Станаўленне і эфектыўнае развіццё сферы турызму – адзін з самых перспектыўных і актуальных напрамкаў, ад якіх залежыць будучыня Расоншчыны. На гэта неаднойчы ў сваіх выступленнях акцэнтавалі ўвагу як старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінец, так і старшыня Расонскага раённага выканаўчага камітэта А. М. Шубскі. Яшчэ ў лютым 2006 года рашэннем райвыканкама была прынята Комплексная праграма развіцця турызму ў Расонскім раёне на 2006 – 2010 гады. Сёлета завяршальны год па яе рэалізацыі, а гэта значыць, большасць запланаванага ўжо павінна быць выканана. Пра гэта і ішла размова ў час сакавіцкага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта, на якім трымала справаздачу начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму А. М. Патапава.
Пасхальные поздравления настоятеля церкви Вознесения Господня отца Александра и настоятеля римско-католического прихода Святого Язефата Кунцевича ксендза Вячеслава
Сардэчна віншуем вас з чароўным веснавым святам – Днём жанчын!>Вы з гонарам і на сумленне выконваеце святую місію, ускладзеную на вашы крохкія плечы, – ахоўваеце сямейны ачаг, дорыце гэтаму свету любоў і радасць. Сучасныя жанчыны з высокім прафесіяналізмам, актыўным удзелам у
эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці раёна бяруць на сябе
адказнасць за сённяшні дзень і будучае Расоншчыны.
Мы высока цэнім ролю жанчыны–маці, якая выхоўвае падрастаючае пакаленне,
клапоціцца пра дзяцей.
Дарагія жанчыны! Нізкі паклон вам за мудрасць і душэўную шчодрасць.
Дзякуй за цяпло вашых рук і ззянне вачэй.
Хай ваш дом будзе напоўнены ўтульнасцю і гармоніяй, а пяшчотнае сэрца –
турботай і ўвагай родных і блізкіх лю-дзей!
Здароўя, дабрабыту і шчасця на доўгія-доўгія гады.