Праўленне райпа падрыхтавала для ўсіх Таццян раёна прыемны сюрпрыз у выглядзе 10% скідкі на пакупкі ў магазінах “Глобус”, “Тавары для дома”, “Будаўнік”, “Абутак”, “ Прамтавары”. 25 студзеня ўсе Таццяны змогуць набыць ва ўсіх вышэй узгаданых крамах любы тавар, які ім спадабаўся . Працягваецца і льготны продаж тавараў у крэдыт. Так, з 16 студзеня на шэсць месяцаў без працэнтаў і з 20-працэнтым першапачатковым узносам можна ўзяць у крэдыт прамысловыя тавары на суму звыш 1 мільёна рублёў.