Спецпроект

ВЛАСТЬ

30 ГАДОЎ АДПРАЦАВАЦЬ ДАЯРКАЙ - ГЭТА ПОДЗВІГ

9 ноября 2011 | 55770 | Татьяна Лопатина | 200883 | 682 | 0 | 0 | 24 | 74 | 223
Калі не паглыбляцца ў біяграфію Аляксандры Сідараўны Марозавай з вёскі Двор Чарэпіта, то можна сказаць, што за яе плячыма звычайнае жыццё. Але пры больш блізкім знаёмстве з жанчынай і ў параўнанні з днём сённяшнім разумееш, што жыццё Аляксандры Сідараўны – гэта сапраўдны подзвіг.

Больш 30-ці гадоў яна адпрацавала даяркай, прычым на адным месцы (пайшла на пенсію з калгаса “Расоны”). Пры гэтым не проста цягнула лямку штодзённай нялёгкай працы, а кожны год атрымлівала падзякі, Ганаровыя граматы ад кіраўніцтва калгаса і раёна. Ёсць на яе рахунку медаль і нават ордэн за выдатную працу ў сельскай гаспадарцы, мае яна і званне “Ветэран працы”.

За гэтымі сухімі словамі стаіць чалавечы лёс. Месцамі радасны, а ў асноўным напоўнены выпрабаваннямі і напружанай  працай.


На ферме працавалі ўсёй сям’ёй

Як многія дзяўчаты, у сярэдзіне 50-х мінулага стагоддзя Шура рана выйшла замуж, нарадзіла аднаго за другім сыноў – Лёшу і Сашачку. А калі сямейства пераехала з родных Сініц у буйную тады вёску Двор Чарэпіта, то, не разважаючы, выйшла на працу ў мясцовы калгас у якасці даяркі.

 На працягу  першых 12 гадоў яна адказвала за групу ў 20 кароў. Кожную трэба было падаіць рукамі тры разы на дзень, прыбраць  у стойле, пакарміць. “Памятаю, што за малаком прыязджалі машыны каля 6 гадзін раніцы, так што ўставаць прыходзілася каля чатырох, а ў палове шостага дойка ішла поўным ходам,”– успамінае Аляксандра Сідараўна.

Увечары асабліва цяжка было спраўляцца на ферме, таму да спраў  далучалі- ся сыны і муж. “Яны і стойлы пачысцяць, і жывёл пакормяць, і нават падаіць дапамогуць, калі святло знікне. Адной сям’ёй і працаваць было не так складана,” – гаворыць былая даярка, а па шчацэ яе цячэ горкая сляза. (Нарадзіла яна 4 сыноў, два з якіх ужо разам з бацькам у сырой зямельцы ляжаць, таму ўспаміны пра маладыя гады трывожаць  душу…)
          Пра каровіну картацеку і працу механічную

Яна кожнай кароўцы мянушку па характары падбірала, падыход  свой ладзіла, і не хацела, каб нехта іншы яе буронак пакрыўдзіў, цяля не даглядзеў! Таму і спяшалася на працу, рабіла без выхадных, святаў і нават адпачынкаў. “Сыноў малодшых Віцю і Васечку, можна сказаць, паміж дойкамі нарадзіла (смяецца). Ніводнага дэкрэтнага водпуску не была дома – спяшалася на працу!

У мяне на кожную буронку быў свой запіс, дзе значылася мянушка, калі ацялілася, калі чарговы ацёл чакаць”, – расказвае бабуля.

Лягчэй стала, калі працу механізавалі: з’явіліся апараты машыннага даення і кормараздатчык. “Успамінаю, як залаты час, калі старшынёй калгаса стала Ала Сяргееўна Трашчанка. Менавіта пры ёй паклалі асфальт да фермы, наладзілі душ, ацяпленне ў пакоі для адпачынку, плюс праца механізаваная – гэта ж рай для работнікаў!” – працягвае аповед ветэран працы.

У той час за даяркай ужо было замацавана 50 кароў. А гэта не толькі дойкі, чыстка стойлаў, кармленне, але і прыняцце ацёлаў і догляд за цялятамі. Ветэрынара запрашалі толькі ў асабовых выпадках: калі ацёл быў складаным ці цяля захварэе. З астатнім даяркі спраўляліся самастойна. Адным словам, спраў хапала…

Нездарма ў 1986 годзе за годную працу (надой на адну карову складаў 4 тысячы кілаграмаў за год) Аляксандра Сідараўна Марозава была ўзнагароджана ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені. А пазней за поспехі і добрыя паказчыкі яе адзначылі медалём, а за некалькі год да пенсіі, у 1988 годзе,  – званнем “Ветэран працы”…

                  І як маці адбылася

Гляжу я на маленькія ручкі гэтай руплівай жанчыны і думаю, як яна імі столькі працы перарабіла? І як ёй, такой крохкай, хапала цярпення і мудрасці справіцца спачатку з усімі абавязкамі, а потым з выпрабаваннямі лёсу? Чатыры сыны, муж, вялікі агарод і такая цяжкая праца! А яна толькі ўсміхаецца: “Я нарадзілася ў сям’і, дзе, акрамя мяне, яшчэ 10 дзяцей было. Так што працаваць  на льнозавод я стала прасіцца, калі мне яшчэ і 14 не было. А што рабіць? Бацькам трэба было дапамагаць сям’ю вялікую падымаць. Мы ўсе, як адзін, з маленства былі прывучаны да думкі, што праца – гэта аснова жыцця, яе сэнс”.

І дзяцей яна сваіх так выхоўвала. “Мае хлопцы ўсяму былі мужам навучаныя: араць, касіць, сена сушыць. Я даіць навучыла, стойлы чысціць. Не цураліся яны і хатніх спраў,” – гаворыць Аляксандра Сідараўна і зноў плача, калі ўспамінае, што даўно няма на белым свеце яе любага мужа і два сыны яе не прыбягуць больш у хату, не пацалуюць, не абдымуць, слова пяшчотнае не скажуць…

У свой час хлопчыкі яе  заўсёды слухаліся, у школе добра вучыліся. У выніку два сыны інстытуты закончылі, трэці – тэхнікум, чацвёрты марыў стаць ваенным, але не падышоў па строгіх правілах ваеннага вучылішча, таму ўладкаваўся вадзіцелем. Сынамі ганарылася, толькі падзякі ад добрых людзей пра іх чула. Усе чацвёра, як сапраўдныя патрыёты, засталіся на малой радзіме, каля любай маці.

Кароўку са двара   прадалі нядаўна           

Сёння Аляксандра Сідараўна – шматдзетная бабуля. Лёс выканаў яе пажаданні, хоць у свой час і не было ў яе дачок, але аж 4 унучкі нарадзілася ў сыноў і 2 унукі. Два сыны жывуць з маці, падрастае пад бабуліным крылом меншая ўнучка Насцёнка. У сямейства вялікі агарод, чатыры парсюкі, 20 курачак. А вось ад каровы некалькі гадоў назад адмовіліся– здароўе ў былой даяркі ўжо не тое, ды і няма кароў на сяле, а навязваць кожны дзень марудна і нязручна.

 “Раней бывала і па дзве галавы трымалі. Да апошняга ад каровы адмовіцца не магла, усё адцягвала, перажывала, як сям’я без малачка, а я без звыклай працы, але ўсё ж здалі буронку. А ўвогуле скажу я табе, дзетка, чалавек павінен працаваць для сябе, для людзей, для радзімы. Толькі праца павінна быць па душы – я ж сваю любіла,” – завяршыла нашу размову Аляксандра Сідараўна. 
                       

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ