Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

НЕ ТОЛЬКІ КАРАЦЬ, АЛЕ І ВЫХОЎВАЦЬ

23 июля 2013 | 48958 | Ольга Лебедева | 32192 | 186 | 0 | 0 | 5 | 56 | 115


Для міліцыянера кожны дзень – неадназначны і супярэчлівы. Аднак расонскія супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў заўсёды трымаюць руку на пульсе і ўмеюць дабівацца неблагіх вынікаў. Ёсць пра што расказаць і чым падзяліцца з чытачамі начальніку аддзела РАУС Расонскага райвыканкама Аляксандру Ліленку. 


– Аляксандр Мікалаевіч, пачнём размову са стану праваахоўнага поля нашага раёна. Ці спакойнае яно на сённяшні дзень, ці не засмечана пустазеллем злачыннасці?

–У аддзел унутраных спраў Расонскага райвыканкама за 1 паўгоддзе паступіла 130 заяў і паведамленняў аб злачынствах. Гэта ў параўнанні з мінулым годам на 35 працэнтаў меней.

 У тым ліку па лініі крымінальнага вышуку – на 30 працэнтаў. Па агульнай злачыннасці ў мінулым годзе было зарэгістравана за паўгоддзе 51 злачынства, сёлета за аналагічны перыяд часу – 35.

Як бачым, назіраецца зніжэнне ўзроўню злачыннасці.  Сказаць сёння, што мы пад корань вывелі ўсё, як вы заўважылі, пустазелле злачыннасці, пакуль не можам. Крадзяжы, бытавая злачыннасць ці тут, ці там ствараюць ачагі супрацьдзеяння закону. Тым не менш, сітуацыя пад кантролем. Міліцыя на варце закона.

У агульнай карціне злачынстваў пераважаюць крадзяжы – гэта амаль 50 працэнтаў. У мінулым годзе было здзейснена 26 крадзяжоў,  у гэтым – значна менш (12). Палепшылася выкрывальнасць злачынстваў. На сённяшні дзень гэта лічба – 95 працэнтаў. Засталося не раскрытым 1 злачынства.  На яго прыкладзе хачу папярэдзіць усіх: будзьце пільнымі ў адносінах да незнаёмых людзей, якія прыходзяць да Вас у дом і прапануюць што-небудзь набыць з тавараў. Асабліва цыганскай нацыянальнасці.

Менавіта такі выпадак быў у Кавалях. Да сямейнай пары пенсіянераў завіталі цыганы і прапанавалі купіць пасцельную бялізну. Пакуль вяскоўцы разглядалі тавар, у іх са “схованкі” зніклі грошы. Немалая сума. Прычым, непрыкметна, амаль на вачах у пенсіянераў. Як паказвае практыка, куды б вы ні хавалі грошы, прафесійныя злодзеі ўжо вывучылі псіхалогію сталых людзей і могуць амаль беспамылкова выявіць месца “заначкі”.

Трэба быць уважлівымі і ў адносінах да асабістай маёмасці. У першую чаргу (актуальна на сённяшні дзень) да веласіпедаў. Не кідайце іх дзе папала, не пакідайце на ноч на ганку ці ў пад’ездзе.  

– Задача міліцыі не столькі ў тым, каб караць, а найперш  – каб выхоўваць, весці прафілактычную работу.

–    Так, прафілактыка ў першую чаргу. Дзякуючы прафілактычнай рабоце і назіраецца зніжэнне злачыннасці ў раёне. 9 чалавек накіраваны ў ЛПП, 2 – абмежаваны ў дзеяздольнасці. Пастаянна праводзіцца работа з асобамі, раней асуджанымі.

Устаноўлены  2 прэвентыўныя (папярэджваючыя) надзоры ў адносінах раней асуджаных. Іх парушэнне прадугледжвае крымінальную адказнасць. Праводзяцца спецыяльныя комплексныя аперацыі “Арсенал” (праверка зброі і яе незаконнага захоўвання), спецаперацыі “Быт” (прафілактыка бытавой злачыннасці), “Клопат” (у час летніх канікул работа з падлеткамі і моладдзю па недапушчэнні правапарушэнняў). Адзначу, што ў мінулым годзе незарэгістравана ніводнага правапарушэння непаўналетнімі, спадзяюся, што так будзе і ў гэтым годзе.

Штогод праходзяць аперацыі “Мак”. На сённяшні дзень 1 асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за вырошванне маку на прысядзібным участку. Нагадаю, што адказнасць за вырошчванне маку і канапель прадугледжвае штраф да 20 базавых велічынь.

Што тычыцца дарожна-транспартных здарэнняў, то ў гэтым годзе яно было адно – на ўчастку дарогі Расоны-Глаты. Калі б пацярпелыя ў аварыі былі прышпілены рамянямі бяспекі, траўмы аказаліся б значна меньшымі.

Выклікае клопат і тое, што не памяншаецца колькасць аматараў сесці ў нецвярозым стане за руль. Не спыняе людзей нават тое, што яны пазбаўляюцца правоў, аўтамабіля на час выплаты немалога штрафу.  

– Аляксандр Мікалаевіч, ці адчувае сёння аддзел кадравы дэфіцыт? Ахвотна ідзе моладзь на работу ў міліцыю?


 – Праблемы з кадрамі існуюць. Але яны вырашальныя на сённяшні дзень . У нас ужо рыхтуецца дастойнае папаўненне, якое праходзіць першапачатковую ступень падрыхтоўкі ў Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце міліцыі.  Моладзь цікавіцца нашай прафесіяй, многія мараць вывучыцца, стаць афіцэрам міліцыі. Але сёння далёка не кожны можа прайсці па сваіх фізічных і маральна-псіхалагічных якасцях. Тым не менш, мы кожны год будзем старацца накіроўваць вучыцца маладых людзей у Акадэмію МУС і інстытут.

–   Ці лічыце Вы, што ўлада над іншымі можа нараджаць і такія негатыўныя якасці, як хамства, высакамернасць, жорсткасць? У сувязі з гэтым ці існуе нейкі спецыяльны тэст на маральную ўстойлівасць пры паступленні на службу ў вашы структуры?

– Так, не ўсе вытрымліваюць выпрабаванні ўладай над чалавекам, не кожнаму гэту ўладу можна даць. Таму спецыяльнае тэсціраванне на мэтазгоднасць таго ці іншага чалавека служыць у органах унутраных спраў існуе. Яно праводзіцца пры паступленні на вучобу ва ўстановы МУС, пры прыёме на службу і ў час службы. Прычым, справа не абмяжоўваецца толькі адным тэстам.

А ўсе сігналы, якія паступаюць да нас у аддзел наконт некарэктных паводзін супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, разглядаюцца без прамаруджвання і праводзіцца дасканалая праверка. Дадам, што іншы раз чалавек, які скардзіцца, потым прызнае, што ён сам станавіўся правакатарам сітуацыі пад уплывам эмоцый і нараканні выклікаюць менавіта яго дзеянні, а не дзеянні міліцыянера.  Увогуле, пра факты жорсткасці і некарэктных паводзін трэба звяртацца ў РАУС. Кожны выпадак будзе разгледжаны па ўсёй літары закона.  

– На фарміраванне вобраза міліцыянера ў людзей іншы раз уплывае кінематограф. А на якога персанажа Вы, Аляксандр Мікалаевіч, марылі быць падобным, калі выбіралі прафесію міліцыянера?

 – Сур’ёзны адбітак у душы пакінулі фільмы пра Шэрлака Холмса і Эркюля Пуаро. Яшчэ да службы ў органах любіў разам з імі аналізаваць сітуацыі, знаходзіць выйсці і вылічаць метадам дэдукцыі злачынцу.   І, безумоўна, такія кінастужкі спрыялі фарміраванню ў нас вобраза разумнага, справядлівага, мужнага супрацоўніка міліцыі, які заўсёды перамагае зло. Што тычыцца сучасных серыялаў, то ў большасці сваёй сюжэтныя лініі надуманыя і ні ў якой ступені не адпавядаюць рэальнасці.

– А як Вы выкарыстоўваеце патэнцыял былых супрацоўнікаў міліцыі, ветэранаў аддзела ўнутраных спраў?

 – Ветэраны – гэта наш залаты фонд. Іх вопыт, веданне службы, веданне жыцця – неацэнная дапамога тым, хто прыйшоў на іх месца. Мы актыўна супрацоўнічаем з нашымі ветэранамі, сустракаемся, многія часта заходзяць да нас у аддзел, раяць і канкрэтна дапамагаюць.

– Міліцыянер у нашым уяўленні – той чалавек, які заўсёды прыйдзе на дапамогу, абароніць, дапаможа. Гэты вобраз прадугледжвае не толькі высокія маральныя якасці, але і фізічныя. Дзе расонскія  супрацоўнікі міліцыі праходзяць фізічную падрыхтоўку?


– Кожны міліцыянер павінен выхоўваць сябе маральна і пастаянна загартоўваць фізічна. Дзякуючы ФСК “Старт” нашы супрацоўнікі цяпер маюць магчымасць займацца ў трэнажорнай зале, басейне, спартыўнай зале. Раз на тыдзень абавязкова,а атрымоўваецца, што 2-3 разы па дзве гадзіны мы займаемся бегам, сілавымі і гульнявымі відамі спорту. Прыемна адзначыць, што ў гэтым годзе наша каманда заняла 1 месца ў раёне па валейболе.  Запрашаюць нашых хлопцаў і да ўдзелу ў іншых спаборніцтвах раённага і абласнога маштабу.

– Дзякуй за размову. Поспехаў у рабоце.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ