Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

ТОЙ, ХТО НАВОДЗІЦЬ ПАРАДАК НА ПОЛІ

5 октября 2012 | 49372 | Маргарита Алексеева | 44120 | 165 | 0 | 0 | 12 | 82 | 112
Каб атрымаць спецыяльнасць агранома і стаць сапраўды высокакваліфікаваным прафесіяналам, мала адных тэарэтычных ведаў. Як правіла, ва ўстановы адукацыі сельскагаспадарчага профілю ідуць тыя маладыя людзі, хто сапраўды любіць вырошчваць расліны і мае схільнасць да земляробства. Менавіта да іх адносіўся і галоўны аграном сельгаспрадпрыемства “Сяляўшчына” Барыс Генадзьевіч Іваноў (на здымку).

Выбар будучай прафесіі для выпускніка Расонскай школы 1979 года Барыса Іванова быў відавочны. Яго бацькі ўсё жыццё адпрацавалі ў раслінаводстве  калгасаў “Расоны” і “Новы свет”. Іх сын пайшоў далей, вырашыўшы працягнуць сямейную дынастыю, праўда, ужо не ў якасці палявода, а вучонага агранома. Таму і паступіў у Себежскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Адразу пасля яго заканчэння Барыс Генадзьевіч служыў у радах Савецкай Арміі і толькі потым уладкаваўся ў калгас “Новы свет” брыгадзірам трактарнай брыгады. Але ж малады спецыяліст марыў пра атрыманне вышэйшай адукацыі. Таму наступнай прыступкай у яго станаўленні, як агранома, стала вучоба на завочным аддзяленні  Вялікалуцкай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.  Прайшло тры гады, які Барыс Генадзьевіч атрымаў дыплом, і тады яму прапанавалі ўзначаліць агранамічную службу калгаса “Новы свет”. І вось ужо чатырнаццаць гадоў ён працуе на адказнай пасадзе.

Слова “аграном” у старажытных грэкаў азначала “той, хто наводзіць парадак на полі”. Таму невыпадкова ў кола абавязкаў агранома ўваходзіць кампетэнтная арганізацыя працы работнікаў, планаванне і кантроль за правядзеннем усіх палявых работ. Аднак яго штодзённыя клопаты не абмяжоўваюцца непасрэднай працай на полі. Спецыяліст з вышэйшай адукацыяй, ён, абапіраецца  на ўласныя веды, распрацоўвае агратэхнічныя кампаніі і мерапрыемствы, якія накіраваны на барацьбу з хваробамі і шкоднікамі, паляпшэнне ўрадлівасці глебы,  догляд пасеваў.

Канчатковым вынікам працы агранома з’яўляецца атрыманы ўраджай. Сёлетні ўраджай збожжавых і зернебабовых парадаваў Барыса  Генадзьевіча. Сельгаспрадпрыемства “Сяляўшчына” намалаціла 4 059 тон, што на 38 працэнтаў больш мінулагодняга. І гэта самы значны паказчык па раёне, таксама, як і ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур, якая склала 27 цэнтнераў з гектара . Нядрэннай у сяляўшчынцаў урадзілася і бульба, ураджайнасць якой каля 120 цэнтнераў з гектара. Амаль у два разы больш, чым летась.

На пытанне: “У чым сакрэт сёлетняй паспяховай працы?”, Барыс Генадзьевіч адказаў: “Асабліва ніякіх сакрэтаў няма. Проста надвор’е сёлета спрыяла добраму ўраджаю, ды і атрымалася аптымальна падабраць папярэднікі збожжавых культур”.
 А яшчэ трэба дадаць: плюс кампетэнтнасць і працавітасць работнікаў гаспадаркі, у тым ліку і галоўнага агранома Барыса Генадзьевіча Іванова. 

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ