Спецпроект

СЕМЬЯ

ІХ ШЧАСЦЕ ВА ЎЗАЕМАРАЗУМЕННІ

26 октября 2012 | 59877 | Маргарита Алексеева | 78215 | 202 | 0 | 0 | 18 | 108 | 161
Нават з натоўпу вылучыць шчаслівага чалавека няцяжка, бо вочы ў яго свецяцца асаблівым святлом і цеплынёй. Як, напрыклад, у настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Сакалішчанскай школы Юліі Малюжанец. Таму ёсць падстава: маладая жанчына не толькі рэалізавала сябе ў прафесіі, а і змагла стаць па-сапраўднаму шчаслівай жонкай і маці. І ўсё дзякуючы каханаму чалавеку – яе Дзмітрыю, з якім Юлію звязваюць восем гадоў сямейнага  жыцця.



 Ролю свацці сыграла малодшая сястра


Яшчэ ў другім класе Галубоўскай школы  Юля цвёрда вырашыла, што стане настаўнікам, як і яе любая матуля, настаўнік фізікі і матэматыкі Валянціна Уладзіміраўна Усвайская . Штодзень дзяўчынка ўсаджвала сваіх лялек у рад і “выкладала” ім арыфметыку і мову. Таму, калі прыйшоў час,  выбар будучай прафесіі для яе не стаў складаным рэбусам. Маці  пытаннямі накшталт “А ты гатова ўсю сябе прысвяціць дзецям?”, “Ты зможаш несці вялікую адказнасць за іх выхаванне і навучанне?” спрабавала кінуць у душу Юліі зерне сумнення. Аднак дзяўчына была цалкам упэўнена ва ўласным рашэнні і без перашкод паступіла ў Полацкі дзяржаўны педагагічны каледж імя Ф. Скарыны на спецыяльнасць  «настаўнік пачатковых класаў з правам выкладання беларускай мовы і літаратуры ў базавай школе». І ў 2002 годзе ўжо ў якасці настаўніка вярнулася ў родную Галубоўскую школу. Праз год яе закрылі  і маладога педагога накіравалі выкладаць беларускую мову і літаратуру ў Сакалішчанскую базавую школу. На новае месца жыхарства дзяўчына прыехала 26 жніўня, а праз тры тыдні сустрэла свой лёс у выглядзе мясцовага хлопца Дзмітрыя Малюжанца.

Ролю свацці сыграла яго малодшая сястра. Яна разам з сяброўкамі  завітала да свайго класнага кіраўніка Юліі Яўгенаўны, каб тая дапамагла ім з хатнім заданнем. Дзмітрый прыйшоў разам з дзяўчатамі. Тыя ў хуткасці развіталіся з настаўнікам, а хлопец застаўся. Вось так і пачалася гісторыя кахання маладых лю-дзей. Яны хутка зразумелі, што створаны адзін для другога, з кожным днём адчуваючы,  як расце моц іх пачуцця. Праз тры месяцы пасля знаёмства Дзмітрый зрабіў Юліі прапанову рукі і сэрца. Дзяўчына была шчаслівая і, безумоўна, згадзілася. Далі згоду на шлюб і яе бацькі, калі парог іх хаты ў Галубове пераступілі будучы муж і сваты. Адным словам, усё так, як было заведзена ў нашых продкаў на працягу стагоддзяў.

Вяселле сыгралі напярэдадні новага 2004 года, 27 снежня. А ў пазначаны час у кватэры маладых з’явіўся новы член сям’і – першынец Кацюша.

Сонейкі бацькі і маці

Юля на працягу сваёй першай цяжарнасці спадзявалася на дачушку. Дзмітрый марыў пра сына. Напэўна, жаданне маладой маці было больш моцным, бо нарадзілася здаровенькая і прыгожая дзяўчынка. Дзмітрый ад шчасця не чуў пад сабой ног, адразу забыўшыся пра мару аб сыне. Ён так хваляваўся, калі спускаўся па лесвіцы  з радзільнага аддзялення разам з Кацюшай, што нават пот выступіў на лбе. А дома, нягледзячы на цяжкую працу трактарыста ў падсобнай гаспадарцы ААТ “Нафтан”, падзяліў  з жонкай клопаты па доглядзе дачкі. Ён і ноччу ўставаў да ложка малой, і спавіваў дзяўчынку, і мыў пялёнкі, і гуляў з Кацюшай. Калі ёй было сем месяцаў, Юлія даведалася, што цяжарная другім дзіцяці. Цяпер ужо і яна  чакала сына. Аднак Гасподзь падараваў бацькам другую дачушку– Паліну.

– Усё паўтарылася зноў, – расказвае Юлія Яўгенаўна. – Дзіма дапамагае мне з малымі заўсёды і ва ўсім. За ім– як за каменнай сцяной.

Сёлета 1 верасня маці з  бацькам  праводзілі ў школу ўжо дзвюх вучаніц. Кацюша пайшла ў другі клас, а Паліна  стала першакласніцай. Старэйшая дачка радуе бацькоў сваімі поспехамі ў вучобе.  Каці  не было яшчэ  і пяці гадоў, як яна навучылася чытаць. Таму спрыяла  сапраўдная бібліятэка дзіцячых кніг, якія Юлія і Дзмітрый набывалі ў кнігарнях, выпісвалі па пошце. Чытанне і цяпер застаецца галоўным захапленнем дзяўчынкі. Яна  чытае не толькі для сябе, а і ўслых для малодшай сястры.

А вось найпершым захапленнем Паліны з’яўляецца маляванне. Яна спрытна і ўпэўнена размалёўвае, піша, крэсліць. У кутку дзяўчынкі ў дзіцячым пакоі заўсёды шмат фарбаў, фламастараў, каляровых алоўкаў. Тут жа можна знайсці пластылін, з якога Паліна стварае цікавыя фігуркі і цэлыя кампазіцыі.І заўсёды побач з дзяўчынкамі іх бацька і маці, якія гатовы падказаць, дапамагчы, ацаніць.

Сакрэты ўдалага шлюбу


У сям’і Малюжанцаў ёсць і свае традыцыі. Напрыклад, кожнае лета бацькі разам з дочкамі наведваюць атракцыёны ў Полацку. Калі стаіць спякота, увечары ўсёй сям’ёй ходзяць купацца ў рацэ Нішча. А на святы Юлія Яўгенаўна запякае ў духоўцы для сваіх дамачадцаў іх любімую страву – курыцу з бульбай. Смаката, ды  і толькі!

Не забываюцца Юлія і Дзмітрый і пра сваіх бацькоў: часта наведваюцца ў Галубова, каб дапамагчы  на агародзе  і проста адпачыць. Маці і бацька Дзмітрыя наогул жывуць у суседнім доме, таму часта бываюць у дзяцей і ўнукаў і наадварот. А яшчэ ў першай палове лістапада Юлія і бацька яе мужа Васіль Во-сіпавіч разам адзначаюць дні нараджэнні,  бо жанчына нарадзілася 12 лістапада, а яе свёкар – 13. 

– Так склалася, што ў нашай сям’і вядучую ролю адыгрываю я, – расказвае Юлія Яўгенаўна. –  Дзіма часцей за ўсё прыслухваецца да мяне, ды і мірыцца пасля спрэчкі першым, як правіла, падыходзіць ён. Я ўдзячна за гэта, а яшчэ за тое, што ён абараняе мяне і нашых дзяўчынак ад  непрыемнасцяў, што я ніколі не чула ад яго дрэннага слова, што ён поўнасцю аддае сябе сям’і, бацькоўскім абавязкам.

Мне, безумоўна, пашанцавала з мужам. І цяпер я дасканала ведаю, што пабудаваць удалы шлюб магчыма толькі на ўзаемапавазе, узаемаразуменні і цярплівасці. Менавіта гэтага я пажадала і сваёй малодшай сястры Людміле, якая 20 кастрычніка выйшла замуж за ляснічага Заборскага лясніцтва Сяргея Штыкава. Дай Божа, каб іх саюз быў такім жа шчаслівым, як і наш з Дзімам.

Фота з архіва сям’і Малюжанцаў, 2007г.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ