Спецпроект

ОБЩЕСТВО

МАТЭРЫЯЛЬНАЯ ДАПАМОГА НА ДЗЯЦЕЙ ПАВЯЛІЧЫЛАСЯ

27 мая 2010 | 54461 | Елена Кириллова | 58469 | 221 | 1 | 0 | 8 | 111 | 215
Падтрымка маладых сем’яў, стварэнне  ўмоў для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі з’яўляюцца сёння адным з прыярытэтных  напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. І гэта не дзіўна, што менавіта маладыя сем’і знаходзяцца ў  цэнтры  ўвагі. Бо яны вызначаюць будучыню  нашага  грамадства, яго каштоўнасці, сацыяльнае і дэмаграфічнае развіццё. Для захавання  паўнацэнна функцыянуючай  сям’і  неабходна  своечасова падаць “руку  дапамогі” маладым   або яшчэ толькі будучым  бацькам, дапамагчы  ім у асваенні новых сацыяльных роляў мужа ці жонкі, бацькоў, вырашэнні пытанняў бытавога і сацыяльнага характару.
Усё сказанае  найбольш актуальна для непаўналетніх  маладых мам, адзінокіх мам, чые праблемы асабліва вострыя, бо ў  іх аснове ляжаць эканамічная і сацыяльная неплацёжаздольнасць. У дадзенай сітуацыі асаблівую значнасць набываюць меры сацыяльнай падтрымкі, якія дапамагаюць маладой сям’і зрабіць першыя крокі.
І першы такі крок – змены памераў дзяржаўнай дапамогі сем’ям, што выхоўваюць дзяцей. Як адзначыла начальнік Расонскага аддзела фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Ганна Шубская, згодна пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі  Беларусь ад 11 мая 2010 года № 64 “Аб памерах дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”, дапамога на дзяцей павялічалася. Так, з 1 мая па 31 ліпеня 2010 года выплата  дзяржаўнай дапамогі ажыццяўляецца ў наступных памерах:
Пры нараджэнні першага дзіцяці – 1 мільён 331 тысяча 150 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 1 мільён 863 тысячы 610 рублёў. Пры гэтым дапамога  жанчынам, што сталі на ўлік да 12  тыдняў цяжарнасці, складае 266 тысяч 230 рублёў.
Павялічылася і дапамога па догляду дзіцяці  ва ўзросце да 3 гадоў. Гэтая сума на сёння таксама складае 266 тысяч 230 рублёў.
Падтрымка на дзяцей да спаўнення аднаго з паловай года з улікам надбаўкі ў памеры 75  працэнтаў дапамогі  раўняецца 465 тысячам  900 рублям. Да гэтай катэгорыі адносяцца жанчыны, што нарадзілі дзіця не ў шлюбе, і калі  звесткі пра бацьку дзіцяці ў кнізе рэгістрацыі  актаў  пра нараджэнне зроблены са слоў маці. Гэтую ж суму атрымаюць і адзінокія асобы, што    ўсынавілі  (удачарылі)  дзяцей; тыя, хто выхоўваецца адным з бацькоў, хто разарваў шлюб і не ўступіў у новы, а таксама ў выпадках, калі  другі з бацькоў адмаўляецца ад выплаты  аліментаў на дзяцей, што знаходзяцца пад апекай  або папячыцельствам, у выпадках, калі бацькі  адмаўляюцца ад выплаты аліментаў.
 На 40 працэнтаў надбаўкі дапамогі – а гэта 372 тысячы 720 рублёў – на дзяцей ва ўзросце ад 1,5 да 3 гадоў маюць права:
жанчыны, што нарадзілі дзіця не ў шлюбе, і  калі звесткі пра бацьку дзіцяці ў кнізе рэгістрацыі актаў пра нараджэнне зроблены са слоў   маці; адзінокія асобы, што ўсынавілі (удачарылі)  дзяцей; тыя, хто выхоўваецца адным з бацькоў, хто разарваў шлюб і не ўступіў у новы, а таксама ў выпадках, калі другі з бацькоў адмаўляецца ад выплаты аліментаў, калі бацькі  адмаўляюцца ад выплаты  аліментаў.
Дапамога на дзяцей, якім больш трох гадоў,  выплочваецца ў суме 79 тысяч 870 рублёў.  
Дапамога з улікам надбаўкі ў памеры 40 працэнтаў дапамогі – 111 тысяч 820 рублёў – на  дзяцей, якім больш  3-х гадоў, выплочваецца:
жанчынам, што нарадзілі дзіця не ў шлюбе, і  калі звесткі пра бацьку дзіцяці ў кнізе рэгістрацыі актаў пра нараджэнне зроблены са слоў маці; тыя, хто выхоўваецца адным з бацькоў,   хто разарваў шлюб і не ўступіў у новы, а таксама ў выпадках, калі другі з бацькоў адмаўляецца ад выплаты аліментаў на дзяцей, што знаходзяцца пад апекай або папячыцельствам, у выпадках, калі бацькі адмаўляюцца ад выплаты аліментаў. Выплочваецца даная дапамога  на дзяцей інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, што выхоўваюцца ў сям’і; на дзяцей ваеннаслужачых, што праходзяць тэрміновую ваенную службу.
І галоўнае – дапамога на дзяцей, якім больш 3-х гадоў, з 1 студзеня 2010 года назначаецца і выплочваецца ў поўным аб’ёме пры ўмове, што сярэдні сукупны даход члена сям’і ў месяц за 2009 год не перабольшвае 150 тысяч 42 рублёў, і ў памеры 50 працэнтаў ад устаноўленай дапамогі, калі сярэдні даход на члена сям’і  ў месяц не перабольшвае 200 тысяч 56 рублёў.
Як бачна, мэтай дзяржаўнай палітыкі ў адносінах маладых сем’яў з’яўляецца пастаянная іх падтрымка, у тым ліку фінансавая, якая пастаянна расце.  

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ