Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

АБ ПРАБЛЕМАХ І ПЛАНАХ «АГРАСЭРВІСУ»

18 февраля 2013 | 58303 | Маргарита Алексеева | 48548 | 184 | 1 | 0 | 8 | 74 | 113
Новы дырэктар Вячаслаў Хамянок узначаліў адкрытае акцыянернае таварыства “Расонскі аграсэрвіс” чатыры месяцы назад. Згадзіцеся, гэта невялікі тэрмін, каб рабіць якія-небудзь вывады пра дзейнасць новага кіраўніка, але самы раз, каб пагаварыць з ім пра планы і праблемы прадпрыемства. Што мы і зрабілі, завітаўшы ў працоўны кабінет Вячаслава Генадзьевіча.

–    ААТ “Расонскі аграсэрвіс” – шматпрофільнае  прадпрыемства, а гэта значыць, яго кіраўніку неабходна валодаць ведамі па меха-ніцы, дрэваапрацоўцы, сельскагаспадарчай вытворчасці і г.д. Што з вышэйпералічанага для Вас найбольш складана?


– Я па спецыяльнасці  “інжынер-механік”. Чатыры гады пасля заканчэння дзённага аддзялення Велікалуцкага сельскагаспадарчага інстытута працаваў у калгасах “Чырвоны партызан” і “Радзіма”, потым быў галоўным інжынерам Расонскага філіяла “Обальскага керамічнага завода”. Таму, што датычыцца любога абсталявання, грузавога транспарту або трактароў – гэта маё на сто працэнтаў. Больш складана з сельскай гаспадаркай, бо не сутыкаўся з нюансамі жывёлагадоўлі і раслінаводства. Вось цяпер прыходзіцца на практыцы асвойваць тое, што раней не ведаў.

– Назва “Аграсэрвіс” падразумявае, перш за ўсё, аказанне агратэхнічных паслуг.  Наколькі яны запатрабаваны ў нашым раёне?

– Магу сказаць так, што нашы механізатары і вадзіцелі не сядзяць без справы. Прадпрыемства дапамагае ўсім гаспадаркам Расоншчыны ў правядзенні аграхімічных работ. Напрыклад, за 2012 год намі вывезена на палі 19,5 тысячы тон  арганічных угнаенняў ( для сваёй падсобнай гаспадаркі – 11 тысяч тон), што на 29,4 працэнта больш запланаванага. 12,1 тысячы тон арганікі ўнесены ў глебу. На 14 працэнтаў больш запланаванага, або на  9,8 тысячы гектараў, работнікі прадпрыемства ўнеслі мінеральных угнаенняў. Праўда, мы не выканалі планавы паказчык па правядзенні работ па хімічнай ахове раслін.

– У гэтыя дні поўным ходам ідзе вапнаванне. Як вядома, ад гэтага метаду хімічнай меліярацыі кіслай глебы ў многім залежыць ураджайнасць сельскагаспадарчых культур.  Як з ім спраўляюцца работнікі «Аграсэрвісу», бо толькі Ваша прадпрыемства ў раёне займаецца гэтым відам аграхімічных работ?

– Летась перад нашым прадпрыемствам была пастаўлена задача правесці вапнаванне 600 гектараў сельгасугоддзяў. Мы гэтую лічбу перавысілі на 305 гектараў. На 2013 год запланавана 500 гектараў. Штодзень на палі гаспадарак выходзяць чатыры трактары з раскідвальнікамі “РУ-7000”, “РДУ – 8,5”, “МТТ-4У”, а таксама чатыры адзінкі тэхнікі для падвозкі вапны. Пакуль што сёлета яны правялі вапнаванне на 30 гектарах.

– Два месяцы засталося да пачатку веснавых палявых работ, таму рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, машын і абсталявання цяпер надаецца вялікая ўвага. Які працэнт тэхнікі  ААТ “Расонскі аграсэрвіс” гатовы да выхаду ў поле?

– Пакуль на лінейцы гатоўнасці знаходзіцца каля 75 працэнтаў тэхнікі. Безумоўна, тэмпы правядзення рамонтных работ трэба павялічваць. Праўда, у асноўным нашы спецыялісты рамантуюць тэхніку толькі для ўласнай падсобнай гаспадаркі. Іншыя сельгасвытворцы раёна ў мэтах эканоміі не надта актыўна карыстаюцца паслугамі «Аграсэрвісу». Але, я спадзяюся, што хутка сітуацыя пачне змяняцца. Дастаткова сказаць, што праз лічаныя тыдні закончыцца мантаж новага абсталявання для правядзення рамонту паліўнай апаратуры трактароў. Яго мы ўжо апрабавалі на ўласных трактарах. Рамонт прайшоў паспяхова. Таму будзем чакаць першых заказаў ад іншых гаспадарак раёна.

– Наколькі для «Аграсэрвісу» рэнтабельныя паслугі па аўтатранспартным перавозкам?

– Іх рэнтабельнасць у 2012 годзе склала 4,6 працэнта. Летась грузавы транспарт прадпрыемства, а гэта, перш за ўсё, сем «МАЗаў», перавезлі 28,7 тысячы тон разнастайных грузаў. Каб павялічыць аб’ёмы грузаперавозак, плануем у гэтым годзе набыць яшчэ два новых «МАЗы».

– На Вашу думку, дзе шукаць рэзервы павышэння  рэнтабельнасці работы прадпрыемства?

– Думаю, у расшырэнні аб’ёмаў вытворчасці і асваенні новых відаў паслуг. Што датычыцца апошняга, то асноўныя рэзервы я бачу ў развіцці дрэваапрацоўкі. Вырабы нашага дрэваапрацоўчага цэха, дзе працуюць пятнаццаць чалавек на чале з Віктарам Іларыёнавічам Пятровым, карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю. Ваконныя рамы, дзверы, абразныя і неабразныя дошкі і іншыя піламатэрыялы наша прадпрыемства рэалізуе па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Дастаткова часта яны з’яўляюцца нават сродкамі разліку за неабходнае. Так, на працягу апошніх гадоў у «Аграсэрвіса» склалася цеснае супрацоўніцтва з філіялам рэспубліканскага аб’яднання «Белаграсэрвіс» у Дзяржынскім раёне «Фаніпальская база». Яны займаюцца рэалізацыяй запасных частак да глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў, машын па ўнясенні арганічных і мінеральных угнаенняў, трактароў. Іншымі словамі, рэалізуюць тое, у чым у нас ёсць патрэба. У сваю чаргу «Фаніпальская база» мае патрэбу ў піламатэрыялах. Вось імі за запчасткі мы і разлічваемся. Апошняя падобная здзелка хутка будзе на 90 мільёнаў рублёў. І падобнае ўзаемакарыснае супрацоўніцтва – не адзіны прыклад.
Вось таму і вырашылі сёлета павялічыць і расшырыць асартымент вырабаў, што выпускае дрэваапрацоўчы цэх. Для гэтага плануем закупіць лентачную пілараму  беларускай вытворчасці «МВ-200»  коштам 65 мільёнаў рублёў і думаем над стварэннем уласнай сушылкі. Яе зрабіць пад сілу нашым механікам і інжынерам.

– Падсобная гаспадарка ААТ «Расонскі аграсэрвіс» пакуль не можа пахваліцца годнымі тэмпамі нарошчвання аб’емаў сельгасвытворчасці. Па ўсяму відаць, праблем хапае...

–  Іх сапраўды шмат, але асноўная з іх – недахоп, перш за ўсё ў жывёлагадоўлі,  кваліфікаваных  кадраў такога патэнцыялу, якія б змаглі пабудаваць работу  ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Бо аксіёма яшчэ савецкіх часоў «Кадры вырашаюць усё» будзе актуальнай заўсёды.
Але ж, нягледзячы на праблемы, падсобная гаспадарка па крыху рухаецца наперад. Так, у студзені 2013 года вытворчасць малака склала 85,1 тоны, што на 3,3 працэнта больш  адпаведнага перыяду мінулага года. На 0,9 працэнта больш рэалізавана малака дзяржаве. У першым месяцы 2013 года мы атрымлівалі малако толькі гатункам «Экстра» і вышэйшым.  Аднак практычна ўсе вышэйпералічаныя паказчыкі пакуль не дацягваюць да запланаваных.

– Летась у падсобнай гаспадарцы праводзілася рэканструкцыя  старой малочнатаварнай фермы. Але падрадчыкі і шэфы не ўкла-ліся ў вызначаныя тэрміны. На сённяшні дзень работы ўжо завершаны?

– У самім жывёлагадоўчым памяшканні стаяць  80 цялушак і 80 быкоў. Практычна гатовы прыняць цялят новы прафілакторый. Засталося давесці да лагічнага завяршэння аздабленне  бытавых памяшканняў, чым цяпер штодзень і займаюцца па 8–10 работнікаў нашага прадпрыемства. Таксама яны нацягнулі тэнт на новым арачніку, а, як толькі тэмпература надвор’я стане са знакам «плюс», зоймемся заканчэннем бетонных работ.

Наступны аб’ект – уведзеная раней у эксплуатацыю малочнатаварная ферма. Там таксама яшчэ да канца не зроблены бытавыя памяшканні. Для іх аздаблення ўжо ёсць сайдынг, яго дапамог набыць галава сялянска-фермерскай гаспадаркі Анатоль Барадулькін. Застаецца толькі пачаць работу.

– Дзякую Вам за гутарку і поспехаў у рэалізацыі планаў.    

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ