Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

ЖЫВЁЛА ПАТРАБУЕ ЧАЛАВЕЧЫХ АДНОСІН

15 октября 2012 | 54412 | Маргарита Алексеева | 65002 | 196 | 0 | 0 | 17 | 92 | 175
У большасці сваёй аператарамі машыннага даення становяцца па прыкладзе сваіх бацькоў. Куды менш людзей прыходзяць у жывёлагадоўлю іншым шляхам. Да іх адно-сіцца і адна з лепшых аператараў машыннага даення падсобнай гаспадаркі ААТ “Расонскі аграсервіс” Валянціна Карлаўна Цырыбка (на здымку).

«Гандаль
 не для мяне!»


Калі Валянціна ўладкоўвалася падменнай даяркай у адзін з саўгасаў Брэсцкай вобласці, яна нават слаба ўяўляла, з якога боку трэба падыходзіць да каровы. А адкуль было ўзяцца падобнаму вопыту? Дзяўчыну і яе старэйшую сястру выхоўвала маці, якая працавала на Ушацкім ільнозаводзе. На ферме Валянціне не прыходзілася бываць, ды і карову сям’я не трымала. Будучую прафесію дзяўчына таксама выбрала далёкую ад жывёлагадоўлі, паступіўшы ў Полацкі дзяржаўны кааператыўны тэхнікум. Пасля два гады адпрацавала па размеркаванні ў магазіне г.п. Ула, што ў Бешанковіцкім раёне. Аднак гандлёвая справа не лажылася на душу дыпламаванага прадаўца. Яна адчувала, што памылілася, што гандаль – не яе прызванне. Вось таму і вырашыла ехаць у вёску. Лёс закінуў Валянціну Карлаўну на Брэстчыну.

…Першыя дні ў жывёлагадоўлі жанчына запомніла надоўга. Яна не баялася жывёлы, смела падыходзіла да яе, аднак усё, здавалася, ва-лілася з рук і нічога не атрымоўвалася. На невялікай ферме, на якой ўтрымлівалася каля 100 галоў дойнага статка, працавалі толькі вопытныя сталыя даяркі. Яны вучылі, тлумачылі, паказвалі Валянціне самыя элементарныя навыкі работы аператара машыннага даення.

Дзяўчына аказалася здольнай вучаніцай і ўжо праз тыдзень спрытна ўпраўлялася з каровамі і даільным апаратам. Аднак, калі ўвечары ішла дамоў, іншы раз ад напружання і цяжкай фізічнай працы ў яе дрыжалі калені. Шэсць гадоў Валянціна Карлаўна была падменнай даяркай, пакуль саўгас не перастаў існаваць.

Некалькі месяцаў паспрабавала жыць і працаваць у Наваполацку. Але гарадскі лад жыцця, неабходнасць за кожнай цыбулінай ці бураком ісці ў магазін  у прамым сэнсе слова злавалі. Навяла даведкі, дзе неабходны аператары машыннага даення і дзе ёсць магчымасць атрымаць жыллё. Па ўсіх параметрах падыходзіў саўгас “Галубова”, туды жанчына разам з дачкой Аленай ад першага шлюбу і накіравалася. Новы калектыў сустрэў яе добразычліва.

– Усялякае бывала, – успамінае жанчына. – І пасварымся, і паспрачаемся. Аднак у працы былі адна за адну. Трэба што-небудзь зрабіць, усе разам навальваліся. Ніхто не цягнуў на сябе коўдру. А наадварот, падтрымлівалі, дапамагалі ва ўсім.

У Галубове Валянціна Карлаўна сустрэла і свайго суджанага – мясцовага механізатара Пятра Васільевіча Лук’янава. У хуткасці ў іх нара-дзілася дачка Таццяна, якая цяпер наведвае другі клас Гарбачэўскай пачатковай школы-сада.

Цялушкі–заклад
высокіх надояў


Два гады таму  жанчына з сям’ёй пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў аграгарадок Гарбачэва: гаспадарка выдзеліла новую добраўпарадкаваную сядзібу. А крыху менш  года, як ужо вопытнаму жывёлаводу даверылі групу цялушак з 50 галоў.
– Каб працаваць з цялушкамі на сумленне, ператвараючы іх у высокапрадукцыйных кароў і атрымліваючы годныя надоі, трэба практычна забыцца пра сям’ю, – упэўнена Валянціна Карлаўна. –  Працы так многа, што я прыходзіла на ферму на паўтары гадзіны раней іншых даярак і вярталася дадому  пазней, чым іншыя. Першыя месяцы вось так і працавала з чатырох гадзін раніцы да дзевяці вечара з невялікімі перапынкамі. Іншы раз і ноччу падымалі, калі ацёл ішоў цяжка.

І не столькі часу аддаеш цялушкам, якім таксама трэба зрабіць масаж вымя, прывучыць да даільнага апарата, даць камбікорму, вычысціць, каб жывёла стаяла ў сухім, сколькі цяляткам. Пасля ацёлу даярка нясе адказнасць за маладняк да 20-дзённага ўзросту. У мяне, як правіла, колькасць цялят вагалася ад 20 да 22 галоў. Каб абараніць іх ад хвароб, умацаваць імунітэт, я не толькі ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі выпойвала іх малодзівам, але і разнастайнымі лекавымі адварамі. Яшчэ летам і ўвосень, калі ведала, што буду працаваць з цялушкамі, нарыхтоўвала лекавыя расліны, перш за ўсё альховыя шышкі.

Аднак галоўным сакрэтам вялікага малака ( да слова, сёлета ў першыя месяцы іншы раз ад сваёй групы аператар машыннага даення атрымоўвала 800 літраў) Валянціна Карлаўна лічыць пяшчоту. Ні крыкам, ні тым больш біццём цяжка чагосьці дабіцца. Таму з кожнай са сваіх буронак жанчына размаўляе, як з чалавекам. Заспакойвае, гладзіць, падбадзёрвае. І каровы, нібы кошкі, на пашы ходзяць за сваёй гаспадыняй.

Праўда, бываюць выпадкі, калі ўзаемныя добрыя пачуцці не складваюцца.
– Ёсць у маёй групе карова Вярба. Занадта наравістая жывёліна. Я з ёй і так, і гэтак. Ну не рэагуе яна на мяне ніякім чынам, – расказвае аператар машыннага даення. –  Я і цяпер не разумею, як яе мог прыручыць пастух, малады хлопец Славік. Пакуль пасвіў гурт, ён нейкім чынам здоліў падружыцца з Вярбой. Яна Славу толькі і слухалася, і толькі за ім хадзіла. Што тут скажаш – дзіва!

Як паведамілі ў бухгалтэрыі ААТ “Расонскі аграсервіс”, за 8 месяцаў 2012 года Валянціна Цырыбка надаіла ад групы 123,8 тоны малака, надой на адну галаву склаў 3 346 кілаграмаў. Па словах самаго аператара машыннага даення,  цяпер надоі невялікія па прычыне запуску жывёлы. Вялікага малака яна чакае ў пачатку 2013 года, калі пойдуць масавыя ацёлы. Вось тады зноў  жанчына пазмагаецца за месца ў тройцы лепшых аператараў машыннага даення.

Годная маці
і гаспадыня


Валянціна Карлаўна – адна з нямногіх жывёлаводаў у Гарбачэве, што трымае падсобную гаспадарку. У яе хлеве карова і свінні, таму малочнымі прадуктамі і мясам сям’я поўнасцю забяспечана, нават лішкі малака жанчына прадае аднавяскоўцам. Ёсць у наяўнасці і агарод. Каля дома градкі з цыбуляй, буракамі, памідорамі, агуркамі. Недалёка два ўчасткі зямлі агульнай плошчай каля 40 сотак, дзя Валянціна Карлаўна і яе муж вырошчваюць бульбу. Да слова, яе ўраджай сёлета парадаваў гаспадароў, бо вясной пасадзілі ў глебу пятнаццаць мяшкоў бульбы, а ўвосень накапалі звыш ста.  

Нягледзячы на шматлікія клопаты на працы і каля дома Валянціна Карлаўна імкнецца як мага больш часу прысвячаць малодшай Таццяне. Заўсёды чакае бацькоўская хата і старэйшую Алену. 23-гадовая дзяўчына з адзнакай закончыла Боркавіцкі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці і Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум і цяпер працуе майстрам вытворчага навучання ў тым жа Боркавіцкім ліцэі. Акрамя таго, Алена вучыцца на трэцім курсе завочнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці “аграном”. І старэйшая, і малодшая дачушкі з’ўляюцца самым галоўным гонарам жанчыны.

… Напрыканцы нашай размовы я пажадала Валянціне Карлаўне і надалей поспеху ў працы і ладу ў сям’і, бо яна, безумоўна, годная таго, каб быць шчаслівай.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ