгаспрадпрыемстве “Сяляўшчына”.

Перш, чым накіраваць хлопцаў і дзяўчат на сельгасработы, паміж установамі адукацыі, райкамам БРСМ і сельгаспрадпрыемствам былі заключаны трохбаковыя дагаворы на выкананне работ, у якіх падрабязна прапісаны абавязкі ўсіх бакоў. У адпаведнасці з імі супрацоўнікі райкама БРСМ сфарміравалі 4 атрады па 29 чалавек з вучняў 9-11 класаў Расонскай школы і 2 атрады па  17-18 чалавек з ліку старшакласнікаў Клясціцкай школы. Таксама яны пракантралявалі наяўнасць у кожнага члена атрада медыцынскай даведкі, копіі дакумента, што падцвярджае асобу, пісьмовай згоды бацькоў на ўдзел у сельгасработах і заяву самога вучня. Акрамя таго, райкамам БРСМ і ўстановамі адукацыі распрацавана палажэнне пра правядзенне конкурсу на лепшы студэнцкі атрад, пераможцаў якога чакае заахвочванне. Установы адукацыі адказваюць за замацаванне за кожным атрадам найбольш аўтарытэтных педагогаў, навучанне асновам працоўнага заканадаўства і аховы працы. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства “Сяляўшчына” афіцыйна аформіла загады на залічэнне ўдзельнікаў атрадаў на працу, пазнаёміла іх з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, вызначыла аўтатранспарт для дастаўкі падлеткаў на месца працы,устанавіла нормы выпрацоўкі, расцэнкі і даўжыню працоўнага дня, які для непаўналетніх складае 4 гадзіны з перапынкам на адпачынак праз кожныя 45 хвілін. Канчатковы разлік з удзельнікамі атрадаў будзе зроблены да канца кастрычніка.  

І вось пачынаючы з 5 верасня штодзень 120 – 130 старшакласнікаў выязджаюць на бульбяныя палі гаспадаркі, агульнай плошчай 65 гектараў. Хлопцы і дзяўчаты падбіраюць бульбу пасля бульбакапалак, вядуць строгі ўлік кожнаму поўнаму вядру, бо інакш вызначыць пераможцаў немагчыма.

На сённяшні дзень у сельгаспрадпрыемстве ўбрана 21 гектар або 32,3 працэнта плошчаў. Ураджайнасць другога хлеба сёлета на парадак вышэй, чым была летась і складае 135, 7 цэнтнера з гектара. Акрамя старшакласнікаў, у “Сяляўшчыну” выязджаюць беспрацоўныя, што стаяць на ўліку ў аддзеле занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, і прадстаўнікі працоўных калектываў. Агульнымі сіламі бульба павінна быць спарадкавана ўжо да канца будучага тыдня.  

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ