Сучасныя жанчыны з высокім прафесіяналізмам, актыўным удзелам у
эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці раёна бяруць на сябе
адказнасць за сённяшні дзень і будучае Расоншчыны.
Мы высока цэнім ролю жанчыны–маці, якая выхоўвае падрастаючае пакаленне,
клапоціцца пра дзяцей.
Дарагія жанчыны! Нізкі паклон вам за мудрасць і душэўную шчодрасць.
Дзякуй за цяпло вашых рук і ззянне вачэй.
Хай ваш дом будзе напоўнены ўтульнасцю і гармоніяй, а пяшчотнае сэрца –
турботай і ўвагай родных і блізкіх лю-дзей!
Здароўя, дабрабыту і шчасця на доўгія-доўгія гады.