Напярэдадні 25-годдзя Беларускага грамадскага аб’яднання інвалідаў, якое адбудзецца 8 ліпеня, Расонскі Дом культуры прымаў удзельнікаў аб’яднання з Полацка, Наваполацка і Верхнядзвінска. Выставу творчых работ “У будучае разам!”, дзе на суд гледачам прапанавалі шэраг цікавых самабытных і сучасных работ, – удзельнікі свята прынялі на “ўра”.
Перад канцэртнай праграмай, якую падрыхтавалі члены аб’яднанняў вышэйузгаданых гарадоў, выступіў старшыня цэнтральнага праўлення грамадскага аб’яднання інвалідаў Уладзімір Патапенка. Ён адзначыў, што напярэдадні свята падобныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй краіне. Прыемна і тое, адзначыў Аляксандр Пятровіч, што сёлета ў нашым раёне аднаўляе сваю дзейнасць регіянальная арганізацыя грамадскага аб’яднання інвалідаў. Напрыканцы, ад імя цэнтральнага праўлення старшыня павіншаваў усіх удзельнікау са святам, пажадаў моцнага здароўя і аптымізму, а артыстам творчых поспехаў.