Спецпроект

ОБЩЕСТВО

25 СНЕЖНЯ ВЕРНІКІ КАТАЛІЦКАЙ КАНФЕСІІ АДЗНАЧАЮЦЬ КАЛЯДЫ

23 декабря 2010 | 58031 | Татьяна Лопатина | 114555 | 204 | 1 | 0 | 35 | 114 | 278
Напярэдадні аднаго з самых значных рэлігійных святаў для вернікаў каталіцкай канфесіі – Калядаў– адбылася наша размова з пробашчам рымска-каталіцкай парафіі святога Язэфата Кунцэвіча ў Расонах Ксяндзом Вячаславам Барком.


– У якім настроі чакаеце Вялікае свята менавіта Вы, ксёндз Вячаслаў?

– Дні перад Нараджэннем Божым – гэта час, калі кожны з вернікаў  жыве ў атмасферы непаўторнага, нават чароўнага чакання. І я не выключэнне.

– Якія станоўчыя змены ў парафіі адбыліся за апошні час?

– Адметнай  падзеяй стала пасвячэнне касцёла ў райцэнтры. Іншымі словамі, адбылося ўрачыстае адкрыццё святыні. Канешне, яшчэ шмат працы наперадзе, але тое, што мы перажылі ў той дзень,– было вельмі важна. Я спадзяюся, што касцёл, які цяпер будуецца, гэта радасць не толькі для вернікаў, але і для ўсіх расонцаў, бо ён упрыгожвае наш пасёлак.
Акрамя таго, 2010 год быў юбілейны, бо па восені мы адсвяткавалі дзясятую гадавіну парафіі. 

– На якім этапе знаходзіцца аздабленне касцёла?

– Пакуль што  ўнутраныя работы па ўпрыгожванні святыні не завершаны. Так, на сённяшні дзень ідзе  стварэнне фрэсак. Ёсць цэнтральная фрэска, ёсць бочныя фрэскі, і яшчэ адна сцяна чакае свайго часу – з ёй будуць працаваць у наступным годзе. Пасля чаго алтарная частка прадстане ў завершаным выглядзе. Але шмат працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, у касцёле трэба зрабіць больш прыстойныя лаўкі. Усё гэта нашыя клопаты на 2011 год.

– Ксёндз Вячаслаў, ці створана ў  касцёле фрэска, якая прысвечана Нараджэнню Божаму?

– Так, ёсць. Увогуле фрэскі ў  касцёле зроблены па матывах работ славутага італьянскага мастака Джота. Калі хтосьці знаёмы з яго творчасцю, то, верагодна, ведае, што гэтаму майстру належаць  і тыя фрэскі, якія апавядаюць акурат пра Нараджэнне Божае. І ў нашым касцёле ёсць фрэска, прысвечаная мудрацам з усходу, якія ішлі на заклік святла Віфліемскай зоркі, з той падзеі, што нарадзіўся Езус.

– Ці павялічылася за час існавання парафіі на Расоншчыне  колькасць вернікаў?

– Неадназначнае пытанне. Павелічэнне колькасці вернікаў – асноўная наша задача, але гэта не так проста. Чалавек можа час ад часу прыйсці ў святыню, але гэта  не значыць, што ён стаў парафіянінам і прыналежыць да гэтай супольнасці. Аднак усё ж  людзей, якія пачынаюць сваім жыццём пацвярджаць прыналежнасць да каталіцкай веры, з кожным годам становіцца  больш.

На жаль, існуе меркаванне, што чалавек, які становіцца хрысціянінам у поўным сэнсе гэтага слова,  мае шмат абмежаванняў. Усё не так: хрысціянін, наадварот, мае магчымасць пражыць адну з самых цудоўных прыгод у сваім жыцці!  Што можа быць лепей жыцця з Богам у сэрцы?

– Што напярэдні Вялікага свята Вы хацелі б пажадаць парафіянам і ўсім добрым людзям?

– Перад Нараджэннем Божым хочацца пажадаць усім людзям чагосьці светлага, сапраўднага, каб здзейсніўся той цуд, якога мы ўсе чакаем, але не спадзяёмся на яго ў штодзённым жыцці. Каб кожны адчуў сябе патрэбным, атрымаў падтрымку іншага чалавека.

Свята Нараджэння Божага як бы заахвочвае задумацца над тым, што мы не чужыя ў гэтым свеце з намі Бог – Езус Хрыстус, які становіцца чалавекам. Езус прыходзіць у  свет і дазваляе нам называць Бога сваім Айцом, тым самым адкрываючы перспектыву жыцця з Богам. Я  жадаю ўсім нам напярэдадні свята знайсці тую новую перспектыву жыцця, у наступным годзе кожны з нас распачне новую старонку, дзе не будзе месца для зла і болю, а толькі – для трывалай радасці, менавіта з той прычыны, што з намі Бог!

Напрыканцы нашай размовы хачу запрасіць усіх у храм, каб святкаваць нараджэнне Езуса Хрыстуса 24 снежня а 22 гадзіне вечара на вігілію Нараджэння Божага. А таксама можна прыйці ў касцёл 25 снежня на малітву а 9 гадзіне і а 11 гадзіне раніцы. Я запрашаю кожнага, не толькі вернікаў, у касцёл, каб памаліцца за ўсіх нашых землякоў, за Расоншчыну, за нашу Бацькаўшчыну!

–Як  весці сябе ў каталіцкім храме, калі ты прыйшоў у першы раз?

– За час служэння ксяндзом я не сустракаў чалавека, які б прыйшоў у касцёл і няправільна сябе паводзіў. Таму б мне не хацелася кагосьці павучаць, бо кожны мае права наведаць святыню, і кожнаму сумленне падкажа, як  сябе паводзіць. Ніхто не будзе нікога дзёргаць за руку і казаць, што ён робіць штосьці не так. Чалавек ужо робіць правільна, калі ідзе ў святыню, і нават таму заслугоўвае пахвалы.

– Дзякуй за размову і з надыходзячым святам Вас!               

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ