Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

КАЛЯДЫ – СВЯТА РАДАСЦІ І СУПАКОЮ

20 декабря 2013 | 46757 | Ірына Гарэлікава | 537528 | 191 | 0 | 2 | 336 | 54 | 415
У ноч з 24 на 25 снежня каталікі ўсяго свету адзначаюць адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў  – Каляды.

 Ёсць такія святы, якія наскрозь прасякнутыя атмасферай радасці і супакою. У іх немагчыма знайсці ніводнага элемента, які хоць нейкім чынам уносіў бы нават драбніцу смутку. Гэта і ёсць Каляды, менавіта так у нашай беларускай традыцыі звыкліся мы называць свята Божага Нараджэння, – кажа пробашч рымска-каталіцкай парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах ксёндз Вячаслаў Барок.

– Кожны раз людзі з радасцю чакаюць, калі дадасца яшчэ адзін чарговы новы год Хрыстовай Эры.  З калядамі і Новым годам заўсёды асацыіруецца дабро, і яно, згодна з нашым уяўленнем, павінна праявіцца абавязкова ў такім маштабе, што  дабро непазбежна дасягне ўзроўню цудаў. Канешне, гэта цуд, што спрадвечны Божы Сын – Ісус Хрыстос прыняў натуру чалавека і стаў адным з нас. А зрабіў гэта дзеля таго, каб нам – усяму чалавецтву, абвясціць Евангелле, каб данесці праўду: Бог нас любіць і ўжо кожнага з нас чакае ў сваім Валадарстве. Чакае кожнага! І мяне, святара, які з дня ў дзень стаіць прад Яго аб-ліччам і ўзносіць свае малітвы да Нябеснага Айца. Але і цябе чакае, нават, калі ты яшчэ і не думаў аб      гэтым.Чакае цябе, калі ты вядзеш амаральны лад жыцця.

Чакае, калі ты згубіўся ў жыцці і паддаўся, пачаў піць. Чакае цябе, калі ты аказаўся занадта слабы і ў пошуках бесклапотнага жыцця скінуў з сябе бацькоўскія абавязкі, пакінуў сваю сям’ю, якую табе даваў Бог.

Жыццё такое складанае, калі ў ім няма Бога. А Хрыстос прыходзіць у свет, каб разблытаць усе клубкі праблемаў, якія мы з такой лёгкасцю самі сабе ствараем. Заўсёды задумваюся аб тым,– працягвае ксёндз Вячаслаў,– а калі б вось гэта сёння Ісус прыйшоў у свет, то да каго ён пайшоў бы ў першую чаргу? І мне здаецца, што па вуліцах Расон, ён не прайшоў бы міма тых дамоў, дзе чуюцца сваркі, дзе льюцца слёзы, не абмінуў бы тых людзей, якія паддаліся роспачы, бо іх падманулі найбліжэйшыя, а можа здрадзілі каханыя. Напэўна, завітаў бы  і да тых, хто сёння выкінуты на ўзбочча жыццёвай дарогі, бо змагаўся за праўду і не згаджаўся з сацыяльнай несправядлівасцю, бо Ісус не можа не прыйсці да тых людзей, якія не знайшлі ў сваім жыцці  паўнату шчасця. Місія Божага Нараджэння і ёсць у тым, каб павялічыць хвалу Божую праз адорванне супакоем сэрца кожнага чалавека.

Анёлы ў Віфліеме, калі абвяшчалі пастухам пра нараджэння Ісуса, казалі :”Хвала на вышынях Богу, а супакой людзям добрай волі.”

Шаноўныя расонцы, Хрыстос нарадзіўся не толькі для каталікоў, ці вызнаўцаў іншых хрысціянскіх канфесій, Хрыстос нарадзіўся для кожнага з нас.  І для цябе таксама, чалавек добрай волі. А таму, не бойся ў гэты час і ты зрабіць крок да Бога, гэта будзе той крок, праз які ты асягнеш паўнату чалавечнасці і стан радасці і шчасця. Жадаю Вам быць шчаслівымі ў Новым  2014 годзе, а напэўна будзем такімі, калі ашчаслівім тых, хто жыве побач  з намі.

 Запрашаю Вас на святкаванне Калядаў і прыняць удзел у Літургіі 24 снежня а 22-ой гадзіне ўвечары і 25 снежня а 9-ай гадзіне раніцай.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ