
Водарам чэрвеньскай травы напоўнена ўсё наваколле. Ім пахне паветра, зямля, рукі механізатараў. Менавіта ад працаздольнасці гэтых самых рук залежыць наколькі ўпэўнена грамадскі статак раёна ўвойдзе ў наступную зімоўку, рацыён кармлення жывёлы і ў выніку– колькасць атрыманай жывёлагадоўчай прадукцыі.
Кіраўніцтва і механізатары сельгаскааператыва «Клясціцы», па ўсяму відаць, як ніхто разумеюць важнасць корманарыхтоўчай кампаніі. Таму ў гэтыя дні на сельгасугоддзях гаспадаркі ва ўсю кіпіць работа.
Яшчэ здалёк разам з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ларысай Міхайлаўнай Мацкевіч і маладым ветурачом хімікам-таксіколагам Наталляй Мікалаеўнай Траццяковай мы ўбачылі магутны кіравец, які займаўся трамбоўкай травяной масы. Недалёка ад яго – два памочніка з віламі, што клалі назад у сянажную яму будучы корм, які выпадаў за яе межы. Пакуль Ларыса Міхайлаўна размаўляла з маладымі людзьмі, Наталля Мікалаеўна, трымаючы ў руках тэрмометр і вільгацямер, накіравалася да сянажнай ямы. Лічаныя хвіліны замераў у некалькіх месцах і на руках у спецыяліста проба корму і дадзеныя наконт яго вільготнасці і тэмпературы.
– У лабараторыі мы правядзём аналіз травяной масы і вызначым да якога тыпу корму і якой якасці яна адносіцца, – тлумачыць хімік-таксіколаг. –Што датычыцца канкрэтна гэтай сянажнай масы, то тэмпература травяной масы ў ёй дзесьці ў сярэднім каля 27 градусаў, а вільготнасць – 50 – 53. Папярэдне магу сказаць, што гэта бессартавы сянаж. Больш дакладныя вывады – пасля правядзення лабараторных даследаванняў.
– Падобным чынам спецыялісты лабараторыі правяраюць кожную яму і выносяць свой вердыкт?
– Так. Мала таго, пасля закладкі і гермітызацыі сянажнай ямы, на кожную з іх складаецца спецыяльны пашпарт.
... Праз вёску Кавалі едзем да месца, дзе цяпер клясціцкія механізатары і вядуць нарыхтоўку кармоў.

Тут жа на полі сустракаем старшыню сельгаскааператыва Сямёна Фёдаравіча Пакатава. Ён назірае за работай падначаленых і прама на месцы вырашае праблемныя пытанні.
Настрой у механізатараў баявы. Пра гэта гавораць не толькі ўсмешкі на тварах, але і вынікі штодзённай работы. Пры запланаваных 35 гектарах на дзень, яны практычна столькі ж і скашваюць. Асноўная нагрузка ляжыць на пляачах механізатара з двухгадовых стажам Юрыя Пятровіча Зуева, які на трактары МТЗ 30-22 працуе на адвозцы травяной масы, і вопытнага Вячаслава Мікалаевіча Наўрова, які працуе на валкаўтваральніке ГВР-6.
Акрамя таго, у дзень нашага прыезду клясціцкім механізатарам на КВК – 800 дапамагаў іх калега з падсобнай гаспадаркі «Аграсервісу» Павел Іванавіч Гладзін.
Як потым адзначыў Сямён Фёдаравіч Пакатаў, на падобных надзейных людзей можна пакласціся. Таму запланаваныя аб’ёмы павінны быць выкананы ў вызначаны тэрмін. А гэта ... тон сена, .... тон скенажу і ..... тон сіласу. Калі ўсё атрымаецца, то клясціцкі грамадскі статак зімой будзе і сыты, і ўкормлены.
Застаецца толькі пажадаць клясціцкім хлебаробам сонечнага надвор’я і поспехаў у іх нялёгкай працы.