
* * *СВЕТЛАЗОРНАСЦЬШто за коўдра накрыла зямлю?
Зорным граем пад сонцам
iскрыцца!
Светлазорнасць чаруе. Люблю
Цішыню, што cтaiць таямнiцай
Над абсягам, пад сiнню нябёс,
Па-над вёскай, дзе комiны дымам
Ранкам чыстым вiтаюць наш лёс
Беласлупным, няспешным
уздымам.
Ачышчае мароз цiшыню
Стрэлам звонкім сухога бярвення.
Смех дзiцячы заве на лыжню,
І душа п’е са стыні натxненне!
НЕМАГЧЫМАЕШмат разоў заракаўся: не буду
Слоў таемных чапаць цішыню.
Словы ж рыфмай прылiвa
абудзяць
І заманяць душу ў глыбiню.
Невычэрпнасцi сэнсу i гукаў,
Ад якix закрыляе душа.
Ад якix стануць крыламi pyкi,
Каб ляцець да вяршынi вярша.
Шмат разоў заракаўся: даволi
Час натхнення дyшы марнаваць!
Ды губляла душа сваю волю.
І рука пачынала пiсаць
Мелaгyчныя родныя словы,
Што кранальную песню пяюць,
Што лякуюць гаючай замовай
І пра годнасць забыць не даюць.
Шмат разоў заракаўся – не буду!
КАБ ЗНАЙСЦІТак здаўна павялося ў людзей:
Сярод будняў i святы бываюць.
Сярод мрояў i светлых надзей
Заўсягды яны нешта губляюць.
Biдaць, гэта – найстрогi закон,
Найсуровы – яго не палюбiш...
Толькi вучыць ycix ён спакон:
Каб знайсцi – трэба ведаць,
дзе згубiш.
ЛЕС БЕЛАЙ РУСІТаемным шэптам мкнешся
да жыцця.
Галінкай кожнай да людзей
адкрыты.
Лес Белай Русі – ты яе працяг
Пад небам міру, пад яе блакітам.
Лес Белай Русі – я праростак твой.
Тваё дыханне – і маё дыханне.
Вясной ці летам, восенню, зімой
Маёй душы ты дорыш ратаванне.
Лес Белай Русі – я насельнік твой
З табой жыву спагадліва вядома.
Найлепшы абярог, ахоўнік мой,
Пад шатамі тваімі – нібы дома.
Лес Белай Русі – ты маё цяпло,
Маё жытло, і, нават, хлеб
надзённы.
Лес Белай Русі, што б са мной
было,
Калі б пагляд не бачыў твой
зялёны.
Таемным шэптам мкнешся
да нябёс.
У Белай Русі – ты яе стварэнне.
Лес Белай Русі – Беларусі лёс!
Лес Беларусі – і маё натхненне!