Спецпроект

ВЛАСТЬ

АГРОГОРОДОК КРАСНОПОЛЬЕ ЭКСЗАМЕН СДАЛ

18 июня 2012 | 60308 | Елена Кириллова | 178320 | 168 | 3 | 0 | 64 | 150 | 312
У раёне вядзецца сур’ёзная работа па добраўпарадкаванні тэрыторый не толькі райцэнтра, але і сельскіх Саветаў. Краснапольскі іспыт здаў. У аграгарадку прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў на чале з яго старшынёй Генадзем Фёдаравым. Удзельнікі пасяджэння, а гэта начальнікі ўсіх службаў раёна, наведалі аб’екты сацыяльнага і культурнага побыту аграгарадка, падвялі вынікі і абмеркавалі надзённыя пытанні.

Па прыездзе ў Краснаполле рабочая група пачала  работу  не з «круглага стала», а з агляду тэрыторый. Старшыня сельскага Cавета Сяргей Пачкоўскі загадзя распрацаваў маршрут, па якім мы и рухаліся.  Пачалі з лясніцтва. Зрэшты, тэрыторыя лясніцтва і запраўды ўзорна-паказальная.

– Мала таго, што работнікі лесу сваю тэрыторыю пад-трымліваюць у ідэальным парадку, яны яшчэ і сельсавету не забываюцца  дапамагчы, –  канстатуе Сяргей Пачкоўскі. – У гэтым годзе адрамантавалі ў вёсцы мост, прыбралі больш за 20 небяспечных «аварыйных» дрэў, пасадзілі дуброву. Яшчэ за лясніцтвам замацавана 7 буйных месцаў адпачынку, брацкае пахаванне, якія яны ўтрымліваюць у чысціні.

Аднак такім парадкам у Краснаполлі можа пахваліцца не толькі арганізацыя, але і некаторыя  сельскія жыхары. Сядзіба сям’і Лазарэнкаў стала наступным аб’ектам для наведвання. Дзіву даешся, калі  муж і жонка расказваюць пра свой прыся-дзібны ўчастак памерам у 1 гектар. Сціплыя гаспадары  вырошчваюць тут збожжавыя, раннюю і познюю бульбу.

 Трымаюць гаспадарку, у сажалцы разводзяць рыбу, а каля дома  вырошчваюць вінаград. Гэтыя працалюбівыя людзі  кладуцца спаць за поўнач, а устаюць на світанні. Затое у  двары –  выстава старадаўніх рэчаў, арэлі, альтанкі, масток, якія здзіўляюць не толькі мясцовых жыхароў і гасцей, але і турыстаў.

– ...Аграгарадок такіх памераў не можа існаваць без забаўляльных устаноў, –  упэўнена  старшыня праўлення райпа Людміла Печкурова падчас наведвання  наступнага  аб’екта – бара. – У людзей сёння ёсць магчымасць замовіць памяшканне  пад спец абслугоўванне: для святкавання Дня нараджэння або іншай  імпрэзы. Кухні тут, праўда, няма, але ўсе неабходныя прадукты даставяць з рэстарана райцэнтра. І хоць такія замовы не частыя, але ўсё ж здараюцца, –  канстатуе Людміла Аляксандраўна. Сёння яна праводзіць свайго роду экскурсію і па іншых гандлёвых «кропках» аграгарадка –  крамах  прадуктаў і прамысловых тавараў.

Дарэчы, сельскія крамы  адрозніваюцца добрай насычанасцю. Тут можна набыць усё: ад  дзіцячага  абутку да бытавой тэхнікі. Працуюць як пад заказ, так і па прадстаўленні тавараў у крэдыт.

Пабывалі мы і на цэнтральных  могілках, у  кацельнай. Спыніліся ў дзіцячым садзе і амбулаторыі. Наведалі сельскі Савет, дзе яго кіраўнік распавёў пра  рамонт будынка і пра тое, як вырашаюцца пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва. Былі і іншыя аб’екты. Увогуле,  з поля зроку  рабочай групы не сышло нічога. Падвесці  ж вынікі сабраліся ў Доме культуры. Натуральна, слова трымаў гаспадар тэрыторыі Сяргей Пачкоўскі:

– Вы на свае вочы пабачылі, як наладжана праца ў савеце. Магу сказаць, што так не толькі ў Краснаполлі, але  і ў Забор’і і іншых вёсках.   Дзякуй, з арга-нізацыямі і ўстановамі  праблемныя пытанні вырашаюцца хутка. Больш складана  з насельніцтвам.

Такія сядзібы, як у Лазарэнкаў, можна палічыць на пальцах. Ёсць паўсотні, дзе ўсё  нармальна і акуратна. З астатнімі –  трэба працаваць.Складаем прадпісанні, аднак людзі на іх амаль не рэагуюць: крыху толькі  смецце прыбяруць для галачкі. Адны кажуць, што фарба дорага каштуе, іншыя – пра  недасяжны кошт штыкетніку. Нават касіць прымушаем з цяжкасцю.  Яшчэ вялікі  біч ў Савеце –  кінутыя дамы, у якія і пасяліць  нікога  мы не можам, і знесці таксама. У астатнім – жыццё кіпіць.
Падводзячы вынікі, Генадзь Фёдараў падкрэсліў, што ў Краснаполлі насамрэч шмат зроблена па добраўпарадкаванні:

–  Але яшчэ трэба будзе працаваць і працаваць, – працягнуў думку  Генадзь Акімавіч. – Больш трэба супрацоўнічаць  з  насельніцтвам, выклікаць нядбайных  гаспадароў групамі ў савет, і калі не дапамагае размова, складаць пратаколы.
 Трымала слова і  начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Кацярына Зінько. Яна выступіла з інфармацыяй аб рабоце па фарміраванні і выкананні бюджэту. Заслухалі  на пасяджэнні і  старшынь сельсаветаў, якія дзяліліся праблемнымі пытаннямі, і іншых начальнікаў службаў.

У цэлым работа атрымалася прадуктыўнай і карыснай. Аграгарадок іспыт здаў, прычым  на добрую адзнаку. 

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ