Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

НОВАЯ СТУПЕНЬ В РАЗВИТИИ СВИНОВОДЧЕСТВА В РОССОНСКОМ РАЙОНЕ

27 сентября 2012 | 54634 | Маргарита Алексеева | 36714 | 194 | 0 | 0 | 1 | 95 | 196
Хто з чытачоў раённай газеты зусім не мае ніякага харчовага інтарэсу да каўбас, кумпякоў, вяндліны, рулетаў, грудзінак і іншых прадуктаў, якія з’яўляюцца на нашых сталах дзякуючы такой галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, як свінагадоўля? Дадайце да прысмакаў абутак і іншыя прамысловыя тавары, якія вырабляюць са скуры свінней,  крывяную муку і каўбасы – з крыві, шчоткі і пэндзлі – са шчаціння, касцяную муку, струны – з касцей, і вы зразумееце, што свінні забяспечваюць чалавека многімі смачнымі і карыснымі рэчамі.
Свінагадоўля на Расоншчыне прадстаўлена толькі адным свінагадоўчым комплексам, што належыць сельгаспрадпрыемству “Дворышча-Рас”. На гэтым тыдні я наведалася туды, каб пабачыць, чым жыве і што плануе на будучае невялікі калектыў бірузоўскіх свінаводаў.

Ёсць рэнтабельная работа!

У вытворчасці мяса і сала свінні маюць перавагу ў параўнанні з іншымі сельскагаспадарчымі жывёламі. Гэта абумоўлена іх высокай пладавітасцю, скараспеласцю, добрай аплатнасцю корму і высокім забойным выхадам. Аднак сама па сабе жывёла ў сямімесячным узросце не дасягне вагі ў 100 кілаграмаў, а адна свінаматка не дасць каля 2 тон свініны ў жывой масе ў год. Для гэтага неабходна, па-першае, збалансаванае кармленне, а па-другое, догляд, на парадак вышэйшы, чым за каровай. Бо, на думку работнікаў комплексу, свінні куды больш разумнейшыя за буйную рагатую жывёлу. Яны рэагуюць на кожную інтанацыю ў голасе, мяняюць нават колер скуры, калі пачынаеш крычаць, выказваюць незадавальненне, калі ў памяшканне ўваходзіць чужы, нават сапяць у сне, нібы чалавек.    

 На сённяшні дзень на комплексе ў шасці памяшканнях утрымліваецца 4 350 галоў свінней рознага ўзросту, што з’яўляецца практычна максімумам для наяўных плошчаў (да слова, яшчэ дзевяць гадоў  таму  комплекс складаўся з 800 галоў і меў 365 мільёнаў рублёў доўгу). Толькі сёлета свінаводы павялічылі пагалоўе на 300 жывёл. Цяпер, па словах загадчыцы комплексу  Валянціны Іванаўны Лукашэнкі, стаіць задача колькасць напоўніць якасцю, або, іншымі словамі, працаваць над павелічэннем штодзённых прываг. Яны і так, праўда, паступова растуць. За восем месяцаў 2012 года штодзённыя прывагі на групе дарошчвання склалі 500 грамаў (плюс 28 грамаў у параўнанні з адпаведным перыядам 2011 года), на адкорме – 546 грамаў (плюс 29 грамаў), а рэалізацыя свініны дасягнула 414,6 тоны ( летась за 8 месяцаў – 350,9 тоны). Гэта дазволіла свінагадоўчаму комплексу ў 2012 годзе ўпершыню выйсці на рэнтабельную работу. Сабекошт аднаго кілаграма прадукцыі тут складае 15 104 рублі, а рэалізоўваецца па цане 17 455 рублёў.

Працуюць свінаводы і з мясцовым насельніцтвам. Толькі сёлета тут прададзена для ўтрымання на асабістых падвор’ях  вяскоўцаў 1113 галоў маладняку свінней.
  
Для кожнай групы свінней – свой камбікорм

…Пагалоўе на комплексе размеркавана па цэхах. Большая колькасць – цэхі апаросу. Іх чатыры на 120 галоў. Там утрымліваюцца свінаматкі і парасяты да 28-дзённага ўзросту. У цэху дарошчвання на 1100 галоў знаходзяцца маладыя свінні ад 2 да 4-месячнага ўзросту. Яшчэ на комплексе ёсць цэхі адкорму на 1600 галоў, цэх узнаўлення на 320 жывёл. Акрамя таго, асабіста ўтрымліваюцца 180 галоў рамонтнага маладняку, які  паступова ўводзіцца ў асноўнае пагалоўе замест старых або хворых свінаматак.
Для кожнай групы свінней распрацаваны асабісты рацыён кармлення, які на 90 працэнтаў складаюць канцэнтраваны корм і чыстая вада ў дастатковай колькасці, бо, калі парасятам не хапае вады, іх рост замаруджваецца  і жывёла пачынае хварэць. Камбікармы для розных груп свінней бірузоўскія свінаводы рыхтуюць з дапамогай спецыяльнай мабільнай устаноўкі, якая некалькі разоў у месяц прыязджае на комплекс з Полацкага хлебакамбіната.

Прыгатаванне камбікорму – гэта працэс змешвання самых розных кармавых прымясяў і дабавак, якія забяспечваюць жывёлу рацыянальным і правільным харчаваннем з улікам іх індывідуальных патрэб. Так, для свінаматак гатуецца камбікорм СК-1, для кармлення падсосных свінаматак – СК-10. Маленькія парасяты разам з заменнікам неразведзенага малака з пяці дзён пасля нараджэння і  да 60 дзён атрымоўваюць “дзіцячы” камбікорм КДС-16, ва ўзросце ад 60 да 120 дзён – СК-21. Камбікорм СК-26 прадназначаны для адкорму свінней 1 перыяду. Рэцэптура камбікармоў захоўваецца самым строгім чынам, інакш праблем не пазбегнуць. Аднак аснову ўсіх відаў камбікармоў у розных прапорцыях  складаюць збожжавыя культуры: пшаніца, трыцікале, ячмень і авёс. Штомесяц для прыгатавання камбікармоў іх неабходна 200 тон, у год – 2 500 тон. Сёлетні ўраджай збожжавых , што атрымалі дварышчанцы, дазволіў забяспечыць патрэбы свінагадоўчага комплексу на 80 працэнтаў. Астатняе збожжа будзе набывацца ў іншых гаспадарках.

Пазбаўляюцца  ад фізічнай працы

Дастаткова вялікае пагалоўе на комплексе абслугоўвае  21 чалавек. Сярод іх загадчыца, ветурач Рыта Васільеўна Бельская, брыгадзір Таццяна Іванаўна Лукашэнка, аператары па доглядзе парасят ва ўзросце да 2 месяцаў Марыя Паўлаўна Калпакова, Таццяна Уладзіміраўна Леднік, Галіна Паўлаўна Зуева, аператар на ўзнаўленні Валянціна Ільінічна Хамчаноўская, аператары на дарошчванні Алена Віктараўна Балаболава (на здымку) і Валянціна Мікалаеўна Мінькова, аператар на адкорме Наталля Ігараўна Хлуткова,  а таксама трактарыст, рабочыя, вартаўнікі. Безумоўна, людзей не хапае. Праблема з жадаючымі прысвяціць сябе свінагадоўлі стаіць даволі востра. Магчыма, не апошнюю ролю ў гэтым адыгрываюць фізічныя нагрузкі. Пакуль што і кармленне, і водапаенне забяспечваюцца ў асноўным жаночымі рукамі.Праўда, нядаўна набыты трактар “МТЗ-320” значна аблегчыў задачу. Ён завозіць камбікармы ў памяшканні, потым яны высыпаюцца ў спецыяльныя каляскі на колах, з дапамогай якіх аператары дастаўляюць корм да кармушак. І так, у залежнасці ад узроставай групы, два або чатыры разы ў дзень. Яшчэ трэба двойчы на дзень змяніць ваду, пачысціць клеткі ад гною, што выдаляецца з памяшкання пры дапамозе транспарцёра. Агульнымі стараннямі на комплексе чыста, хрушкі сытыя і, па ўсім відаць, задаволены  жыццём.

Аднак ад фізічнай працы трэба паступова пазбаўляцца. Гэта разумее і кіраўніцтва гаспадаркі. Першым крокам стала набыццё спецыяльнага абсталявання польскай вытворчасці для аўтаматычнага кармлення свінней у цэху адкорму, якое таксама павысіць прадукцыйнасць вытворчасці свініны. Кошт лініі складае каля 700 мільёнаў рублёў. Пакуль што новае абсталяванне стаіць пад дахам, але да канца года яно павінна быць зманціравана.

Паступова змяняецца выгляд і ўнутраных памяшканняў адміністрацыйнага будынку. Сёлета ў ім з’яві-ліся ацяпленне, санітарны пакой, душавыя, дзе работнікі двойчы за дзень прымаюць душ, раздзявальня. Рабочае адзенне тут жа мыецца ў аўтаматычнай пральнай машыне і сохне на вуліцы. Але ж, каб поўнасцю завершыць работы, пакуль не хапае грашовых сродкаў.

– Усе разумеюць, што і Масква не адразу будавалася, – з аптымізмам глядзіць у будучае Валянціна Лукашэнка. – Таму пакрыху, але  бу-дзем працягваць рамонт адміністрацыйнага будынка.

Тое, што ў  кіраўніцтва гаспадаркі і калектыву  комплексу атрымаецца вывесці свінагадоўчую галіну сельгаспрадпрыемства “Дворышча-Рас” на новую прыступку, не выклікае сумненняў. Бо тут працуюць людзі,  адданыя сваёй справе і зацікаўленыя ў канчатковым выніку, а гэтыя якасці, як вядома, могуць горы звярнуць.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ