Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

МОМАНТ ІСЦІНЫ

21 июля 2010 | 92292 | Маргарита Алексеева | 166693 | 241 | 0 | 0 | 14 | 235 | 513
Наступныя чатыры тыдні для хлебаробаў Расоншчыны стануць, калі гаварыць вобразна, момантам ісціны. Бо вось ён – ураджай  2010 года і вянец нялёгкай работы працаўнікоў сяла. У кожнае яго зерне ўкладзены чалавечыя стараннасць, прафесіяналізм і надзеі. Таму і каштоўнае любое  з іх.
Чым адрозненне сёлетняга жніва ад мінулагодняга? Якія планы стаяць перад сяльчанамі? Пра гэта і іншае наша размова з першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргеем Мікалаевічам Зінькевічам (на здымку).  
– Жніво гэтага года стане першым у Вашай кар’еры, якое Вы правядзеце на Расоншчыне ў якасці начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Ёсць пэўныя хваляванні або Вы ўпэўнены на сто працэнтаў  у сабе і падначаленых?
– На хваляванні і сумненні не хапае часу. У мяне настолькі шчыльны працоўны графік, што ледзь паспяваю вырашаць штодзённыя праблемныя пытанні. Бо адна сельскагаспадарчая кампанія плаўна пераходзіць або накладваецца на другую. Яшчэ ваўсю ідзе корманарыхтоўка, а мы ўжо паралельна пачалі ўборку крыжакветных і збожжавых культур.
Што да ўпэўненасці ва ўласных сілах і ў падначаленых, то яна ёсць, інакш бы не згадзіўся на адказную пасаду, якую займаю.
– Сяргей Мікалаевіч, у чым асаблівасць жніва 2010 года?
–  Сваю ролю адыграла надвор’е. Па прычыне спякоты збожжа на поўначы нашай краіны выспела практычна ў тыя ж тэрміны, што і на поўдні. Таму на раскачку сёлета проста няма часу. Трэба хутчэй выводзіць увесь парк збожжаўборачнай тэхнікі на палі і пачынаць малаціць хлеб у поўную сілу.
Тым больш, што з’явіліся дадатковыя  магчымасці.  Напярэдадні жніва гаспадаркі раёна атрымалі 11 новых сучасных камбайнаў, якія  дазволяць значна павялічыць тэмпы работ. Хаця ўсё роўна 36 адзінак, якія ёсць у наяўнасці, недастаткова. Прывяду толькі адзін факт. Па ацэнцы спецыялістаў, у час жніва збожжаўборачны камбайн павінен абмалочваць 160-180 гектараў, а ў нас атрымліваецца – па 300. І пры гэтым яшчэ трэба ўлічваць, што кожны год плошча збожжавага кліну на Расоншчыне павялічваецца.
– На колькі гектараў сёлета трэба ўбраць больш і якая відавая структура вырашчанага ўраджаю?
– Вясной 2010 года ў параўнанні з мінулагоднім было засеяна плошчаў на 27 працэнтаў больш. Усяго яравая і азімая зернебабовая група займае 6 451 гектара. Найбольшая ўдзельная вага ў ячменю ( 2549 га),  аўсу (1995 га) і пшаніцы (919 га). Адзначу, што паступова перавага аддаецца ад аўсу ў бок  каралевы палёў – пшаніцы. Канешне, гэтая культура патрабуе больш догляду (не знянацку гавораць, што авёс – культура для лайдакоў), але ж і прыбытак ад яе значна большы.
А восенню плошча сельгасугоддзяў у Расонскім раёне павінна павялічыцца практычна ўдвая. Такая задача пастаўлена старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Мікалаевічам Косінцам, і яна павінна быць выканана. З гэтай мэты вызначаны і будуць распрацоўвацца тыя ўчасткі зямлі, на якіх не аралі не тое што гады, а дзесяцігоддзі.
– Якія планы на ўраджай?
– Пакуль хваліцца няма чым. У сваіх выступленнях на разнастайных нарадах старшыня аблвыканкама гаворыць пра тое, што ўраджайнасцьзбожжавых на Віцебшчыне павінна скласці не менш 30 цэнтнераў з гектара. А па нашых папярэдніх дадзеных, ураджайнасць збожжавых на Расоншчыне складзе каля 23 цэнтнераў з гектара. Безумоўна, гэтага недастаткова.
Але ж пра канчатковыя лічбы гаварыць пакуль рана. Усё стане вядома, калі з палёў будзе ўбрана збожжа  на апошнім гектары.
– Практычна ва ўсіх гаспадарках на тэрыторыі былога СССР, у тым ліку і ў нашым раёне, былі зроблена тыпавыя  збожжаачышчальныя і збожжасушыльнаачышчальныя комплексы КЗС, ЗАР-40 і іншыя. У выніку шматгадовага выкарыстання яны маюць вялікі працэнт зносу, а вытворчасць запчастак для іх ужо спынена. Што робіцца, каб прывесці збожжасушыльнаачышчальную гаспадарку Расоншчыны  ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі?
– Балючае пытанне, але і яго мы паступова вырашаем.  Так, летась сельгаспрадпрыемства «Дворышча-Рас» набыла новую перасоўную збожжасушыльную ўстаноўку. Яшчэ падобныя чатыры ўстаноўкі з’явяцца ў пачатку жніўня ў іншых гаспадарках раёна. Акрамя таго, у бліжэйшы час будзе закончана будаўніцтва стацыянарнага  збожжасушыльнага комплексу ў аграгарадку Сяляўшчына, які за гадзіну да планавай вільготнасці (14,5 працэнта)  будзе сушыць каля 30 тон збожжа.
– Што зроблена спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, каб падтрымаць і матэрыяльна зацікавіць у эфектыўнай працы расонскіх хлебаробаў?
–  У сераду, 21 ліпеня, ва ўсіх гаспадарках раёна з песнямі, віншаваннямі і ўручэннем традыцыйнага караваю прайшлі зажынкі.У гэты ж дзень адбыліся і сходы, на якіх удзельнікаў жніва пазнаёмілі  ў тым ліку і з аплатай іх працы. Акрамя таго, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу будзе традыцыйна праводзіць раённыя спаборніцтвы сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў. Пераможцы ў ім атрымаюць адпаведна 300, 250 і 200 тысяч рублёў. А той экіпаж (камбайнёр і яго памочнік), што першым намалоціць 1 тысячу тон збожжа, атрымае 2 сучасныя тэлевізары.
Мне застаецца пажадаць усім працаўнікам сяла ні пуху ні пер’я. Хай жніво – 2010 пройдзе зладжана і  вынікова. Тым больш, што сёлета Расоншчына ўпершыню ў сваёй гісторыі стане цэнтрам абласнога свята «Дажынкі».  А Вам, Сяргей Мікалаевіч, таксама поспеху і дзякуй за размову.  
                        

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ