Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

ГРАМАДЗЯНІН БЕЛАРУСІ - ГЭТА ГУЧЫЦЬ!

17 марта 2011 | 52857 | Татьяна Лопатина | 100795 | 186 | 0 | 0 | 39 | 108 | 232
Усхваляваныя і ўзбуджаныя ў сувязі са значнай падзеяй – атрыманнем пашпартаў грамадзян Рэспублікі Беларусь – 16-гадовыя Дзяніс Пашкевіч з Клясціц і Кацярына Петухова з Краснаполля (на здымку) разам з іншымі  шаснаццаццю землякамі-аднагодкамі разглядалі свой галоўны дзяржаўны дакумент.

Запамінальнае для падлеткаў мерапрыемства, якое стала добрай традыцыяй, прайшло 15 сакавіка, акурат у Дзень Канстытуцыі нашай краіны, у музеі баявой  садружнасці. Каб павіншаваць юнакоў і дзяўчат са святам і падзяліць з імі ўрачыстасць моманту, у музей прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Галіна Падвіцельская, начальнік адзела  па справах моладзі Наталля Дзедзінец, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Дзмітрый  Ліпчык, інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Святаслаўна Гарэлікава. 

Пад гукі гімна Рэспублікі Беларусь першы сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Алена Герасімава аб’явіла мерапрыемства, якое прысвечана ўручэнню пашпартоў, адкрытым. Яна нагадала маладым людзям гісторыю з’яўлення пашпартоў, падкрэсліла, што  быць грамадзянінам сваёй краіны – не толькі вялікі гонар, але і вялікая адказнасць.

Працягнула думку і Галіна Аляксееўна Падвіцельская, якая адзначыла, што невыпадкова ўрачыстае ўручэнне маладым грамадзянам пашпартоў адбываецца ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – свята галоўнага дакумента краіны. “Усе мы, пачынаючы ад Прэзідэнта і ўрада, у сваіх дзеяннях кіруемся ў першую чаргу Канстытуцыяй. Вам па жыцці неаднаразова прыйдзецца сутыкацца з асноўным законам дзяржавы, які надзяляе кожнага з нас правамі і абавязкамі, абараняе ад беззаконня і прапісвае асновы функцыянавання дэмакратычнай дзяржавы.

Ад вас залежыць, якой будзе наша Беларусь у недалёкай будучыні, і, памятаючы пра свае законныя інтарэсы, кожны з вас павінен знаць і пра тое, што ён абавязаны перад сваёй краінай і яе грамадзянамі быць годным чалавекам і працаўніком. Любую, нават самую маленькую вёску ці пасёлак праслаўляюць учынкі яе жыхароў. Зрабіце так, каб ні вашым бацькам, ні землякам не было сорамна, што вы нарадзіліся на сваёй малой радзіме.

 Дзе б ні знаходзіліся, з гонарам кажыце, што вы з Расоншчыны! Поспехаў вам ва ўсіх пачынаннях, і хай усё атрымаецца найлепшым чынам. Са святам!” – такімі словамі завяршыла прамову намеснік старшыні райвыканкама.


Акрамя дакумента і добрага настрою, кожны з маладых людзей атрымаў   выданне кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, а таксама салодкія сувеніры. Пасля афіцыйнай часткі ў нефармальнай абстаноўцы юнакі і дзяўчаты павіншавалі адзін аднаго з новым статусам і пачаткам дарослага жыцця.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

Елена Кириллова
106

Без виз и границ.Как семья Валентины и Евгения Таянович переводит дух от трудовых будней и укрепляет здоровье в белорусских санаториях

Елена Кириллова
59

Спасатели проверят всех из группы риска

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ