Спецпроект

СПОРТ

СПАРТЫЎНЫ КАЛЕЙДАСКОП

29 октября 2012 | 52970 | Татьяна Лопатина | 57821 | 194 | 0 | 0 | 11 | 123 | 168
У канцы верасня адбыліся раённыя спаборніцтвы па лёгкаатлетычным 4-бор’і сярод малодшых школьнікаў.
Сярод хлопчыкаў 2000 года нараджэння першае і другое месцы занялі 7-класнікі Расонскай школы Аляксей Грачухін і Эдуард Яфрэменка адпаведна. Трэцім сярод юных лёгкаатлетаў стаў 7-класнік Дварышчанскай школы Мікіта Малашэнка.
У дзяўчынак ва ўзросце 11-12 гадоў лепшымі сталі наступныя спартсменкі. 1-е месца заняла Алена Бурак (7 клас, Сяляўшчынская школа), 2 і 3-е – 6-класніцы Расонскай школы Ганна Шаўчанка і Юлія Мішчанка.
У агульнакамандным заліку 1-е месца заваявала каманда Расонскай школы, 2-е – каманда Краснапольскай школы і 3-е – каманда Клясціцкай школы.

Праз некалькі дзён пераможцы раённых спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы прынялі ўдзел у абласным турніры па атлетычным 4-бор’і ў Віцебску.
Каб памерацца сіламі са сваімі аднагодкамі, у  Віцебск адправіліся хлопчыкі і дзяўчынкі, якія занялі на раённых спаборніцтвах 1 і 2 месцы. Гэта  7-класнікі Расонскай школы Аляксей Грачухін і Эдуард Яфрэменка, а таксама  7-класніца Сяляўшчынскай школы Алена Бурак  і 6-класніца Расонскай школы Ганна Шаўчанка.
У выніку найбольш паспяхова выступіў Аляксей Грачухін, які ў вобласці заняў 4-е месца сярод хлопчыкаў ва ўзросте 11-12 гадоў.

У верасні ў райцэнтры праводзіўся раённы крос сярод вучняў школ раёна ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў.
Юнакі старэйшага ўзросту  (16-17 гадоў) праходзілі дыстанцыю ў 3 кіламетры.  Лепшыя вынікі сярод старэйшых удзельнікаў паказалі вучні Расонскай школы–10-класнік Сяргей Цыганкоў, 11-класнікі Ягор Мясаедаў і Ілья Драгун занялі 1, 2 і 3 месцы ў турнірнай табліцы адпаведна.
Юнакі ва ўзросце 13-14 гадоў прайшлі дыстанцыю ў  2  кіламетры з  наступнымі вынікамі: 1-е месца заняў вучань 8 класа Расонскай школы Андрэй Васільеў, 2-е – вучань 9 класа Клясціцкай школы Алег Габрусёнак і 3-м прыйшоў да фінішу  9-класнік Краснапольскай школы Эдуард Вабішчэвіч.
Сярод малодшых юнакоў ва ўзросце 11-12 гадоў дыстацыю ў 1,5 кіламетра пераадолелі першымі- 7 класнікі Аляксей Грачухін (Расонская школа), Мікіта Малашэнка (Дварышчанская школа) і Максім Сцяпанаў (Краснапольская школа), якія занялі 1, 2 і 3 месцы адпаведна.
Дзяўчынкі прымалі ўдзел у забегу ў сярэдняй і малодшай узроставай групе, але пераадольвалі аднолькавую дыстанцыю – 1 кіламетр. Сярод дзяўчынак ва ўзросце ад 13-14 гадоў фінішную прамую лепей за іншых прайшлі  9-класніцы Святлана Кравец (1-е месца, Заборская школа), Алена Дзеваковіч (2-е месца, Клясціцкая школа) і Яўгенія Целяжэнка (3-е месца, Расонская школа). Самыя паспяховыя бягунні малодшай узроставай катэгорыі (узрост 11-12 гадоў) фінішыравалі ў наступным парадку: 1-е месца – Таццяна Максіменка (Расонская школа), 2-е месца – Юрасьева Ганна (Краснапольская школа) і 3-е месца – Алена Бурак (Сяляўшчынская школа).
У агульнакамандным заліку каманды школ раёна занялі наступныя пазіцыі: Расонская школа – 1-е месца, Краснапольская школа – 2-е месца і Заборская школа – 3-е месца.
Віншуем  удзельнікаў і пераможцаў ўсіх спаборніцтваў і жадаем ім і надалей заставацца ў выдатнай спартыўнай форме і імкнуцца да новых спартыўных дасягненняў!

У пачатку кастрычніка ў Віцебск на чэмпіянат і першынства па кросе сярод каманд гарадоў і раёнаў усёй вобласці патрапіла і каманда Расонскага раёна, у склад якой уваходзілі лепшыя бегуны раёна. У асноўным гэта былі навучэнцы Расонскай ДЮСШ.

Увогуле нашы спартсмены занялі 3-е агульнакаманднае месца. Свой укладанне у перамогу ўнеслі сённяшнія і былыя вучні Расонскай школы. На дыстанцыі ў 3 кіламетры паказали сябе бегуны і бягунні – Ягор Мясаедаў, Ілья Драгун, Яўген Мітрафанаў, Кацярына Драгун,Сяргей Цыганкоў, Дэйвід Штэйнберг, Яўген Печкуроў. Дыстанцыю ў 1 кіламетр прабегла Яўгенія Целяжэнка, а крос на 5 кіламетраў – Дзяніс Ермакоў, Аляксей Блахін, Аляксандр Блахін і Уладзімір Бандэрэнка.
У выніку да ўдзелу ў Рэспубліканскім кросе была сфармілавала каманда з пераможцаў абласнога кросу. Сярод іх  Уладзімір Бандарэнка  (1 месца ў бегу на 5 км), Дэйвід Штэйнберг (3-е месца ў бегу на 3 км), Кацярына Драгун (3-е месца ў бегу на 3 км).

У пачатку кастычніка ў Віцебску па ініцыятыве абласнога Цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў горада Віцебска проводзіўся лёгкаатлетычны крос сярод юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 13-14 гадоў. У спаборніцве паўдзельнічала і каманда  нашага раёна, якую ўзначальваў трэнер ДЮСШ Сяргей Лісаў.

Дзяўчынкам патрэбна было пераадолець дыстанцыю ў 1 кіламетр, а хлопчыкам – у 2 кіламетры. У выніку сярод 27 каманд з усіх раёнаў і гарадоў вобласці расонскія спартсмены ў аульнакамандным заліку занялі 15 месца ў турнірнай табліцы. “Кавалі” добры спартыўны вынік сярод хлопцаў  8-класнік і 7-класнік Расонскай школы Андрэй Васільеў і Дзмітрый Рыбакоў адпаведна і 9-класнік Клясціцкай школы Алег Габрусёнак. З дзяўчынак ў абласным спаборніцтве паўдзельнічалі 9-класніцы Святлана Кравец (Заборская школа), Алена Дзеваковіч (Клясціцкая школа) і Яўгенія Целяжэнка (Расонская школа).

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ