19 студзеня Праваслаўная Царква святкуе Вадохрышча Госпада Ісуса Хрыста.
Гэта адно з вялікіх святаў, якое адзначаецца не менш урачыста, чым Каляды. Менавіта ў адзінстве гэтых святаў нам з’яўляюцца ўсе тры асобы Святой Тройцы: Бог Айцец гаварыў з неба, Сын Божы хрысціўся, а Дух Святы сышоў у выглядзе голуба.
У памяць таго, што Збаўца Сваім хрышчэннем асвяціў ваду,традыцыя працягнулася. Асвячаецца вада ў храме, а ў само свята – у рэках, азёрах ці ў іншых вадаёмах. Многія і сёння , нягледзячы на «вадохрышчанскія» маразы, акунаюцца, каб ачысціцца ад грахоў і хвароб.