
Экспазіцыя выставы цікавая, незвычайная, натхнёная. Мэта Ядвігі Сянько — несці чалавеку святло і радасць, дорыць надзею, што толькі дабрыня і прыгажосць выратуюць свет.
Мастачка з 1997 года па бласлаўленні Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, піша спісы з усіх вядомых у свеце праваслаўных ікон.
Работы мастачкі можна сустрэць у многіх храмах Беларусі і за яе межамі. Восем год таму Ядвіга пачала выстаўляць свае іконы ў музеях розных гарадоў Беларусі. Многія яе работы прыдбалі для прыватных калекцый аматары жывапісу і іканапісу з Беларусі, Украіны, Расіі, Прыбалтыкі, Германіі, ЗША.
Выстава будзе працаваць да 10 ліпеня. Раю ўсім, не раўнадушным да прыгажосці, наведаць музей.

Цана білета чыста сімвалічная – 1 тысяча для дзяцей, 2 – для дарослых, а прыйсці сюды можна штодзённа з 8 да 17 гадзін, акрамя панядзелка. А калі нейкая ікона вам прыйдзецца па душы, то яе можна набыць прама на месцы за прымальны кошт, тым самым палажыць пачатак існавання ў вас новай сямейнай рэліквіі.