Сёння структурнае падраздзяленне пад кіраўніцтвам Іны Шакола “Белпошта” – гэта:– 55 паштовых скрынак для збору пісьмовай карэспандэнцыі;–78 работнікаў;–больш за 100 відаў паслуг у кожным аддзяленні; –14 структурных падраздзяленняў: 12 сельскіх, адно гарадское і пункт паштовай сувязі. Дэвіз расонскіх паштавікоў: “Хуткасць, надзейнасць, даступнасць”. Па словах Іны Мікалаеўны, асноўнай мэтай прадпрыемства з’яўляецца забеспячэнне прыбыткавай работы , павышэнне дабрабыту работнікаў на аснове аказання дасціпных, канкурэнтназдольных паслуг, якія адпавядаюць патрабаванням спажыўцоў. Бо сучасная пошта – не толькі лісты, пасылкі, газеты і часопісы.
Гэта, у першую чаргу, сур’ёзная фінансавая сістэма, якая прадастаўляе паслугі па прыёме ўсіх відаў плацяжоў.
Аб’екты аснашчаны счытчыкамі банкаўскіх пластыкавых картак, і РВПС аказвае ўсе паслугі іх трымальнікам. Вытворчыя працэсы з дапамогай камп’ютараў цалкам аўтаматызаваныя. Аднак галоўным багаццем вузла сувязі з’яўляюцца людзі.
На ўрачыстым мерапрыемстве ў гонар юбілею і прафесійнага свята ў абласным цэнтры Ганаровай граматай Віцебскага філіяла ўзнагародзілі расонскага паштальёна Алену Уладзіміраўну Фёдараву (на здымку). Жанчына 26 год працуе ў сістэме паштовай сувязі і недарэмна стала пераможцам у намінацыі “Лепшы раённы паштальён”.
Паштальён абслугоўвае больш за 400 кліентаў у гарадскім пасёлку, штомесяц выконвае планы па падпісцы.
Акрамя дастаўкі пошты, у даручэнні энергічнага, добразычлівага, надзейнага паштальёна шмат няпрофільных паслуг – распаўсюджванне тавараў паўсядзённага попыту, плацяжы, страхаванне, продаж знакаў паштовай аплаты і іншае. Людзі задаволены сваёй “участковай”: кажуць ёй шмат добрых слоў асабіста і пішуць падзякі ў кнігу прапаноў.
З прафесійным святам вас, цяперашнія і былыя работнікі раённага вузла паштовай сувязі! Моцнага здароўя, доўгага жыцця, удзячных кліентаў і дабрабыту!