Спецпроект

СПОРТ

ЛЕПШЫ ВЫХАВАЦЕЛЬ – ФІЗКУЛЬТУРА

5 ноября 2012 | 54386 | Маргарита Алексеева | 52488 | 173 | 0 | 0 | 11 | 107 | 184
Якім чынам арганізаваць вольны час падлеткаў, каб выклікаць у іх цікавасць да заняткаў фізічнай культурай і спортам, выхаваць патрыятызм і маральнасць? Думаю, што арганізатары раённай спартландыі сярод падлеткаў – аддзелы адукацыі, па справах моладзі, унутраных спраў, фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, а таксама райкам БРСМ – знайшлі годны адказ на гэтае пытанне. Пацвярджэнне таму– наяўнасць ва ўдзельнікаў спаборніцтваў шчырага інтарэсу і здаровага духу  саперніцтва, што панавалі ў спартыўнай зале ФСК “Старт”.



… Перад тым, як даць свісток  на пачатак першага этапу спартландыі, хлопцаў і дзяўчат з Расонскай (гэтая ўстанова адукацыі выставіла дзве каманды), Дварышчанскай, Заборскай, Клясціцкай і Краснапольскай школ віталі  начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Дзедзінец і начальнік РАУС Аляксандр Ліленка.

 Яны выказалі надзею, што спаборніцтвы прыйдуцца даспадобы іх удзельнікам, а фізкультура і спорт стануць любімым баўленнем часу. Потым спартыўная зала ператварылася ў сцэнічную пляцоўку, на якой прадэманстравалі сваё майстэрства выхаванцы старэйшай групы гуртка “Займальная акрабатыка” на чале з трэнерам Арсэнам Грыгаранам. Удзельнікі спартландыі дружнымі апладысментамі суправаджалі кожнае сальта і скачок юных акрабатаў, таксама як і выступленне супрацоўнікаў Наваполацкага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Афіцэры прадэманстравалі прыёмы рукапашнага бою, якія яны выкарыстоўваюць і ў час нясення службы, і на спаборніцтвах рознага кшталту. Асабліва хлопцам і дзяўчатам спадабаўся службовы сабака, нямецкая аўчарка, што бездакорна выконваў загады кінолага.

…І вось прыйшоў час памерацца спрытнасцю і хуткасцю.  Арганізатары, каб выявіць каманду-пераможцу, падрыхтавалі насычаную праграму, большая частка якой складалася з эстафет: бегавая, а таксама з выкарыстаннем мячыкаў і элементаў спецадзення супрацоўнікаў аддзела  Дэпартамента аховы. Акрамя таго, хлопцы і дзяўчаты гулялі ў міні-футбол з велізарным мячом, з дапамогай дарца высвятлялі, хто самы трапны, а, перацягваючы канат, хто самы моцны. Іншы раз эмоцыі захліствалі, аднак пры гэтым каманды падтрымлівалі адна адну  і падбадзёрвалі.



Перад тым,  як журы аб’явіла канчатковыя вынікі,  хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем пазнаёміліся са зброяй і прыстасаваннямі, якія ёсць на ўзбраенні ў супрацоўнікаў міліцыі. Аўтамат, пісталеты, рацыя, шлемы, металічныя шчыты – усё гэта можна было патрымаць у руках, зброю разабраць-сабраць, выйсці на міліцэйскія радыёхвалі, прымераць шлемы.



… Урэшце рэшт каманды былі пастроены, а члены журы гатовыя аб’явіць пераможцаў. Першае месца ў раённай спартакіядзе заваявала каманда № 2 Расонскай школы ў складзе Валянціны Крыгінай, Насці Барадулькінай, Артура Кузміцкага, Ігара Петачэнкі і Ягора Месаеда. Не намнога па ачках адсталі ад іх Андрэй Мануха, Ігар Волатаў, Улад Кручкоў, Крысціна Балабанава і Кацярына Афанасенка, якія абаранялі гонар каманды № 1 Расонскай школы. Трэцяе месца засталося за камандай Заборскай школы, а менавіта, за Аляксандрай Герасімовіч, Святланай Кравец, Уладам Лажанавым, Аляксандрам Раманоўскім і Віктарам Даўгяла.

Кожны член каманд-пераможцаў атрымаў Дыплом, а ўсе ўдзельнікі спартакіяды флікеры і салодкія падарункі ад РАУС і аддзела па справах моладзі. А завяршылася мерапрыемства абедам у Расонскай школе. 

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ