У чацвер наш раён у чарговы раз наведаў былы намеснік начальніка аддзела па рабоце органаў кіравання і самакіравання Віцебскага аблвыканкама Анатоль Паўлавіч Бруцкі. Пятнаццаць гадоў менавіта ён курыраваў наш раён па рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання.
Гэта часты госць на пасяджэннях выканкама, які цікавіўся пытаннямі работы Савета дэпутатаў і сельскіх выканаўчых камітэтаў, з’яўляўся звязуючым ланцужком паміж аблвыканкамам і мясцовай уладай. Чалавек цікавы і неардынарны, некалі абраўшы журналісцкую дарогу, ён і сёння застаецца ў гэтым страі.
Каб павіншаваць з нагоды выхаду на заслужаны адпачынак Анатоля Бруцкага, у малай зале райвыканкама сабраліся старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі, старшыня райсавета Генадзь Фёдараў, кіраўнікі аддзелаў, з якімі доўгія гады працаваў Анатоль Паўлавіч. Старшыня райвыканкама выказаў словы падзякі за цеснае супрацоўніцтва з мясцовай уладай, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і на памяць пра раён падарыў сувенір «Расоначка» (на здымку). Старшыня раённага Савета дэпутатаў уручыў Анатолю Паўлавічу Бруцкаму Ганаровую грамату за шматгадовае эфектыўнае супрацоўніцтва з органамі мясцовага кіравання і самакіравання, асабісты ўклад у вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва Расонскага раёна.