Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

ГРАМАДСКІ СТАТАК ВЫХОДЗІЦЬ НА ПАШУ

6 мая 2010 | 47938 | Маргарита Алексеева | 53983 | 326 | 4 | 0 | 5 | 67 | 167
Нягледзячы на дастаткова халоднае для  красавіка надвор’е, паша ўжо зазелянела  маладой і сакавітай травой. Значыць, самы час выганяць на яе грамадскі статак.
Як падрыхтаваліся жывёлаводы раёна да летне-пашавага перыяду, наша размова з начальнікам аддзела інтэнсіфікацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Раісай Мікалаеўнай Дзівульскай (на здымку).
– Раіса Мікалаеўна, колькі гуртоў кароў і цёлак на сённяшні дзень ужо выпасаецца на пашы?
– Усяго ў гаспадарках раёна сфарміравана 22 гурты кароў і 9 гуртоў цёлак. Усе яны, акрамя шасці гуртоў сельгаспрадпрыемстваў «Сяляўшчына» і «Дворышча-Рас», ужо знаходзяцца на кругласутачным выпасе. Тыя, што засталіся, таксама праз лічаныя дні будуць на пашы.
На Ваш погляд, у першыя тыдні летне-пашавага перыяду наколькі жывёле будзе хапаць травастою?
– Канешне, пакуль нельга гаварыць, што яго ўдосталь. Таму дадаткова плануем падвозіць салому, даваць камбікорм, знаходзіць іншыя варыянты. Але, думаю, нічога ў гэтым страшнага няма. Падобную «падтрымку» мы прыктыкуем штогод.
Яшчэ адна немалаважная дэталь – павелічэнне колькасці шматкампанентнай пашы і канюшыны. Гурты ўжо не будуць выпасацца на пашы, якой па 7 гадоў. Значыць, жывёла будзе атрымоўваць  пры меншай колькасці кармоў больш карысных рэчываў.
Ці паспелі падрыхтаваць перасоўныя даільныя  ўстаноўкі, электрапастухі і іншыя неабходныя прыстасаванні?
– Усё гатова і ўжо працуе.  Так, сёлета сельгаспрадпрыемствы «Сяляўшчына» і «Дворышча-Рас» для сябе набылі дзе новыя перасоўныя даільныя ўстаноўкі, яшчэ 11 было куплена летась. Таму можна гаварыць, што дадзеную праблему мы ўжо знялі.
Значна абнавілі і наяўныя электрапастухі. Сёлета 17 новых электрапастухоў атрымалі сельгаспрадпрыемствы «Дворышча-Рас», «Сяляўшчына», «Краснаполле», сельгаскааператыў «Клясціцы» і падсобная гаспадарка «Аграсервісу».
Паклапаціліся мы і пра домікі для пастухоў. Дзесьці пад іх прыстасаваны металічныя бочкі, дзесьці яны пабудаваны з дрэва. Так ці інакш, але ўсе домікі знаходзяцца ў здавальняючым стане.
– Жывёла на пашы павінна быць забяспечана соллю і вадой...
– Сапраўды, так. І каб на працягу наступных пяці месяцаў больш не вяртацца да гэтага пытання, мы цэнтралізавана для ўсіх гаспадарак  набылі два  чыгуначныя вагоны з соллю. Што датычыцца ёмістасцяў з вадой, то яны ўжо знаходзяцца на пашы.
На працягу апошніх гадоў самай  значнай праблемай застаецца недастатковая колькасць пастухоў. Як яна будзе вырашацца сёлета?
Сваіх пастухоў, як і раней, на жаль, не хапае. Бо на кожны гурт у залежнасці ад колькасці жывёлы неабходна 3 – 4 чалавекі. Таму было прынята рашэнне паспрабаваць шукаць кадры ў іншых абласцях нашай краіны. І ў нас атрымалася. 17  пастухоў з Брэсцкай вобласці хутка прыступяць да работы ў сельгаспрадпрыемствах «Краснаполле» і «Сяляўшчына». Для  іх будзе выдзелена часовае жыллё.                              
– Дзякуй за гутарку.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ