Пад такой назвай на мінулым тыдні на ФСК “Старт” прайшло спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, што наведваюць фізкультурна-аздараўленчыкомплекс, а таксама для іх матуль. Спартыўная сустрэча прысвячалася святкаванню Дня маці. Усяго ў спартландыі прынялі ўдзел 7 сямей.
![]()
Арганізатары прапанавалі разнастайныя конкурсы, сітуацыіі, якія варта было пераадолець на час, хуткасць, якасць. Дзеці і іх матулі з задавальненнем удзельнічалі ў прапанаваных конкурсах.
– Падобныя мерапрыемствы ФСК “Старт” праводзіць рэгулярна з мэтай развіваць у дзяцей школьнага ўзросту цікавасць да заняткаў фізкультурай і спортам, а таксама ў іх бацькоў, – падкрэсліла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Дзедзінец.
Мамам, запрошаным на мерапрыемства, вельмі спадабалася ідэя правесці некалькі гадзін разам са сваімі дзецьмі. У сваю чаргу, спартландыя дала магчымасць хлопчыкам і дзяўчынкам паказаць шматлікія таленты і здольнасці не толькі арганізатарам, але і матулям. Бо дзецям, вядома, хочацца, каб бацькі часцей заўважалі ўсе іх дасягненьні.
Скончылася спартландыя для ўсіх каманд радасна: тых, хто прайграў, не было, кожны атрымаў маленькую перамогу. І, у першую чаргу, над самім сабой. У якасці прызоў – салодкія падарункі і зарад бадзёрасці і добрага настрою.