- Паважаныя радыёслухачы раённага радыё! З вамі “на сувязі” “Веснік Расоншчыны”, – звярнулася да сваіх пры-хільнікаў Ірына. – Кожны раз вітаючы вас раніцай, я спадзяюся, што новы дзень прынясе ў ваш дом лепшыя моманты жыцця – дабрабыт у сем’і, моцнае здароўе, поспех у працы. Сёння ў мяне ёсць магчымасць павіншаваць кожнага з вас, паважаныя радыёслухачы, з Днем радыё і, безумоўна, былых калег з прафесійным святам. Хай кожны дзень будзе насычаным на прыемныя падзеі, новыя сустрэчы і цікавыя знаёмствы. Дзякуй вам, што мы застаёмся з вамі разам!