Спецпроект

ЛЮДИ И СУДЬБЫ

МАЙСТАР ЛЯСНОЙ СКУЛЬПТУРЫ АЛЯКСАНДР ЖУК ЖЫВЕ Ў РАСОНАХ

15 ноября 2011 | 56075 | Татьяна Лопатина | 76876 | 187 | 0 | 0 | 19 | 138 | 234
Больш мясяца таму ў музеі баявой садружнасці адбылася выстава работ расонскага майстра лясной скульптуры Аляксандра Жука.

Выстава цікавая, работы незвычайныя, арыгінальныя, якія можна разглядаць гадзінамі. Таму мне вельмі захацелася пазнаёміцца з аўтарам гэтых шыкоўных вырабаў.

Але зрабіць гэта аказалася не так проста. Народны майстар мае душу імклівую, характар няўрымслівы, на адным месцы яму не сядзіцца, таму абраў камандзіровачную працу – вандруе па тэрыторыі ўсяго былога Саюза.

Яго захапленню гэта толькі спрыяе – карані з Чукоткі, Якуціі, Карэліі  і, безумоўна, з роднага расонскага лесу – уражваюць сваёй загадкавасцю і самабытнасцю. Менавіта такімі якасцямі валодае і сам уладальнік «казачнага багацця»: Аляксандр Канстанцінавіч  здаўся мне, з аднаго боку, чалавекам задуменным і маўклівым, як сапраўдны чалавек справы, а з другога – па-філасофску  разважлівым, як асоба творчая.

Сама прырода натхніла яго на захапленне: “Ніхто не вучыў працаваць ні з дрэвам, ні з каранямі, неяк самі рукі пацягнуліся да іх. Першыя работы дарыў, а цяпер збіраю, бо кожны выраб дарагі сэрцу, таму і не прадаецца. Да супрацоўніцтва з выставачнымі заламі гатовы – у Мінску работы выстаўляю, вось у Расонах выстава адбылася.

Прыемна, што людзі пабачаць, усміхнуцца, настрой падымуць, добрае слова скажуць,” – кажа майстар.
Праца з каранямі для Аляксандра Канстанцінавіча – занятак, які пераносіць яго далёка ў свае думкі, у свеце разважанняў і казачных вобразаў яму так камфортна – рукі працуюць, а душа адпачывае. На думку майстра, прырода – самы лепшы мастак.

Яе трэба толькі тонка адчуць, правільна зразумець пасылы, трошкі падправіць карэньчык ці га-лінку – і вось табе на паліцы шэдэўр, які з’яўляецца вынікам чалавечай фантазіі  і прыроднага матэрыялу.

Загадкі каранёў ён разгадвае ўжо больш за 30 гадоў. Яго захапленне не перадалося сыну, не пранікліся ім блізкія сябры, а вось 7-гадовая ўнучка Маша дзедаву казку зразумела і гатова пераняць навуку пластычнай дрэваапрацоўкі.

 Разам з дзядулем дзяўчынка кожны тыдзень выцірае пыл са шматлікіх вырабаў, якія пакуль што размяшчаюцца ў гарадской кватэры. Таксама Маша дапамагае дзеду пры дапамозе наждачнай паперы чысціць новыя знаходкі.

Трымала ў руках яна і спецыяльныя інструменты для дрэваапроцоўкі, праўда, па меркаванні дзеда, працаваць з разцом і стамескай малой рана. Але фантазію, юмар і незвычайны погляд на жыццё дзед у Машы фарміруе і цалкам задаволены вынікам. Пачынаючы майстар выказвае настаўніку свае прапановы, і той не пакідае іх без увагі.
Можа, дзякуючы ўнучцы, хапае сярод работ Аляксандра Канстанцінавіча казачных герояў, звычайных і рэдкіх жывёл.  Менавіта ім дзяўчынка  аддала перавагу, калі падчас выставы я запытала,  якія работы дзеда ёй падабаюцца больш за іншыя.

Будзем спадзявацца, што юная Маша не пераменіць сваіх намераў. Праз дзесятак гадоў стане сапраўдным майстрам і працягне дзедаву справу. Да слова, у Аляксандра Канстанцінавіча ў запасніках чакаюць свайго часу яшчэ шмат неразгаданых каранёў.  Цяпер жа майстар марыць давесці да завяршэння рамонт у дачным доміку і перавезці туды свае работы, для якіх плануе стварыць спецыяльную вітрыну. Будзе ў яго там і майстэрня, дзе абавязкова народзяцца новыя шэдэўры.

Пажадаем майстру новых ідэй, творчага натхнення і пашырэння геаграфіі выстаў – прыгажосць павінны бачыць як мага больш людзей. Ну і, безумоўна, хай яго справа працягнецца ў выглядзе вырабаў унучкі.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

Елена Кириллова
106

Без виз и границ.Как семья Валентины и Евгения Таянович переводит дух от трудовых будней и укрепляет здоровье в белорусских санаториях

Елена Кириллова
57

Спасатели проверят всех из группы риска

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ