Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

БУДУЧАЯ ФАБРЫКА МАЛАКА

28 января 2013 | 59567 | Маргарита Алексеева | 52053 | 205 | 0 | 0 | 2 | 137 | 187
5 снежня 2012 года ў сельгаспрадпрыемстве “Дворышча-Рас” было ўведзена ў эксплуатацыю яшчэ одно жывёлагадоўчае памяшканне, што дазволіла практычна вырашыць вострую праблему недахопу вытворчых плошчаў . На правядзенне яго рэканструкцыі было затрачана звыш 2 мільярдаў рублёў бюджэтных сродкаў, сродкаў гаспадаркі і крэдытных рэсурсаў, якія павінны вярнуцца ў выглядзе дадатковых соцень кілаграмаў малака. Пра гэта наша размова з намеснікам дырэктара сельгаспрадпрыемства “Дворышча-Рас” па жывёлагадоўлі Дзмітрыем Бельскім. 

– Чым новае жывёлагадоўчае памяшканне адрозніваецца ад тых, дзе праводзілася рэканструкцыя раней?


– Значных адрозненняў няма. З дробных – больш зручны для жывёлы і шырокі кармавы стол, агароджванне якога, з аднаго боку, з’яўляецца перашкодай для лёгкага доступу каровы, а з другога боку, не перашкаджае ёй атрымоўваць кармы. Акрамя таго, будаўнікі вытрымалі ўсе тэхнічныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да падлогі на ферме, дзякуючы чаму месцы, дзе знаходзяцца каровы, больш сухія і чыстыя. Абсталявана памяшканне транспарцёрамі для выдалення гною, сістэмай водапаення, малакаправодам, пабудаваны прафілакторый для нованароджаных цялят на 32 месцы, раздачай кармоў займаецца кормараздатчык. Іншымі словамі, створаны здавальняючыя ўмовы для самой жывёлы, а значыць,  і для атрымання годных надояў малака.



– Колькі галоў буйной рагатай жывёлы цяпер утрымліваюцца ў новым памяшканні?


– Тут мы размясцілі 200 галоў дойнага статка. Палову з іх перавялі з памяшкання, дзе нават не было малакаправода і аператарам машыннага даення – Таццяне Якаўлеўне Лапачкінай і Ганне Віктараўне Маёравай – прыходзілася пераносіць малако ў бітонах. Акрамя гэтых жанчын, на новай ферме працуюць аператары машыннага даення Алена Яўгенаўна Селязнёва і Ірына Генадзьеўна Рудак, умовы працы якіх, безумоўна, таксама палепшыліся. Акрамя  таго, увод у эксплуатацыю новага памяшкання нарэшце дазволіў нам ажыццявіць даўнія планы наконт стварэння і размяшчэння на асобнай ферме груп цялушак. Цяпер  спецыялісты гаспадаркі змогуць шчыльна заняцца пытаннямі аднаўлення статка і атрымання высокапрадукцыйнай жывёлы.

– Праходзячы па новым памяшканні, я звярнула ўвагу на малочны блок. Напэўна, вялікі халадзільнік,  які там устаноўлены, поўнасцю вырашыў праблему з захаванасцю малака?    

– Канешне, гэта так. Цяпер на цэнтральнай ферме працуюць  два пяцітонныя халадзільнікі, што больш чым дастаткова, каб задаволіць нашы патрэбы ў захаванасці малака нават у спякотныя летнія дні. Акрамя таго, новы малочны блок укамплектаваны новым даільным абсталяваннем. Галоўнае – беражліва адносіцца да яго, каб захаваць на больш працяглы час.



– А як тут кантралююцца пытанні  атрымання і захавання малака высокай якасці?


– Дзякуючы ўводу новага памяшкання ў гаспадарцы ўпершыню з’явілася сапраўдная малочная лабараторыя  , для якой спецыяльна закуплена цэнтрафуга лабараторная ўніверсальная “Арбіта”, тлушчамеры, вадзяная лазня, рэактывы, колбы і іншае абсталяванне для правядзення аналізу малака на ўтрыманне ім тлушчу, рознага віду механічных забруджванняў, вызначэння шчыльнасці і г.д. Маючы на руках вынікі аналізаў, мы зможам больш паспяхова ўплываць на атрыманне малака высокай якасці, у прыватнасці, гатунку “Экстра”. Па-другое, гэта дасць нам магчымасць аналізаваць работу кожнага аператара машыннага даення і прад’яўляць пры неабходнасці тыя ці іншыя прэтэнзіі наконт захавання тэхналагічнай  дысцыпліны. І тут у якасці аргумента будуць выступаць не толькі словы, а і вынікі аналізаў малака, атрыманага ад кароў іх групы.



– Хто будзе займацца лабараторнымі даследаваннямі?


– Лабарант Алена Генадзьеўна Мядзвецкая, якая прайшла адпаведную падрыхтоўку на Расонскім вытворчым участку ААТ “Полацкі малочны камбінат”. Пакуль што яна робіць першыя крокі ў авалоданні новай для сябе прафесіяй, аднак, думаю, у Алены Генадзьеўны ўсё атрымаецца.

– Як  Вы ацэньваеце першы месяц работы калектыву новага жывёлагадоўчага памяшкання?

– Пра  высокія надоі гаварыць рана. Але ж патэнцыял ёсць, толькі трэба яго раскрыць. Жывёлаводы, што працуюць тут, абавязаны вярнуць  гаспадарцы грошы, якія былі выдаткаваны на правядзенне рэканструкцыі. Інакш сэнсу проста няма. Спадзяюся, што ў хуткім будучым пра новую ферму мы зможам гаварыць як пра сапраўдную фабрыку малака, што прыносіць у  кішэню сельгаспрадпрыемства значныя грашовыя паступленні.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ