
Правядзенне Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь накіравана на прыцягненне ўвагі да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі, абарону іх годнасці і правоў. Традыцыйная сустрэча з нагоды гэтага дня адбылася ў мінулую пятніцу на базе ТЦ САН.
Яе адкрыла дырэктар установы Ганна Ясінская, якая шчыра павітала тых, хто прыйшоў, і расказала, што робіцца ў раёне для падтрымкі інвалідаў.
«Паважаныя ветэраны, сталыя людзі! Я рада вітаць вас на нашай сустрэчы, сэнс якой – зрабіць яшчэ адзін крок насустрач вам, – адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Саўчанка. – З боку дзяржавы ро-біцца ўсё, каб падтрымаць вас у складанай жыццёвай сітуацыі, бо мы зацікаўлены ў кожным грамадзяніне нашага раёна, у яго здароўі. На Расоншчыне засталося не так многа доўгажыхароў, таму хацелася б, каб вы жылі як мага больш»
.
Яшчэ Алена Міхайлаўна абвясціла навіну пра адкрыццё на базе ТЦ САН новага аддзялення інфармацыі, прагнозу і аналізу, што размесціцца па вуліцы Савецкая, № 15. Аддзяленне будзе працаваць па пярвічным узроўні са сталымі і інвалідамі.
Дарэчы, з іх пачала сваю размову з гасцямі і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Іна Павядайла:
–Я рада, што вы сёння ў добрым здароўі, выдатна выглядаеце, усміхаецеся, што вы прыйшлі сюды , дзе можаце сустрэцца, пагутарыць. Я жадаю вам доўгіх гадоў жыцця, увагі і клопату ад службаў, дзяцей, родных і блізкіх, і хай кожны новы дзень прыносіць толькі радасць.

Апошнім слова трымаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Фёдараў. Ён азнаёміў прысутных з вынікамі апошняй пяцігодкі, расказаў пра надыходзячы IV Усебеларускі народны сход, эканамічнае развіццё раёна, закрануў пытанні дэмаграфіі, заработнай платы і пенсіі, запрасіў на выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А напрыканцы дадаў:
–Хачу пажадаць доўгага жыцця, дабрабыту, спакою ў сем’ях.
Затым кожнаму госцю былі ўручаны памятныя падарункі, а разам з імі выдатныя песні ў выкананні хору ветэранаў, салістаў РДК і эстраднай студыі “Надзея”.
На здымку: (злева направа) Агаф’я Дзмітрыеўна Урбан, Марыя Сідараўна Іванова.
Фота аўтара.