З прыходам цяпла шматлікія аматары актыўнага адпачынку накіроўваюцца на
прыроду. Менавіта для іх і не толькі аддзел фізкультуры, спорту і
турызму райвыканкама і ФСК «Старт» прапануе на пракат спартыўны
інвентар.
Так, за 10 000 рублёў у суткі можна скарыстацца веласіпедам, за 2 000
руб. – спартыўным касцюмам і ракеткай, за 5 000 руб. – гамаком, за 3500
руб. – матрацам на-дзіманым і спальным мяшком, за 7 000, 9 000 і 10
000 руб.– трохмеснай, чатырохмеснай і шасцімеснай палаткамі, за 6 000
руб. – дартсам, за 3 000 рублёў – футбольным і валейбольным мячамі, за 1
тысячу руб. – дроцікам для дартсу і помпай для мячоў.
Таму спяшайцеся за спартыўным інвентаром і адпачывайце на здароўе!
Тэлефон для даведак: 4 -10-08,4-12-28. А сам інвентар можна бу-дзе
атрымаць у кабінеце №100 (1паверх) будынка райвыканкама.