Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

НА МЯЖЫ ТРОХ КРАІН

12 июля 2010 | 70708 | Елена Кириллова | 73520 | 180 | 0 | 0 | 10 | 133 | 257
На мінулым тыдні  ветэраны Вялікай Айчыннай вайны з Беларусі, Расіі і Латвіі ў  51-ы раз сустрэліся  на Кургане Дружбы, што  размешчаны  на мяжы трох краін.  Ва ўрачыстасцях  прыняла ўдзел і дэлегацыя Расонскага раёна
Сёлета гасцей прымаў  беларускі бок. Па традыцыі сустрэча  пачалася  з шэсця ветэранаў па сцяжынках з тэрыторыі трох краін да Кургана Дружбы, пасля чаго адбыўся ўрачысты мітынг. На сцэну былі запрошаны старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр  Ацясаў, старшыня Верхнядзвінскай раённай ветэранскай  арганізацыі  Ігнат Маісёнак, першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Дзмітрый  Хома, намеснік губернатара Пскоўшчыны Юрый Дзем’яненка, ветэран Вялікай Айчыннай  вайны  Васіль Кулічкоў, малады настаўнік  гісторыі  Себежскай  агульнаадукацыйнай школы Сяргей  Візавітаў, дэпутат  дзевятага   сейма Латвіі Яніс Туцін, кіраўнік Савета ветэранаў партызан Латвіі Уладзімір  Ізвесный. Адкрыў урачысты мітынг Аляксандр  Ацясаў: 
– Паважаныя ветэраны Вялікай  Айчыннай  вайны, былыя партызаны,  падпольшчыкі, дарагія сябры. На правах прымаючага боку ад імя жыхароў Віцебскай вобласці сардэчна вітаю ўсіх удзельнікаў 51-й сустрэчы на Кургане Дружбы. Сёння мы жывём у розных дзяржавах, але сюды нас штогод кліча памяць аб мужнай барацьбе прыгранічных раёнаў Беларусі, Расіі, Латвіі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта тады правяралася інтэрнацыянальнае адзінства   брацкіх народаў. Яно замацавана  пралітай крывёй, і таму нас не могуць  падзяліць ніякія межы. У аб’яднанні людзей   сіла і гарантыя таго, што нашы народы назаўжды захаваюць сяброўства, цеплыню чалавечых адносін і той маральны стрыжань, у аснове якога –  гераізм і подзвігі пераможцаў .
Я  звяртаюся са словамі ўдзячнасці  і падзякі да вас, дарагія ўдзельнікі  Вялікай Айчыннай, былыя  партызаны, падпольшчыкі, працаўнікі тылу, да ўсіх тых, хто ў жорсткай барацьбе  набліжаў  Вялікую Перамогу, нашу агульную святую і духоўную каштоўнасць. Сёння таксама мы схіляем галовы перад гераізмам  тых, хто загінуў, не дажыўшы да  светлага Дня Перамогі.
Выступіў перад  гасцямі і  кіраўнік дэлегацыі Расіі,  намеснік губернатара Пскоўшчыны Юрый Дзем’яненка:
–  Дарагія ветэраны, паважаныя прысутныя. Ад  імя выканаўчай  улады я вітаю вас і перадаю самыя цёплыя пажаданні дабра і здароўя ад губернатара нашага рэгіёна. Вельмі добра, што тут прысутнічае моладзь. Маладыя  людзі  чуюць і ўспрымаюць успаміны пра вайну, каб потым з вуснаў у вусны  перадаць іх  сваім  дзецям. Тут знахо-  дзяцца ветэраны, якія ваявалі на фронце, у лясах,  тыя,  хто ў тыле рабіў усё, каб гэтая Перамога набліжалася. Нізкі вам  паклон ад майго пакалення, ад пакалення маладых, ад усіх, хто сёння прысутнічае тут і палічыў абавязкам гонару быць  з вамі  на Кургане. Дзякуй вам вялікі,   шчасця і ўсяго добрага ...
Ад імя дэлегацыі трэцяй краіны выступіў дэпутат  дзевятага сейма Латвіі Яніс Туцін:
–  Дарагія ветэраны, я вельмі рады  бачыць вас у добрым настроі, здароўі. Гэтае  месца, Курган Дружбы, дзе сыходзяцца нашы краіны,    па сутнасці, святое. Хай нас падзяляюць межы – мы бачым сваіх аднапалчан, але не можам да іх падысці – тым не менш,  мы разам. Нават песні, якія гучаць па той бок мяжы, усё роўна падхопліваюцца   тут і гучаць  для  ўсіх нас. Ад імя дэлегацыі Латвіі я жадаю вам  моцнага здароўя , каб ваша памяць ішла разам з намі і каб наша пакаленне і моладзь ведала, што вайна – гэта страшна. Дзякую.
І гэтае  сяброўства было не толькі на словах, яно адчувалася. Адчувалася, калі прадстаўнікі трох  краін  абменьваліся  падарункамі,   абдымаліся і працягвалі адзін другому руку, калі ўшаноўвалі памяць загінуўшых  хвілінай маўчання. 
Афіцыйную частку  прадоўжыла  цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да  манумента героям-камсамольцам вёскі Прошка, які размешчаны на беларускім баку, Герою Савецкага Саюза Марыі Пынто ў Расіі, Герою Савецкага Саюза Іманта Судмаліса. Праўда, да манумента,  які  ўзведзены на латышскай зямлі,   пагранічнікі  не прапусцілі. Вянок  перадавалі на  масту праз раку, што  раздзяляе дзяржавы. Пасля чаго ветэраны і госці змаглі з годнасцю ацаніць майстэрства ансамбля танца, музыкі і песні «Талака» Віцебскай абласной філармоніі. Завяршальным акордам  стаў вечар успамінаў каля імправізаванага вогнішча Дружбы, у рытуале запальвання якога па традыцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі трох краін.
На месцы сустрэчы размяшчаліся выставачныя пляцоўкі, дзе былі прадстаўлены экспазіцыя фотаздымкаў  «Асобы Перамогі», творчыя вырабы навучэнцаў раёна, кніжная выстава, пры- свечаная Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя таго, для ветэранаў і членаў афіцыйных дэлегацый быў разгорнуты гандаль, дзе   можна было  набыць разнастайную прадукцыю.
Усяго ў гэты дзень на Курган Дружбы прыехала каля  тысячы чалавек. Але іх  магло   быць больш. Шкада, што  ўжо колькі  гадоў  латвійскія ўлады  не прапускаюць сваіх ветэранаў праз  мяжу. І калі глядзіш, як  ветэраны перакрыкваюцца адзін  з адным  праз  рачулку і пасылаюць  паветраныя  пацалункі, на  вочы набягаюць  слезы. Тым не менш,  надзея  ёсць, што сёлета   пытанне  будзе  вырашына станоўча.
        P.S. Курган Дружбы насыпаны ў 1959 годзе на мяжы Беларусі, Расіі і Латвіі. Зямля для яго  ўзятая з могілак  партызан і воінаў Чырвонай Арміі, якія аддалі жыццё за Радзіму. На яго вяршыні расце дуб  – як сімвал непарушальнай  дружбы трох народаў. У Курган уманціраваны тры гранітныя пліты, на якіх на трох мовах напісана: «Курган Дружбы ўзведзены на стыку межаў трох брацкіх рэспублік у гонар баявой дружбы, змацаваных крывёю ў гады Вялікай Айчыннай вайны рускіх, беларускіх і латышскіх партызан. Адкрыты 3 ліпеня 1959г». Ад Кургана пракладзены тры алеі: у бок Беларусі алея засаджана бярозамі, Расіі – клёнамі, Латвіі –  ліпамі. У канцы бярозавай алеі на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна размешчаны мемарыяльны музей.


Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март | 2026-апрель | 2026-май | 2026-июнь | 2026-июль | 2026-август |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ