Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

ПРАЦОЎНАЯ СЛАВА РАСОНШЧЫНЫ

16 ноября 2012 | 54987 | Маргарита Алексеева | 90535 | 191 | 0 | 2 | 32 | 67 | 125
На адной са старонак  гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Расонскі раён” у раздзеле “Працоўная слава Расоншчыны” знаходзіцца і імя трактарыста калгаса “Радзіма” Аляксандра Аркадзьевіча Прохарава.  Права быць у ліку лепшых прадстаўнікоў нашага краю гэты сціплы чалавек заслужыў выдатнай працай, якая адзначана ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

…Прызванне працаваць на зямлі Аляксандр Аркадзьевіч атрымаў у спадчыну ад бацькі Аркадзя Емяльянавіча, трактарыста калгаса “Зорка”, цэнтр якога яшчэ да вайны размяшчаўся ў вёсцы Буёва Асвейскага раёна. Там і нарадзіўся Саша ў 1932 годзе. Калі споўнілася васямнаццаць, як і многія яго равеснікі, уладкаваўся паляводам у калгас “Каманіна” у Марачкове. Ён знаходзіўся ў паўтаракіламятровай адлегласці ад Буёва. У час вайны ад роднай вёскі засталося адно папялішча, а пасля перамогі аднавіліся толькі каля шасці хат. Ды і іх жыхары ў хуткім часе пераехалі на новае месца жыхарства, бо пачалася кампанія па ссяленні ў калгасныя цэнтры з хутароў і маланаселеных вёсак. Вось і  Аляксандр атабарыўся ў тады буйным Марачкове. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі ажаніўся з мясцовай ладнай дзяўчынай Яўгеніяй, якая таксама працавала ў калгасе паляводам. Сталі жыць сваім домам, дзе нарадзілася тры дачкі  і сын.

У 1970 годзе Аляксандр Аркадзьевіч вырашыў вывучыцца на трактарыста, бо тэхніку ён любіў, таксама, як і зямлю, на якой вырас. І ўжо праз тры гады на лацкане яго святочнага пінжака з’явіўся ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Гэтай узнагародай адзначаліся значныя дасягненні, у  тым ліку ў развіцці сельскай гаспадаркі, а менавіта за найвышэйшыя паказчыкі росту вытворчасці працы, за стабільныя высокія вынікі ў выкананні і перавыкананні планавых заданняў і прынятых сацыялістычных  абавязацельстваў. Акрамя ордэна, за вынікі працы ў 1973 годзе трактарыст быў адзначаны знакам “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва”. І ўсё гэта  Аляксандр Аркадзьевіч, з’яўляючыся звеннявым па вырошчванні бульбы, атрымаў за выдатны ўраджай другога хлеба.

– Працавалі, у прамым сэнсе слова, ад зары да зары, – расказвае ардэнаносец. – Тады калгас “Радзіма” займаўся вырошчваннем бульбы на плошчы каля 120 гектараў. Клубні садзілі разам з яшчэ адным трактарыстам, а вось акучваў, даглядаў усю бульбу я адзін, убіраць ураджай  дапамагалі паляводы, мясцовыя жыхары і студэнты. Раніцай Жэня сабярэ мне абед, і я да позняга вечара на полі. Дадому вяртаўся ўпрыцемках. Нават не ўбачыў, як дзеці паспелі вырасці.

У 1975 годзе Аляксандру Аркадзьевічу было прысвоена званне “Ударнік камуністычнай працы”, пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва трактарыст станавіўся ў 1979 і 1980 гадах.  Але сваю галоўную ўзнагароду – ордэн Леніна – ён атрымаў у 1978 годзе. Гэты ордэн з’яўляўся вышэйшай узнагародай СССР за асабліва значныя дасягненні ў працоўнай дзейнасці, рэвалюцыйным руху, абароне сацыялістычнай Айчыны і г. д. Звеннявы  калгаса “Радзіма” атрымаў яго зноў за бульбачку, ураджайнасць якой у той год склала 220 цэнтнераў з гектара.

Аляксандр Аркадзьевіч памятае дзень, калі яму ўрачалі высокую ўзнагароду. Значная для яго падзея адбывалася ў вялікай зале будынка райвыканкама пры вялікай колькасці людзей. Звеннявы вельмі хваляваўся і нават больш за тое, што яму прыйдзецца выступаць на сходзе. Доўга рыхтаваў прамову, аднак усё атрымалася вельмі ўрачыста і запамінальна.

Агульны працоўны стаж вядомага трактарыста складае 45 гадоў. За гэты час, па яго ж словах, ён «з’ездзіў два трактары «МТЗ-52» і «МТЗ-82», паспеў папрацаваць і на іншай сельскагаспадарчай тэхніцы. Яго механізатарскі вопыт не абмяжоўваўся толькі вырошчваннем бульбы. Аляксандр Аркадзьевіч шчыраваў на розных участках  сельскагаспадарчай вытворчасці: араў, баранаваў глебу, прэсаваў сена, вывозіў торф, дапамагаў жывёлаводам. Адным словам, знаходзіўся там, дзе былі неабходны яго працавітыя рукі і стараннасць.

Аднак поўнасцю аддаваць сябе працы можна было толькі пры ўмове наяўнасці надзейнага тылу. Гэты тыл і забяспечвала яго Жэня. Менавіта яна ў большай ступені займалася выхаваннем дзяцей, даглядала агарод і хатнюю гаспадарку: карову, свінней, трусоў, курэй. Калі падраслі дзяўчаты і сын, частка абавязкаў перайшлі на іх плечы.
Несалодка прыйшлося членам сям’і Прохаравых у 1982 годзе, калі іх хата цалкам згарэла, у тым ліку і ордэны Аляксандра Аркадзье-віча, якія потым у Маскве аднавілі. Прыйшлося пачынаць усё спачатку. Было цяжка, аднак і гэтае выпрабаванне яны вытрымалі.

… Цяпер Аляксандр Аркадзьевіч і Яўгенія Сцяпанаўна  на заслужаным адпачынку. Дочкі з  сем’ямі жывуць у райцэнтры, сын Віктар побач, у Марачкове. Дарэчы, ён прадоўжыў сямейную дынастыю трактарыстаў Прохаравых, працуе механізатарам у ААТ “Клясціцы”. Нягледзячы на сталы ўзрост, муж і жонка трымаюць на падвор’і свіней і курэй: трэба дапамагаць дзецям і ўнукам.

Паважаны Аляксандр Аркадзьевіч! Пры-міце шчырыя віншаванні з нагоды Дня работ-нікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай  прымасловасці аграпрамысловага комплексу. Вы сапраўды з’яўляецеся працоўнай славай Расоншчыны і ўзорам самаадданай працы на карысць роднай зямлі для сучасных работнікаў сельскай гаспадаркі. Здароўя Вам, доўгіх гадоў жыцця і аптымізму.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ