Плюсавая тэмпература дазваляе сяльчанам працягваць восеньскае ворыва, што забяспечвае павышэнне ўраджайнасці яравых збожжавых культур і аблягчае правільную арганізацыю палявых работ у веснавы перыяд. Праўда, высокая вільготнасць глебы не ўсюды дае магчымасць заехаць глебаапрацоўчай тэхніцы.
Пакуль што на рахунку гаспадарак раёна 3 748 гектараў узаранага зябліва або 57,8 працэнта да запланаванага. Найбольш эфектыўна вядуць восеньскае ворыва працаўнікі сельгаспрадпрыемства “Сокал”, якія ўзаралі 79,1 працэнта запланаваных плошчаў, сельгаспрадпрыемства “Дворышча-Рас” і ААТ “Клясціцы” – адпаведна 66 і 66,3 працэнта. У ліку адстаючых, з 33 працэнтамі, сяляўшчынцы, якія кожны дзень выводзяць у поле па пяць-шэсць адзінак тэхнікі з плугамі, больш, чым іншыя гаспадаркі раёна. Праўда, і план у сельгаспрадпрыемства “Сяляўшчына” самы вялікі: ім трэба ўзняць глебы на 1 600 гектарах.
На 2 518 гектарах з 3 688 узараных унесена 277,5 тоны дзеючага рэчыва хлорыстага калію. Апошнім часам з-за пераўвільгатнення глебы раскідвальнікі мінеральных угнаенняў не выходзілі на палі.