Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

СВЯТА ДЛЯ ТЫХ, ХТО НЕ СПЫНІЎСЯ Ў ПОШУКАХ УЗВЫШАНАГА

21 декабря 2012 | 45392 | Елена Кириллова | 34575 | 144 | 0 | 0 | 12 | 59 | 108
Цяжка пераацаніць значэнне той ролі, якую адыграла для гісторыі чалавецтва нараджэнне Езуса з Назарэта. Прыход  Хрыста ў свет стаў лёсавызначальным для ўсёй зямной цывілізацыі.


 
– Сапраўды гэта так. І  пра гэта можам сцвярджаць, не толькі таму, што чалавецтва нават гісторыю і час прызвычаілася ўмоўна дзяліць на два перыяды: да нараджэння  і пасля нараджэння Хрыста. З  кожным разам  людзі з  радасцю чакаюць, калі дадасца яшчэ адзін чарговы новы год Хрыстовай эры, – гаворыць пробашч рымска-каталіцкай парафіі  святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах  ксёндз Вячаслаў.

– Нараджэнне Езуса стала важнай падзеяй, дзякуючы таму, што Езус быў не толькі чалавекам, ён быў Богам. Яго   прыход у наш зямны свет гэта штосьці абсалютна новае. Прарок Ісая ў Старым Запавеце Святога Пісання нараджэнне Езуса параўновае са святлом, што праганяе цемру, бо піша: “Народ, які хадзіў у цемры, убачыў святло вялікае, над жыхарамі краіны змроку заззяла святло…”.

І сапраўды,так яно і ёсць. Жыццё чалавека без Бога – гэта жыццё ў цемры, яно не мае ні сэнсу, ні смаку. Жыццё з Богам  – гэта жыццё ў якім ёсць шчасце і непахісная надзея. Чаму так? Таму што  дзе ёсць Бог, там ёсць і хрысціянскія каштоўнасці: любоў, свабода, праўда і справядлівасць. Чалавек не можа быць шчаслівым, жывучы без любові ў падмане. Але ж ці гэта магчыма жыць і кіравацца такімі завысокімі прынцыпамі зямному чалавеку? Напэўна, хацелі б спытаць тыя, хто ўсё сваё жыццё рос  на іншых каштоўнасцях, думаючы пра зямныя багацці, пра славу, кар’еру ці яшчэ пра якія-небудзь  іншыя спакусы, якія на столькі нетрывалыя, што можна параўнаць іх з травой, што ў адзін момант з сакавіта-зялёнай робіцца пажоўклай.

Гэта ўжо справа веры. Кожны сам выбірае, як яму жыць.  Гістарачны досвед чалавецтва паказвае, што нікому дагэтуль не ўдалося збудаваць трывалы жыццёвы лад без духоўных каштоўнасцяў. У розныя часы людзі жылі па-рознаму.  Часам цэлым народам здавалася, што яны збудуюць,  так званае, “новае жыццё” на “новых ідэалах”. Аднак  заўсёды там, дзе забываліся пра  мараль чалавека, пабудаваныя сістэмы станавіліся  бязбожнымі.  І людзі ўрэшце рэшт заставаліся ні з чым...

З другога боку,  Сын Божы, які становіцца чалавекам, сваім зямным жыццём пераконвае кожнага з  людзей, што яго шлях –  гэта адзіная дарога, на якой чалавек не згубіць сваю чалавечнасць, але спазнае  яе паўнату стаўшыся дзіцём Божым. Езус салідарны з чалавекам, які ў сваім жыцці ідзе наперад на Божае святло. І такі чалавек ужо не будзе самотны ў свеце, бо Сын Божы ідзе побач з ім. Такому чалавеку не трэба апасацца, што ён заблукае ў жыцці, саб’ецца з дарогі і пачне хадзіць кругамі, па сцежках якія сам пратаптаў у цемры.

Шаноўныя, кожны з нас сам вызначае якія святы святкаваць. Нараджэнне  Хрыстова – гэта свята для тых, хто не спыніўся ў пошуках узвышанага, добрага і вечнага. Я віншую усіх Вас са святам Божага Нараджэння. Няхай Бог Любові і Супакою будзе заўсёды з вамі. Жадаю Вам не губляць надзеі.  Чалавек, які мае веру, добра ведае, што як бы ні былі складанымі жыццёвыя  пошукі, яны непазбежна закончацца паспяхова. Няхай святло, якое прыносіць Хрыстос у гэты свет, вядзе Вас наперад, да лепшага жыцця.

Запрашаю з нагоды святкавання Калядаў прыняць удзел ва ўрачыстых малітвах 24 снежня а 22-ой гадзіне ўвечары, і 25 снежня а 9-ай гадзіне раніцай.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ