Спецпроект

ВЛАСТЬ

НА СУВЯЗІ ДЗМІТРЫЙ ЗУЕЎ

5 мая 2011 | 46035 | Татьяна Лопатина | 37134 | 199 | 0 | 0 | 6 | 82 | 202
Расонскі раённы вузел паштовай сувязі з’яўляецца неад’емнай часткай эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця раёна.

З кожным годам сучасныя тэхналогіі паляпшаюць якасць і разнастайнасць паслуг раённага вузла электрычнай сувязі, але галоўным рэсурсам і падмуркам у дзейнасці арганізацыі з’яўляюцца людзі, адданыя сваёй справе. Да такіх, без перабольшвання, можна аднесці кабельшчыка-спайшчыка 5 разрада лінейна-тэхнічнага ўчастка Дзмітрыя Мікалаевіча Зуева, які абслугоўвае зону Клясціцкага сельскага Савета.

Дзмітрый на сваім участку забяспечвае  бесперабойнае карыстанне тэлефоннай сувяззю, інтэрнэтам, інтэрактыўным тэлебачаннем. А калі ўзнікаюць якія-небудзь праблемы з сувяззю, то Дзмітрый садзіцца на свайго жалезнага каня і спяшаецца вырашыць непаладкі. Калі з рыдлёўкай, калі з больш далікатным інструментам, але заўсёды ён дасягае пастаўленых задач.

 Спакойны, упэўнены ў сваіх магчымасцях і заўсёды лёгкі на пад’ём, мужчына без дадатковых слоў і маркоты бярэцца за справу.

За прафесіяналізм і адказнасць у выкананні заданняў Дзмітрый Мікалаевіч карыстаецца заслужанымі павагай і аўтарытэтам у калег і кіраўніцтва. Яго дысцыплінаванасць, арганізатарскі талент, высокая працаздольнасць, а таксама беражлівыя і эканомныя адносіны да матэрыяльных рэсурсаў выгадна вылучаюць яго сярод іншых работнікаў. Спраўляецца Дзмітрый і з даводзімымі планамі.

Так, вынікі яго дзейнасці за мінулы год кажуць самі за сябе: яны дазволілі супрацоўніку Расонскага РВЭС стаць лепшым сярод лепшых, бо менавіта з 2010 года фота Д. Зуева размешчана на Дошцы гонару Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам”.

У дзень нашай сустрэчы Дзмітрый Мікалаевіч наладжваў селектарную сувязь у сельгаспрадпрыемстве “Сокал”, таму адцягнуць яго ад важнай справы мне ўдалося хвілін якіх на дзесяць. Усмешлівы, памяркоўны і нешматслоўны, гэты мужчына выклікае давер. Дзмітрый расказаў, што родам ён з Клясціц.

І хаця ў свой час паспрабаваў гарадскога жыцця, зусім не шкадуе, што вярнуўся на родную зямлю. Спецыяльнай адукацыі не атрымаў, але са сваімі абавязкамі спраўляецца выдатна. Трынаццаць жа год плённай дзейнасці ў электрычнай сувязі – гэта тэрмін. У сваёй працы Дзітрыю падабаецца пастаянная запатрабаванасць людзей у яго ўменнях, ён лічыць, што здольнасць дапамагчы камусьці – вельмі важна для кожнага з нас.

Прыемна, што і сын Арцём з лёгкай рукі бацькі ўжо цікавіцца тэхнікай, любіць паездзіць з кабельшчыкам па праблемных аб’ектах. Хто ведае, можа, і з Арцёма вырасце сувязіст?
Пажадаем Дзмітрыю Мікалаевічу поспехаў у любімай справе, а ўсім супрацоўнікам

Расонскага РВЭС напярэдадні прафесійнага свята  моцнага здароўя, новых здабыткаў і дабрабыту ў іх сем’ях. Для нас, карыстальнікаў паслуг электрычнай сувязі, вельмі важна, каб яны заўсёды ішлі насустрач не толькі станоўчым пераменам тэхнічнага прагрэсу, але і сваім кліентам! Са святам! 
                   

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ