Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

НА ПАЛІ ВЫЙДЗЕ ГЛЕБААПРАЦОЎЧАЯ ТЭХНІКА,КАБ ЗРАБІЦЬ ЗАЧЫН ДЛЯ НОВАГА ЎРАДЖАЮ

22 марта 2011 | 51116 | Маргарита Алексеева | 80616 | 201 | 4 | 0 | 20 | 115 | 243
Сакавік наяўмольна рухаецца да свайго завяршэння, а разам з ім і перыяд падрыхтоўкі да веснавых палявых работ. Праз лічаныя тыдні на палі выйдзе глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка, каб зрабіць зачын для новага ўраджаю.

Якой для працаўнікоў сяла стане пасяўная 2011 года? У якой ступені гаспадаркі раёна падрыхтаваліся да яе? Пра гэта і іншае наша размова з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве Ларысай Міхайлаўнай Мацкевіч.  

– Ларыса Міхайлаўна, чым сёлетняя пасяўная будзе адрознівацца ад пасяўной 2010 года?

– Перш за ўсё  павышэннем на 500 гектараў пасяўных плошчаў. Плануецца пасеяць 1400 гектараў кукурузы ( плюс 300), яравога рапсу – 400 гектараў (плюс 200), пасадзіць бульбы на 150 гектарах, што больш мінулагодняга на 56 гектараў. Прытым гэтай сельскагаспадарчай культурай цяпер будуць займацца не толькі паляводы сельгаспрадпрыемстваў «Сокал» і «Сяляўшчына», але і падсобнай гаспадаркі «Аграсервісу».

Што датычыцца яравога збожжавага кліну, то ён па раёне крыху зменшыцца і складзе 3 500 гектараў. Прычына – павелічэнне леташняй восенню плошчаў, занятых азімымі збожжавымі культурамі. 

– Ці будуць гэтай вясной уводзіцца ў севазварот плошчы, якія ў адпаведнасці з абласной і раённай праграмамі «Чыстыя палі» цяпер актыўна вызваляюцца ад хмызняку і маладых дрэўцаў?

– Безумоўна, але колькі канкрэтна гектараў і ў якіх гаспадарках, пакуль сказаць цяжка. Хутчэй за ўсё гэта будуць плошчы, што раней не выкарыстоўваліся ў сельгаспрадпрыемствах «Дворышча-Рас», «Краснаполе»» і ААТ «Клясціцы». Толькі калі сыйдзе з палёў снег, на гэтую тэму можна будзе пагаварыць больш прадметна і падрабязна.

  – Ёсць чым праводзіць сяўбу?

– Насеннем яравых збожжавых, кукурузы і рапсу гаспадаркі раёна забяспечаны ў поўным аб’ёме. Праўда, застаецца адкрытым пытанне наконт насення бульбы. Для дадатковых 56 гектараў яго пакуль няма, але з дапамогай аблсельгасхарчу ў бліжэйшы час мы вырашым і гэтую праблему.

 – Як складваецца сітуацыя з угнаеннямі?

– Іх сёлета ўжо цяпер назапашана на 60 працэнтаў больш леташняга. Больш, чым летась, вывезена на палі і арганічных угнаенняў.
 
–Наколькі эфектыўна папрацавалі інжынерныя службы і механізатары гаспадарак па падрыхтоўцы тэхнікі?

– Каб не быць галаслоўнай, назаву наступныя лічбы. На сённяшні дзень гатовы выйсці ў поле 29 з 32 плугоў, 14 з 15 культыватараў, 118 са 127 трактароў ( з іх 21 энерганасычаны), 17 з 22 камбінаваных глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў. Агульны працэнт гатоўнасці тэхнікі набліжаецца да 92. Але і астатнія адзінкі да пачатку веснавых работ будуць стаяць на лінейцы гатоўнасці.

– Невыпадкова кажуць, што чалавечы фактар у любой сітуацыі або справе  з’яўляецца вырашальным.  Думаю, сельскагаспадарчая галіна таксама не выключэнне з правіла? 

– Нават больш скажу: чалавечы фактар у сельскай гаспадарцы – самы галоўны. Таму з боку кіраўніцтва райвыканкама шмат  увагі надаецца забеспячэнню гаспадарак раёна кадрамі механізатараў. За кожным трактарам, які выйдзе сёлета ў поле, замацаваны чалавек, а на энерганасычаных трактарах «МТЗ-30.22» – па двое, таму яны будуць працаваць у дзве змены на працягу  22 гадзін у суткі. Менавіта такую задачу паставіў перад намі Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы.

А каб адчуваць сябе больш упэўнена, 11 механізатараў раёна на мінулым тыдні прайшлі стажыроўку на Мінскім трактарным заводзе, дзе азнаёміліся з тонкасцямі працы і магчымасцямі энерганасычаных трактароў. Праводзілася вучоба для механізатараў і на базе вучэбнага камбіната. Таму збояў павінна быць па мінімуме.

Акрамя таго, на пасяўной будуць задзейнічаны і шэфы з арга-нізацый і прадпрыемстваў райцэнтра і горада Наваполацка. Думаю, агульнымі сіламі мы закончым веснавыя пасяўныя работы ў вызначаныя тэрміны.

– Агучце іх.

–  На яравым збожжавым кліне сяўба павінна быць праведзена на працягу двух тыдняў да 1 мая. Да 9 мая плануецца завяршыць сяўбу іншых сельскагаспадарчых культур.

– Справіцеся?
–  У нас няма выбару. Калі спазнімся, страцім частку будучага ўраджаю.Таму абавязаны паспець. 

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

Елена Кириллова
106

Без виз и границ.Как семья Валентины и Евгения Таянович переводит дух от трудовых будней и укрепляет здоровье в белорусских санаториях

Елена Кириллова
58

Спасатели проверят всех из группы риска

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ