Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

ЗАПРАШАЛА «РАСОНСКАЯ ЛЫЖНЯ-2013» !

25 февраля 2013 | 56611 | Маргарита Алексеева | 46299 | 192 | 0 | 0 | 4 | 111 | 148
Раённае культурна-спартыўнае свята «Расонская лыжня» у межах рэспубліканскага свята «Беларуская лыжня» ужо стала традыцыйным. Сёлета яно зноў сабрала аматараў лыж і здаровага ладу жыцця рознага ўзросту, каб не толькі выявіць з іх самых хуткіх, а і з карысцю, на свежым зімовым паветры правесці частку выхаднога дня.  

Распрацоўваючы праграму спаборніцтваў, арганізатары свята – аддзелы фізкультуры, спорту і турызму, па справах моладзі райвыканкама, ФСК «Старт» і райкам ГА «БРСМ», – як і раней, зрабілі стаўку на правядзенне лыжных эстафет.



Аднак перад тым, як выклікаць на лыжню першых удзельнікаў, адбылося ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства. На ім выступіла намеснік старшыні райвыканкама Галіна Аляксееўна Падвіцельская, якая пажадала ўдзельнікам спаборніцтваў перамогі і выдатнага настрою. «Хай члены працоўных калектываў, якія сёння не прынялі ўдзел у культурна-спартыўным свяце, пазайздросцяць вашай фізічнай форме, здароваму духу і шчырым усмешкам!» – падкрэсліла Галіна Аляксееўна. А падняць дзяржаўны сцяг, як сімвал адкрыцця свята, арганізатары запрасілі пераможцаў «Расонскай лыжні – 2012», членаў каманды аддзела адукацыі райвыканкама.



... І вось першыя юныя лыжнікі, прадстаўнікі 8-ых і 9-ых класаў Расонскай сярэдняй школы, рыхтуюцца да старту эстафеты. Па ўмовах спаборніцтваў кожную каманду прадстаўляюць два хлопцы і дзве дзяўчыны. Першым трэба было па стадыёну прабегчы два кругі, дзяўчатам – адзін. У выніку самыя хуткія хвіліны паказала каманда 8 «Б» класа. Другое месца ў 8 «В» класа, на трэцюю ступень падняліся лыжнікі са зборнай каманды 9 «А» і 9 «В» класаў. Сярод каманд дзясятых і адзінаццатых  класаў перамаглі лыжнікі з 11 «А» і 11 «В» класаў, якія адпаведна занялі першае і другое месцы.
На ўдзел у лыжнай эстафеце сярод прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра падалі заяўкі 10 каманд, якія прадстаўлялі лясгас, цэнтральную раённую бальніцу, райпа, ПМС, аддзелы адукацыі і культуры райвыканкама, унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, педагагічны калектыў Расонскай школы, ДРБУ-109 і  раённы аддзел па надзвычайных  сітуацыях. Тут каманда складалася з трох чалавек: двух мужчын і адной жанчыны. Ва ўпартай барацьбе больш хуткімі лыжнікамі паказалі сябе прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія ў гэты дзень і святкавалі перамогу. Другое месца раздзялілі паміж сабой каманды лясгаса і настаўнікаў Расонскай школы. Трэцімі сталі лыжнікі УП ЖКГ.



Было чым заняцца на  свяце і аматарам сілавых практыкаванняў. Арганізатары мерапрыемства прапанавалі ім перацягванне каната і падыманне гіры.  І зноў тут не было роўных камандзе раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны сталі першымі і ў перацягванні каната, і іх прадстаўнік, Ігар Малышаў, перамог у падыманні гіры. Другое і трэцяе месцы ў перацягванні каната адпаведна занялі каманды УП ЖКГ і цэнтральнай раённай бальніцы. Пераможцы ўсіх спаборніцтваў атрымалі Ганаровыя граматы аддзела фізкультуры, спорту і турызму і падарункі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.

Акрамя таго, на культурна-спартыўным свяце прадстаўнікі райкама БРСМ праводзілі конкурсы на снезе, працаваў гандаль, гасцей забаўлялі работнікі культуры. Хто жадаў, той змог тут знайсці справу па душы.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

Елена Кириллова
107

Без виз и границ.Как семья Валентины и Евгения Таянович переводит дух от трудовых будней и укрепляет здоровье в белорусских санаториях

Елена Кириллова
59

Спасатели проверят всех из группы риска

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ